Іосіф Вікенцьевіч Свідзінскі
Іосіф Вікенцьевіч Свідзі́нскі (14 студзеня 1918, Бялынічы — 15 лістапада 1996, Белаазёрск) — удзельнік савецка-фінляндскай і Вялікай Айчыннай войнаў. Герой Савецкага Саюза (1943).
Іосіф Вікенцьевіч Свідзінскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 студзеня 1918 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 лістапада 1996 (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1938—1946 |
Званне | старшына |
Бітвы/войны | Савецка-фінляндская вайна, 1939—1940, Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьІ. В. Свідзінскі нарадзіўся ў Бялынічах (зараз гарадскі пасёлак у Магілёўскай вобласці Беларусі). Скончыў 4 класы школы і курсы машыністаў паравозаў. Працаваў у Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці. У Чырвонай Арміі з 1938 года. У час Вялікай Айчыннай вайны з 1941 года на Бранскім, Цэнтральным, 3-м Беларускім, 1-м Украінскім франтах.
Разведчык 177-й асобнай разведвальнай роты (163-я стралковая дывізія, 34-я армія, Паўночна-Заходні фронт) яфрэйтар І. В. Свідзінскі вызначыўся ў 1943 годзе ў час разведкі абароны праціўніка ў раёне горада Кіева. З групай байцоў выявіў агнявыя кропкі праціўніка, падарваў яго штабную машыну і здабыў важныя разведдадзеныя.
У 1946 годзе старшына І. В. Свідзінскі быў дэмабілізаваны. Жыў і працаваў у горадзе Белаазёрск (Брэсцкая вобласць Беларусі).
Узнагароды
правіць- Медаль «Залатая Зорка»
- Ордэн Леніна
- Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені
- Ордэн Чырвонай Зоркі
- 2 медаля «За адвагу»
- медалі
Памяць
правіцьЗноскі
- ↑ а б Имени Свидинского… (руск.) // «Маяк» Грамадска-палітычная газета Бярозаўскага раёна(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 мая 2015. Праверана 19 мая 2015.
- ↑ Увековечение памяти защитников Отечества и жертв войн — Герои Советского Союза (руск.) // Сайт Бялыніцкага райвыканкама
Літаратура
правіць- Свідзінскі Іосіф Вікенцьевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 255. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
правіць- Іосіф Вікенцьевіч Свідзінскі на сайце «Героі краіны»