Інэса Васілеўна Байцова
Інэса Васілеўна Байцова (9 мая 1935, Горкі, Магілёўская вобласць) — беларускі архітэктар.
Інэса Васілеўна Байцова | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 мая 1935 (89 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыла ў 1959 годзе архітэктурнае аддзяленне будаўнічага факультэта Беларускага політэхнічнага інстытута (ыыкладчыкі Г. У. Заборскі, Н. М. Макляцова, Ю. А. Ягораў).
У 1959—1964 гадах працавала ў інстытуце «Белдзяржпраект», у 1965—1968 гадах ў інстытуце «Белдзіпрагандаль», у 1968—1970 гадах у Беларускім філіяле УНДІТЭ, у 1971—1978 гадах ў «БелНДІДзіпрасельбудзе», у 1980—1985 гадах кіраўнік брыгады ў інстытуце «Мінскграмадзянпраект».
Член Саюза архітэктараў з 1963 года. Жыве ў Мінску.
Творчасць
правіцьАсноўныя працы: адміністрацыйны будынак у г.п. Краснае Маладзечанскага раёна (1978); у аўтарскім калектыве: інтэр’еры чыгуначнага паштамта каля Казанскага вакзала ў Маскве (1969, у сааўтарстве); малыя архітэктурныя формы для жылых пасёлкаў. Тыпавы праект 320-44 (1973); эксперыментальныя 2-павярховыя жылыя дамы і 14-кватэрны ў калгасе «Чырвоная Змена» Любанскага раёна Мінскай вобласці (1977, у сааўтарстве з Г. Заборскім); эксперыментальны 6-кватэрны жылы дом у пасёлку Мышкавічы Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці (1977, у сааўтарстве з Г. Заборскім); інтэрнат гасцінічнага тыпу ў г. Салігорску (1981, у сааўтарстве); 2-3-павярховая частка лабараторнага корпуса ВА «Беларуськалій» у г. Салігорску (1982, у сааўтарстве).
Сям’я
правіцьУ шлюбе з архітэктарам Ігарам Байцовым.
Літаратура
правіць- Бойцова Инесса Васильевна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Бойцова Инесса Васильевна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)