Спіс каралёў Іспаніі
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя
(Пасля перасылкі з Іспанская манархія)
Нумарацыя іспанскіх манархаў працягвае нумарацыю каралёў Кастыліі. Афіцыйна першым, хто прыняў тытул "кароль Іспаніі", быў Філіп II.
Дынастыя Трастамара (ісп.: Casa de Trastámara)
правіцьДынастыя Габсбургаў
правіцьВядомая ў Іспаніі як «Аўстрыйская» (ісп.: Casa de Austria).
- Карлас I, ён жа імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі як Карл V: 23 студзеня 1516–16 студзеня 1556
- Феліпэ II: 16 студзеня 1556–13 верасня 1598
- Феліпэ III: 13 верасня 1598–31 сакавіка 1621
- Феліпэ IV: 31 сакавіка 1621–17 верасня 1665
- Карлас II: 17 верасня 1665–1 лістапада 1700[1]
- эрцгерцаг Карл, прэтэндэнт 1700-1714 (Вайна за іспанскую спадчыну)
- Філіп V: 16 лістапада 1700–14 студзеня 1724
- Луіс I: 14 студзеня–31 жніўня 1724[2]
- Філіп V (другі раз): 6 верасня 1724–9 ліпеня 1746
- Фердынанд VI: 9 ліпеня 1746–10 жніўня 1759
- Карл III: 10 жніўня 1759–14 снежня 1788
- Карл IV: 14 снежня 1788–19 сакавіка 1808
- Фердынанд VII: 19 сакавіка–6 мая 1808[3]
- Карл IV (другі раз): 6 мая 1808[4]
Дынастыя Банапартаў
правіцьДынастыя Бурбонаў
правіць- Фердынанд VII (другі раз): 11 снежня 1813–29 верасня 1833
- Ізабела II: 29 верасня 1833–30 верасня 1868[6]
- Марыя Крысціна I Старэйшая, рэгентка 1833-1840, уладу аспрэчваў дон Карлас Старэйшы
- Франсіска дэ Асіс Бурбон, кансорт Ізабелы II, у 1846 годзе атрымаў тытул кароль Іспаніі.
Міжцарства: Першая рэспубліка
правіць- Першая іспанская рэспубліка: 1873–1874
- дон Карлас Малодшы (у Навары і Краіне Баскаў 1872-1876)
Дынастыя Бурбонаў
правіць- Альфонса XII: 29 снежня 1874-25 лістапада 1885[7]
- Альфонса XIII: 17 мая 1886-14 красавіка 1931
- Марыя Крысціна II Малодшая, рэгентка 1885—1902
Міжцарства: Другая рэспубліка і кіраванне Франка
правіць- Другая Іспанская Рэспубліка: 1931–1939
- Дыктатура Франка: 1939–1975[8]
Дынастыя Бурбонаў
правіцьГл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Пасля сконання Карласа II было кароткае міжцарства, падчас якога чакалася рашэнне Філіпа Анжуйскага, прымае ён карону ці не.
- ↑ Пасля сканання Луіса і вяртання яго бацькі на прастол было кароткае міжцарства.
- ↑ Значная частка Іспаніі не прызнала адрачэння Фердынанда VII, паколькі яно было зроблена пад ціскам. 25 верасня 1808 была створана Вышэйшая кіруючая хунта, прызнаная шэрагам замежных дзяржаў законным урадам Іспаніі; яна працягвала прызнаваць Фердынанда каралём.
- ↑ Пасля паўторнага адрачэння Карла IV на працягу месяца было міжцарства, падчас якога намеснікам каралеўства і губернатарам быў маршал Іахім Мюрат.
- ↑ Ён жа Жазеф, брат Напалеона I. Не ўсё прызнавалі яго каралём, і пасля рэстаўрацыі Бурбонаў вялікая частка яго рашэнняў была прызнана несапраўднай.
- ↑ Пасля адрачэння Ізабелы было працяглае міжцарства (больш двух гадоў), падчас якога ўрад шукаў за мяжой кандыдатуру новага караля.
- ↑ Пасля сканання Альфонса XII было ўстаноўлена рэгенцтва, бо наследаванне кароны залежала ад полу будучага дзіцяці, якога чакала ўдава Альфонса. Калі б нарадзілася дзяўчынка, спадчынніцай станавілася б старэйшая дачка памерлага караля, інфанта Марыя Мэрсэдэс. Нарадзіўся хлопчык, абвешчаны пры нараджэнні каралём Альфонсам XIII.
- ↑ У 1947 Франка абвясціў рэстаўрацыю манархіі, але не дазволіў заняць прастол прэтэндэнту, графу Барселонскаму, а прадугледзеў перадачу кароны пасля сваёй смерці сыну графа Барселонскага, Хуану Карласу.