Іван Мацвеевіч Жыжаль
Іва́н Мацве́евіч Жы́жаль (16 чэрвеня 1904, в. Сыраежкі — 18 сакавіка 1982, г. Мінск) — будаўнік, Герой Сацыялістычнай Працы (1964).
Іван Мацвеевіч Жыжаль | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Кіраўнік урада | Кірыл Мазураў Мікалай Аўхімовіч Ціхан Кісялёў |
||||||
Папярэднік | пасада заснаваная | ||||||
Пераемнік | Мікалай Архіпец | ||||||
Нараджэнне |
16 чэрвеня 1904
|
||||||
Смерць |
18 сакавіка 1982 (77 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Партыя | |||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія правіць
Іван Жыжаль нарадзіўся 16 чэрвеня 1904 года ў вёсцы Сыраежкі (цяпер Бераставіцкі раён Гродзенскай вобласці Беларусі). З 1921 года працаваў на чыгунцы. У 1922 годзе Жыжаль скончыў чыгуначнае вучылішча. У 1935 годзе ён скончыў Мінскі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «інжынер прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва», пасля чаго працаваў у Белдзяржбудзе. З 1938 года кіраваў інстытутам «Белпрампраект». На пачатку Вялікай Айчыннай вайны з’ехаў з Мінска ў Смаленск, адкуль і быў прызваны ў армію. Удзельнічаў у баях Вялікай Айчыннай вайны[1].
Пасля вызвалення Мінска Жыжаль быў звольнены з Узброеных Сіл і прызначаны спачатку інструктарам будаўнічага аддзела ЦК КПБ, а затым — загадчыкам аддзела будматэрыялаў Дзяржплана БССР, інжынерам Галоўнага ўпраўлення прамысловага будаўніцтва. З 1951 года Жыжаль кіраваў Галоўным упраўленнем будаўніцтва Мінска, а ў 1955 годзе ўзначаліў Міністэрства прамысловага будаўніцтва БССР[1].
Пад непасрэдным кіраўніцтвам Жыжаля была пабудавана вялікая колькасць прамысловых прадпрыемстваў Беларускай ССР, у тым ліку Гродзенскі азотна-тукавы камбінат, Салігорскі калійны камбінат, Полацкі нафтаперапрацоўчы камбінат, уведзены ў строй новыя чэргі Мінскага аўтамабільнага завода і Мінскага трактарнага завода. Акрамя таго, Жыжаль кіраваў будаўніцтвам вялікай колькасці жылых будынкаў, аб’ектаў сацыяльнай сферы. Пры яго актыўным удзеле будаваліся будынкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Помнік Перамогі на аднайменнай плошчы ў Мінску.
У 1969 годзе Жыжаль сышоў з пасады міністра, а ў 1970 годзе выйшаў на пенсію. Пражываў у Мінску. Памёр 18 сакавіка 1982 года[1], пахаваны на Усходніх могілках Мінска. У 1994 г. у Мінску на доме на рагу вуліцы Захарава і Вайсковага завулка, дзе жыў Жыжаль, была ўсталявана мемарыяльная дошка.
Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1955—1971), дэлегатам XXII і XXIII з’ездаў КПСС[1]. Кандыдат у члены ЦК КПБ (1952—1954), член ЦК КПБ (1956—1971), член Рэвізійнай камісіі КПБ (1954—1956)[2].
Узнагароды правіць
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР 15 лютага 1964 года за «самаадданую працу і выдатныя вытворчыя поспехі, дасягнутыя пры будаўніцтве Гродзенскага азотнатукавага завода, Першага Салігорскага калійнага камбіната, Полацкага нафтаперапрацоўчага завода» Іван Жыжаль быў удастоены высокага звання Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Серп і Молат»[1].
Заслужаны будаўнік БССР, Ганаровы грамадзянін Мінска. Быў узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, двума ордэнамі «Знак Пашаны», ордэнам Чырвонай Зоркі і шэрагам медалёў, у т. л. «За адвагу», «За абарону Масквы»[1].
Памяць правіць
На доме па адрасе вул. Захарава № 32, у якім ён жыў, устаноўлена мемарыяльная дошка.
Зноскі
- ↑ а б в г д е Іван Мацвеевіч Жыжаль на сайце «Героі краіны»
- ↑ Жижель Иван Матвеевич // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия в 5 т. (руск.) / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. Биографический справочник. — С. 225. — 737 с. — 50 000 экз.
Літаратура правіць
- Долготович Б. Д. Почетные граждане Белорусских городов. — Минск, Беларусь, 2008.