Ірына Сцяпанаўна Абельская

(Пасля перасылкі з Ірына Абельская)

Іры́на Сцяпа́наўна Абе́льская (нар. 6 верасня 1965, Брэст, БССР) — беларуская педыятр і эндакрынолаг. Маці малодшага сына Аляксандра Лукашэнкі Мікалая. Доктар медыцынскіх навук.

Ірына Сцяпанаўна Абельская
Дата нараджэння 6 верасня 1965(1965-09-06) (58 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Маці Людміла Андрэеўна Пастаялка
Дзеці Мікалай Аляксандравіч Лукашэнка
Род дзейнасці урач
Навуковая сфера медыцына
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[1]
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Пашаны
Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь

Біяграфія

правіць

Нарадзілася 6 верасня 1965 года ў Брэсце ў сям’і медыкаў. Маці, Людміла Пастаялка (1941—2007), была міністрам аховы здароўя Беларусі (2002—2005)[2]. Цётка і брат Ірыны Андрэй Пастаялка — таксама ўрачы. Бацька, Сцяпан Пастаялка, у 1952 годзе быў арыштаваны разам з бацькамі і братам за дапамогу Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў, асуджаны за «здраду Радзіме» і «ўдзел у арганізацыі ці падрыхтоўцы контррэвалюцыйных дзеянняў». Пасля вызвалення працаваў у «Брэстэнерга». Рэабілітаваны 29 ліпеня 1992 года рашэннем прэзідыуму Брэсцкага абласнога суда[3][4].

У 1988 годзе скончыла кафедру педыятрыі Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута па спецыяльнасці «Педыятрыя», а таксама інтэрнатуру ў 3-й дзіцячай гарадской клінічнай бальніцы Мінска.

У 1989—1992 гадах працавала педыятрам у мінскай 25-й дзіцячай паліклініцы. У 1992—1994 — эндакрынолаг Мінскай гарадской эндакрыналагічнай бальніцы і ўрач ультрагукавой дыягностыкі ў Мінскім дыягнастычным цэнтры (паводле іншых звестак, у 1990—1994 гадах працавала кансультантам-эндакрынолагам 9-й гарадской клінічнай бальніцы).

У 1994—2001 гадах — урач Рэспубліканскай бальніцы Галоўнага ўпраўлення лячэбна-прафілактычных і санаторна-курортных устаноў Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі, асабісты ўрач Аляксандра Лукашэнкі[5][6]. У 2001 годзе прызначаная галоўным урачом Рэспубліканскага медыцынскага цэнтра Кіраўніцтва справамі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У 2004 годзе атрымала ступень кандыдата медыцынскіх навук, абараніўшы дысертацыю па тэме «Рэнтгенадыягностыка на этапах медыцынскай рэабілітацыі хворых з астэахандрозам шыйнага аддзела пазваночніка». У красавіку 2007 года адстаўленая з пасады.

У 2007—2009 гадах працавала ў аддзяленні ўльтрагукавой дыягностыкі Мінскага гарадскога дыягнастычнага цэнтра. 2 лістапада 2009 года зноў прызначана галоўным урачом Рэспубліканскага медыцынскага цэнтра Кіраўніцтва справамі прэзідэнта. У 2011 годзе ў Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі абараніла доктарскую дысертацыю па тэме «Шыйны остэахандроз: прамянёвая візуалізацыя і тэхналогія медыцынскай рэабілітацыі пацыентаў»[2].

Паводле звестак Беларускага расследавальніцкага цэнтра, Абельская з’яўляецца заснавальніцай Мінскай міжнароднай гімназіі — элітнай прыватнай школы ў Драздах, месца навучання Мікалая Лукашэнкі і трох дачок Дзмітрыя Лукашэнкі[7].

Член Савета Рэспублікі 8-га склікання[8].

Асабістае жыццё

правіць

Падчас навучання ў Мінскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце сустрэла свайго будучага мужа Яўгена Абельскага. Неўзабаве выйшла замуж і нарадзіла сына Дзмітрыя, аднак шлюб працягваўся нядоўга. Дзмітрый Абельскі скончыў Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і медыцынскі факультэт БДУ[удакладніць], атрымаўшы адукацыю афтальмолага, працаваў у афтальмалагічным цэнтры, у 2017 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Хірургічнае лекаванне міяпіі і міяпічнага астыгматызму метадам фемта-ЛАСІК з выкарыстаннем звестак абераметрыі», дацэнт кафедры афтальмалогіі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі[9][10].

У 1994 годзе пасля абрання Аляксандра Лукашэнкі прэзідэнтам Беларусі яго адміністрацыя пачала шукаць асабістага ўрача, пажадана жанчыну ўзростам каля 30 гадоў, разведзеную і з дзіцем. Увосені 1994 года Ірыну Абельскую залічылі ў штат Рэспубліканскай бальніцы Галоўнага ўпраўлення лячэбна-прафілактычных і санаторна-курортных устаноў Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі («лячэбная камісія»). З той пары яна пастаянна суправаджала Лукашэнку, у тым ліку падчас міжнародных візітаў.

31 жніўня 2004 года ад Аляксандра Лукашэнкі нарадзіла пазашлюбнага сына Мікалая[6][11][12][13].

Узнагароды

правіць

Зноскі

  1. а б в https://news.tut.by/society/500773.html
  2. а б Ульяна Бобоед. Главврач лечкомиссии Ирина Абельская: Горжусь тем, что по работе общаюсь с выдающимися людьми (руск.). TUT.BY (17 чэрвеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 22 верасня 2017.
  3. Отца Абельской осудили на 25 лет за «антисоветскую деятельность» (руск.)(недаступная спасылка). Белорусский партизан. Архівавана з першакрыніцы 8 кастрычніка 2020.
  4. Списки жертв, Общество «Мемориал», проект «Жертвы политического террора в СССР», 2007.
  5. Кто есть кто в Республике Беларусь, 2007 (руск.)(недаступная спасылка). Белорусская деловая газета. Архівавана з першакрыніцы 27 снежня 2014.
  6. а б Татьяна Кирсанова. Маленький принц (руск.). Lenta.ru (5 верасня 2016). Праверана 28 ліпеня 2018.
  7. Як маці Мікалая Лукашэнкі аказалася заснавальнікам прыватнай школы ў Драздах. Расследаванне. Новы Час (30 жніўня 2022).
  8. Маму Колі вылучылі ў сенатары. Наша Ніва (14 сакавіка 2024).
  9. Абельский Дмитрий Евгеньевич
  10. Братья встретились: Коля Лукашенко и Дмитрий Абельский вместе сходили на футбол (руск.)(недаступная спасылка). Белорусский партизан (27 чэрвеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2020.
  11. Павел Шеремет. Маленький принц (руск.). Огонёк (18 мая 2009). Праверана 28 ліпеня 2018.
  12. Елена Спасюк. День рождения Николая Лукашенко. Что мы знаем о сыне президента (руск.)(недаступная спасылка). Naviny.by (31 жніўня 2017). Архівавана з першакрыніцы 8 кастрычніка 2020. Праверана 27 мая 2018.
  13. Право первой ночи. Рассказ о том, как Александр Лукашенко выбирал женщин«Проект», 07.08.2020.
  14. Владимир Макей удостоен ордена Отечества, Ирина Абельская — ордена Почёта (руск.)(недаступная спасылка). Naviny.by (27 лістапада 2018). Архівавана з першакрыніцы 8 кастрычніка 2020.
  15. Ірына Абельская стала заслужанай доктаркай. Наша Ніва (19 ліпеня 2024).

Спасылкі

правіць