Ірына Аляксандраўна Цэлікавец

беларускі юрыст

Ірына Аляксандраўна Цэлікавец (нар. 2 лістапада 1976, Жлобін, Гомельская вобласць, БССР, СССР[1]) — беларуская юрыстка, член Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Рэспублікі Беларусь ад Мінскай вобласці. Фігурант санкцыйных спісаў ЕС, ЗША, шэрагу іншых краін.

Ірына Аляксандраўна Цэлікавец
Род дзейнасці юрыст
Дата нараджэння 2 лістапада 1976(1976-11-02) (47 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар

Біяграфія правіць

У 2000 годзе скончыла Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны па спецыяльнасці «Руская мова і літаратура», у 2005 годзе — Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства».

З 2004 года працавала вядучым спецыялістам упраўлення рэгістрацыі (ліквідацыі) суб’ектаў гаспадарання і ліцэнзавання камітэта эканомікі Мінскага аблвыканкама  (бел. (тар.)), з 2005 года — галоўным спецыялістам па прававой і кадравай рабоце Мінскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, з 2006 года — галоўным спецыялістам аддзела арганізацыйна-прававой работы, грамадскіх аб’яднанняў і кантролю ліцэнзаванай дзейнасці ўпраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкама.

У 2007—2009 гадах працавала начальнікам аддзела грамадскіх аб’яднанняў, юрыдычнай экспертызы і кантролю ліцэнзаванай дзейнасці галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкама  (бел. (тар.)), з 2009 па 2011 год — начальнік аддзела юрыдычнай экспертызы, прававой работы і кантролю ліцэнзуемай дзейнасці галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкама  (бел. (тар.)), з 2011 па 2013 год — намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнік аддзела юрыдычнай экспертызы, прававой работы і кантролю ліцэнзаванай дзейнасці галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкама  (бел. (тар.)). У 2013 годзе займала пасаду намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкама  (бел. (тар.)), а з 2014 года — першага намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкама  (бел. (тар.)).

У 2014 годзе прайшла перападрыхтоўку на базе Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».

З 1 лютага 2018 года працавала начальнікам упраўлення адвакатуры і ліцэнзавання юрыдычнай дзейнасці Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, пазней — начальнікам упраўлення натарыята і загсаў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Санкцыі ЕС, ЗША і іншых краін правіць

31 жніўня 2020 года Цэлікавец была ўключана ў спіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяннямі яна арганізавала і падтрымала фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае здушэнне мірных пратэстаў»[2].

2 кастрычніка 2020 года Цэлікавец трапіла ў Чорны спіс Еўрасаюза[3][4]. Пры абгрунтаванні ўвядзення санкцый было адзначана, што Цэлікавец як член ЦВК нясе адказнасць за парушэнне правілаў выбарчага працэсу падчас прэзідэнцкіх выбараў 2020 года: невыкананне асноўных міжнародных стандартаў справядлівасці ды празрыстасці і фальсіфікацыю іх вынікаў[5]. Разам з калегамі па ЦВК Цэлікавец, у прыватнасці, на фальшывых падставах арганізавала нядопуск некаторых кандыдатаў ад апазіцыі і ўвяла непрапарцыйныя абмежаванні для назіральнікаў на выбарчых участках, а таксама забяспечыла прадузяты склад выбарчых камісій, якія знаходзіліся пад наглядам ЦВК[5]. 20 лістапада да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна[6]. Акрамя таго, Цэлікавец у свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія[7][8], Канада[9], Швейцарыя[10][11].

21 чэрвеня 2021 года Цэлікавец таксама была ўнесена ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[12][1].

Зноскі

  1. а б Belarus Designations; Issuance of Belarus General License 3 and related Frequently Asked Questions (англ.). Праверана 24 ліпеня 2021.
  2. Латвія, Літва і Эстонія ўключылі Лукашэнку і яшчэ 29 чыноўнікаў ў спіс пэрсон нон-грата. ПОЎНЫ СЬПІС
  3. Best, Tom; Bonucci, Nicola; Bukowski, Gesa; Hutchison, Talya. Protests in Belarus - EU imposes Fresh Sanctions on the Belarusian Regime and Follows the UK, US and Canada in Imposing Sanctions on Lukashenko (англ.). Paul Hastings LLP. Lexology (17 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 ліпеня 2021. Праверана 24 ліпеня 2021.
  4. 40 беларускіх чыноўнікаў, якія трапілі пад санкцыі Эўразьвязу. Сьпіс (бел. (тар.)). Беларуская служба Радыё «Свабода» (2 кастрычніка 2020). Праверана 13 верасня 2021.
  5. а б Council Implementing Regulation (EU) 2021/339 of 25 February 2021 implementing Article 8a of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus (англ.) (26 лютага 2021). Праверана 24 ліпеня 2021.
  6. Declaration by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain third countries concerning restrictive measures against Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (20 лістапада 2020). Праверана 13 верасня 2021.
  7. CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (англ.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021).
  8. Staff, Reuters. UK sanctions Belarus leader Lukashenko (англ.). Reuters (29 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 ліпеня 2021. Праверана 24 ліпеня 2021.
  9. Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List (англ.). Міністэрства міжнародных спраў Канады  (англ.) (19 кастрычніка 2015). Праверана 29 чэрвеня 2021.
  10. Switzerland joins EU in sanctions against top Belarus officials (англ.). Swissinfo  (чэшск.) (13 кастрычніка 2020). Праверана 13 верасня 2021.
  11. SECO: Ordinance on measures against Belarus (англ.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях  (ням.) (13 кастрычніка 2020). Праверана 13 верасня 2020.
  12. OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША

Спасылкі правіць