Юзаф Міхалавіч Валадковіч

(Пасля перасылкі з Іосіф Міхайлавіч Валадковіч)

Юзаф Міхалавіч Валадковіч (23 лістапада 1761 — 1822) — дзяржаўны дзеяч.

Юзаф Міхалавіч Валадковіч
Радван
Радван
пісар гродскі менскі[d]
харунжы Мінскага павета[d]
1795 — 1800
маршалак шляхты Вілейскага павета
1802 — 1804
прадвадзіцель дваранства Мінскай губерні
1805 — верасень 1811
маршалак шляхты Мінскага павета
1795 — 1800
Нараджэнне 27 сакавіка 1765(1765-03-27) ці 23 лістапада 1761(1761-11-23)
Смерць 1822
Род Валадковічы
Бацька Міхал Валадковіч
Маці Кацярына з Галімскіх[d]
Жонка Караліна з Бжастоўскіх[d]
Веравызнанне каталіцтва
Член у
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
ордэн Святога Станіслава

Біяграфія правіць

Паходзіў са шляхецкага роду Валадковічаў герба «Радван». Нарадзіўся ў сям’і Міхала Францавіча Валадковіча (каля 1712—1790), старосты гайненскага, уладальніка маёнткаў у Віленскім, Віцебскім, Менскім і Новагародскім ваяводствах, і Кацярыны з Галімскіх (каля 1730 — 16.12.1811), дачкі Юзафа Галінскага (пам. пасля 17.04.1753), войскага аршанскага. Меў брата Вінцэнта. Каталік[1].

З 1787 па 1788 дэпутат Галоўнага Трыбунала ВКЛ, з 1788 пасол на Вялікі сойм ад Менскага павета, з 24.07.1790 ротмістр 5-й харугвы 1-й (гусарскай) брыгады нацыянальнай кавалерыі войскаў ВКЛ, шамбялян[1]. У 1778 — пісар гродскі менскі, у 1795—1800 — маршалак шляхты Мінскага павета[2], з 1802 па 1804 вілейскі павятовы маршалак, з 1805 па 09.1811 мінскі губернскі маршалак (выбіраўся на два 3-годдзі запар). У час французскай акупацыі 1812 года займаў пасады члена Савета (з 27.07.1812) і прэзідэнта аддзела харчавання (з 27.07.1812) адміністрацыі Мінскага дэпартамента ВКЛ[1].

У 1787 прадаў свой маёнтак Скробава[2]. Уладальнік маёнткаў у Вілейскім (Гуя, ці Карлінсберг; Ілья), Лепельскім (Сялец, Асташова, Казаноўка), Віленскім (Побень, Галабурдзішкі), Мінскім (Чэрнень, Старынкі) і Ашмянскім (Лаздуны) паветаў[1].

Член масонскага ніжэйшага капітула «Святыні Спакою»[2].

Узнагароды правіць

Кавалер Ордэна Св. Станіслава[1].

Сям’я правіць

З 1787 года ў шлюбе з графіняй Каралінай з Бжастоўскіх (1760 — пасля 1811), дачкой Станіслава Іосіфавіча Бжастоўскага, ваяводы інфлянцкага. Меў сына Вінцэнта (нар. каля 1790), памёр у дзіцячым узросце[1].

Зноскі

  1. а б в г д е ВОЛОДКОВИЧ Иосиф (Юзеф) Михайлович // Минские губернаторы, вице-губернаторы и губернские предводители дворянства (1793-1917) : биографический справочник / сост. Ю.Н. Снапковский; редкол.: В.И. Адамушко [и др.]. — Минск: Беларусь, 2016. — 398 с. — ISBN 978-985-01-1200-2.
  2. а б в Швед, В. В. Валадковіч (Валадкевіч) Юзэф Міхайлавіч // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.

Літаратура правіць

  • Швед, В. В. Валадковіч (Валадкевіч) Юзэф Міхайлавіч // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.
  • ВОЛОДКОВИЧ Иосиф (Юзеф) Михайлович // Минские губернаторы, вице-губернаторы и губернские предводители дворянства (1793-1917) : биографический справочник / сост. Ю.Н. Снапковский; редкол.: В.И. Адамушко [и др.]. — Минск: Беларусь, 2016. — 398 с. — ISBN 978-985-01-1200-2.
  • Раюк, А.Р. Лёс і погляды мінскага губернскага прадвадзіцеля дваранства (1863–1877) Яўстаха Прушынскага на этнаканфесіянальную сітуацыю ў Беларусі / А.Р. Раюк // Беларуская этнаграфія, этналогія і антрапалогія : зб. навук. артыкулаў. — Мінск : Бел. навука, 2022. — Вып. 1. — С. 79—89.
  • Раюк, А. Р. Нефармальныя сувязі паміж дваранствам Мінскай губерні ў 1795—1863 гг. / А. Р. Раюк // Гісторыя і грамадазнаўства. — 2020. — № 1. — С. 58—63.
  • Раюк, А. Р. Нефармальныя сувязі паміж губернскім дваранствам у Беларусі ў 1795—1863 гг. / А. Р. Раюк // Пытанні мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фалькларыстыкі / Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы Нац. акад. навук Беларусі; навук. рэд. А. І. Лакотка. — Мінск : Права і эканоміка, 2008. — Вып. 4. — С. 406—412.