Ірландска-іспанскія адносіны
Ірландска-іспанскія адносіны — двухбаковыя дыпламатычныя адносіны паміж Ірландыяй і Іспаніяй. Абедзве дзяржавы з’яўляюцца членамі Еўрапейскага Саюза і Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця.
Ірландска-іспанскія адносіны | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя правіць
Да XX стагоддзя правіць
Першы кантакт паміж жыхарамі Пірэнейскага паўвострава і вострава Ірландыя згадваецца ў Кнізе захопаў у раздзеле аб гойдэлах, дзе была закранута тэма кельцкай міграцыі з Іберыі ў Ірландыю[1]. Першы дыпламатычны кантакт паміж ірландскай і іспанскай шляхтай адбыўся ў красавіку 1529 года, калі іспанскі пасол Дон Гансалес Фернандэс наведаў Ірландыю і сустрэўся з графам Дэсманда[2].
Абодва народы збліжала адзіная хрысціянская канфесія — каталіцызм[1]. У 1601 годзе Іспанія падтрымала Ірландыю падчас аблогі Кінсейла, выступіўшы супраць Англіі. У той час каталікі Ірландыі лічылі Іспанію патэнцыйным саюзнікам сваёй краіны ў барацьбе з пратэстанцкай Англіі, і многія ірландцы, пасля спусташэння краіны, беглі менавіта на Пірэнейскі паўвостраў.
На працягу XVI—XVII стагоддзяў ірландскія добраахвотнікі служылі ў іспанскай арміі, удзельнічалі ў Трыццацігадовай вайне на баку Іспаніі. Ірландцы на службе ў іспанскай кароны таксама ўдзельнічалі ў каланізацыі Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі[3]. Некалькі вядомых іспанскіх чыноўнікаў у іспанскіх калоніях мелі ірландскае паходжанне. Аднак, падчас вайны за незалежнасць іспанскіх калоній у Лацінскай Амерыцы, тысячы ірландскіх салдат змагаліся супраць Іспаніі на баку паўстанцаў[3].
У студзені 1801 года Ірландыя стала часткай нядаўна створанага Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі, і ўсе адносіны паміж Ірландыяй і Іспаніяй з гэтага часу ажыццяўляліся праз Лондан.
Найноўшы час правіць
У 1921 годзе, пасля амаль двух гадоў баявых дзеянняў, большая частка Ірландыі здабыла незалежнасці ў межах Брытанскай імперыі ў якасці Ірландскай Свабоднай Дзяржавы. У 1924 годзе былі ўсталяваны дыпламатычныя адносіны паміж маладой краінай і Каралеўствам Іспанія[4]. У тым жа годзе Іспанія адкрыла сваё першае консульства ў Дубліне. У 1935 годзе адкрылася пасольства Ірландыі ў Мадрыдзе[5].
У 1936 годзе ў Іспаніі пачалася грамадзянская вайна паміж рэспубліканцамі на чале з прэзідэнтам Мануэлем Асанья і фашыстамі на чале з генералам Францыска Франка. Ірландскі ўрад заняў нейтральную пазіцыю, не падтрымаўшы ні адзін бок. Аднак многія ірландскія каталікі падтрымалі Францыска Франка. Асноўная частка сацыялістаў сталі на бок рэспубліканцаў[6]. У 1936 годзе быў створаны Ірландскі хрысціянскі фронт для фінансавай падтрымкі Францыска Франка. Тым часам у Іспанію, для дапамогі Франка, адправіліся 700 ірландскіх салдат-добраахвотнікаў[6]. У той жа час 250 ірландскіх добраахвотнікаў далучыліся да інтэрбрыгадаў і змагаліся на баку рэспубліканцаў[6]. У бітве пры Хараме ў лютым 1937 года адбылося некалькі сутыкненняў паміж ірландскімі добраахвотнікамі. Да лета 1937 года Ірландская брыгада была раззброена і выслана з Іспаніі Франка[6]; большасць ірландцаў-рэспубліканцаў заставалася на фронце да канца 1938 года[6]. Пасля заканчэння вайны ў 1939 годзе Дублін афіцыйна прызнаў новы ўрад Іспаніі на чале з генералам Франка[5][7].
У ліпені 1986 года іспанскі кароль Хуан Карлас I здзейсніў свой першы афіцыйны візіт у Рэспубліку Ірландыя[8]. У 1993 годзе Мэры Робінсан стала першым прэзідэнтам Ірландыі, які здзейсніў афіцыйны візіт у Іспанію[9]. З тых часоў адбыліся шматлікія візіты лідараў дзвюх дзяржаў. У студзені 2017 года прэм’ер-міністр Ірландыі Энда Кені наведаў Іспанію[10].
Гандлёвыя сувязі правіць
У 2015 годзе тавараабарот паміж Рэспублікай Ірландыя і Каралеўствам Іспанія склаў 4,5 мільярда еўра[11]. Экспарт Ірландыі ў Іспанію ўключае фармацэўтычную прадукцыю, электратэхнічнае абсталяванне, парфумерыю і хімічную прадукцыю. Экспарт Іспаніі: аўтамабілі, адзенне і арганічныя хімічныя прадукты[11]. У тым жа годзе ірландскія інвестыцыі ў Іспанію склалі 200 мільёнаў еўра, а іспанскія інвестыцыі ў рэспубліку дасягнулі адзнакі ў 4 мільярды еўра[11].
Турызм правіць
Іспанія з’яўляецца адным з галоўных турыстычных напрамкаў для ірландскіх падарожнікаў. У 2016 годзе 1,4 мільёна ірландскіх грамадзян наведалі Іспанію для турызму. 263 000 іспанскіх турыстаў наведалі Ірландыю[12]. У 2016 годзе 35 000 іспанскіх грамадзян вывучалі англійскую ў Ірландыі[12]. Некалькі ірландскіх і іспанскіх авіякампаній прадастаўляюць прамыя рэйсы паміж дзвюма краінамі.
Пагадненні правіць
Рэспубліка Ірландыя і Каралеўства Іспанія падпісалі некалькі двухбаковых пагадненняў, такіх як Пагадненне аб абмене інфармацыяй аб метэаралогіі (1950); Пагадненне аб культурным супрацоўніцтве (1980); Іспанскае пагадненне аб адмове ад гістарычных правоў на рыбалоўства ў ірландскіх водах (1980 г.) і Пагадненне аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання (1994 г.)[11].
Заўвагі правіць
- ↑ а б Ireland and Iberia: An Introduction . Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2020. Праверана 15 снежня 2018.
- ↑ The Treaty of Dingle remembered . Архівавана з першакрыніцы 20 лістапада 2018. Праверана 15 снежня 2018.
- ↑ а б Ireland and Latin America . Архівавана з першакрыніцы 10 лістапада 2018. Праверана 15 снежня 2018.
- ↑ Ireland and Spain 1931—1933. Divergent Republics . Архівавана з першакрыніцы 28 красавіка 2019. Праверана 15 снежня 2018.
- ↑ а б Irish Embassy in Madrid: The Embassy’s History . Архівавана з першакрыніцы 12 снежня 2018. Праверана 15 снежня 2018.
- ↑ а б в г д The Irish took sides in the Spanish Civil War 80 years ago this summer . Архівавана з першакрыніцы 1 верасня 2018. Праверана 15 снежня 2018.
- ↑ Post Civil War Spain and International Relations . Архівавана з першакрыніцы 7 верасня 2017. Праверана 15 снежня 2018.
- ↑ Primera visita de un Jefe de Estado español a Irlanda (in Spanish) . Архівавана з першакрыніцы 15 снежня 2018. Праверана 15 снежня 2018.
- ↑ Visita Oficial de Sus Excelencias la Presidenta de Irlanda, Sra. Mary McAleese, y el Dr. Martin McAleese (in Spanish)
- ↑ Taoiseach meets with Spanish Prime Minister to discuss growing the links between Ireland and Spain . Архівавана з першакрыніцы 15 снежня 2018. Праверана 15 снежня 2018.
- ↑ а б в г Spanish Ministry of Foreign Affairs: Ireland (in Spanish) . Архівавана з першакрыніцы 26 лістапада 2018. Праверана 15 снежня 2018.
- ↑ а б Spanish-Irish Relations . Архівавана з першакрыніцы 12 снежня 2018. Праверана 15 снежня 2018.