Адкрыць галоўнае меню


Аванес Тадэвосавіч Туманян (арм.: Հովհաննես Թադևոսի Թումանյան; 7 [19] лютага 1869, сяло Дсех, Арменія — 23 сакавіка 1923, Масква, РСФСР) — армянскі паэт і пісьменнік, грамадскі дзеяч. Нацыянальны паэт Арменіі.

Аванес Тадэвосавіч Туманян
арм.: Հովհաննես Թադևոսի Թումանյան
Tumanyan (2).jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 19 лютага 1869(1869-02-19)[1][2]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 23 сакавіка 1923(1923-03-23)[5][1][2] (54 гады)
Месца смерці:
Пахаванне:
Грамадзянства:
Жонка: Q43231499?
Дзеці: Nvard Tumanyan[d], Tamar Tumanyan[d], Moushegh Toumanyan[d], Ashkhen Tumanyan[d], Artavazd Tumanyan[d], Hamlik Tumanyan[d], Q43236487?, Q43238171?, Q43239307? і Seda Tumanyan[d]
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: паэт, пісьменнік, грамадскі дзеяч, празаік
Гады творчасці: 1880 — цяп. час
Валодае мовамі: армянская мова[1]
Подпіс: Tumanyan siganture.png
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

 
Дом у сяле Дсех, у якім нарадзіўся Аванес Туманян.

Аванес Туманян нарадзіўся ў сям'і святара. Згодна радавому паданню, род Туманянаў паходзіць ад галіны армянскага княскага (нахарарскага) роду Маміканянаў, які кіраваў у сярэднія вякі ў сяле Дсех (Лары).

У 18781883 годах атрымаў пачатковую адукацыю ў школе Джэлалаглы, а потым перавёўся ў школу Нерсісян у Тыфлісе (Тбілісі), аднак па прычыне матэрыяльных цяжкасцей быў змушаны ў 1887 годзе пакінуць яе і паступіць на працу ў Тыфліскі армянскі народны суд, а пазней — у Армянскі выдавецкі саюз.

Пісаць пачаў з сярэдзіны 1880-х гадоў, супрацоўнічаў у армянскіх газетах і часопісах.

Атрымаў шырокую слыннасць пасля выхаду складанкі «Вершы» (на арм., 2 т., 18901892). У многіх сваіх творах Туманян звяртаецца да нялёгкага лёсу армянскага сялянства, да розных бакоў традыцыйнага парадку яго жыцця, пра гэта расказваюць яго паэмы: «Маро» (1887 г., апублікавана ў 1892 г.), «Сако з Лары» (1889 г., апублікавана ў 1890 г.), паэма «Ануш» (1890 г., апублікавана ў 1892 г., А. Тыгранянам да яе напісана опера).

У 1899 годзе ў Тыфлісе стварыў літаратурны кружок «Вернатун», членам якога былі бачныя армянскія паэты, пісьменнікі, мастакі і кампазітары.

Быў вядомы таксама як грамадскі дзеяч, двойчы быў арыштаваны царскім урадам. У 1912—1921 гадах быў старшынём Каўказскага саюза армянскіх пісьменнікаў, у гады генацыду армян дапамагаў уцекачам з Заходняй Арменіі (завошта быў узнагароджаны народным званнем «Паэт усіх армян»), выступаў за перамір'е ў армяна-грузінскай вайне 1918 года. Пасля саветызацыі Арменіі ўзначальваў Камітэт дапамогі Арменіі.

Быў у сяброўскіх адносінах са многімі армянскімі, грузінскімі, рускімі паэтамі і пісьменнікамі свайго часу, перакладаў з некалькіх моў (Байран, Гётэ, Пушкін).

Памёр у маскоўскай гарадской лякарні ад раку. Пахаваны ў Тбілісі ў Пантэоне Хаджыванка[6].

Асабістае жыццёПравіць

У 1888 годзе жаніўся з Вольнай Мачкальян (сканала на 100-м годзе жыцця ў Ерэване). Меў моцную і вялікую сям'ю, 10 дзяцей — 4 сыны і 6 дачок, некаторыя з якіх пасля сталі вядомымі грамадскімі дзеячамі.

Адзін з сыноў Туманяна — Артавазд (1894—1918) загінуў у 1918 годзе падчас наступу турэцкіх войскаў на Каўказскім фронце.

Трое іншых сыноў — Мушэг (18891938), Алік (18961937) і Арэг (1900—1938) былі рэпрэсаваны і расстраляныя ў эпоху сталінізму.

Вядомымі туманянаведамі былі Седа і Ануш Туманян. Дачка Туманяна Тамара была архітэктарам, заслужаным дзеячам культуры Армянскай ССР.

ПамяцьПравіць

 
Купюра 5000 драм.
  • У Арменіі імем Туманяна названы горад, вуліцы, школы, яму ўсталяваны помнікі.
  • З 1953 годзе ў Ерэване дзеійнічае дом-музей паэта. Пазней адкрыўся дом-музей і ў сяле Дсех.
  • Туманяну прысвечаны верш В. Я. Брусава «Ды будзе справядліва адплата…» (1916).
  • Туманян намаляваны на сучаснай купюры 5000 драм.
  • У 1969 годзе была выпушчана паштовая марка СССР, прысвечаная Туманяну.
  • У 2000 годзе была выпушчана паштовая марка Арменіі, прысвечаная Туманяну.
  • У 2011 годзе была выпушчана паштовая марка Арменіі, прысвечаная Туманяну.
  • У 2011 годзе была выпушчана паштовая марка Расіі, прысвечаная Туманяну.
  • Амаль ва ўсіх гарадах Арменіі ёсць школа імя Аванеса Туманяна. Імем паэта названа таксама школа № 3 у горадзе Сцепанаван. У Сцепанаване вучыўся і сам паэт.
  • Імем Туманяна названа плошча ў Маскве.
  • У Тбілісі і Кіеве, Данецку ёсць вуліцы Туманяна.
  • Імя прысвоена Ерэванскаму дзяржаўнаму тэатру лялек.

БібліяграфіяПравіць

  • Армянская муза. — М.: Типо-литогр. Т-ва И. Н. Кушнерев и Ко, 1907.
  • Избранное. Стихи и проза, Перевод с армянского «Заря Востока», Тбилиси, 1937, 187 стр.
  • Избранные произведения, М., Гослитиздат. 1937, 255 стр.
  • Избранное, Под редакцией С. Шервинского, Армгиз, Ереван, 1941, 359 стр. (В конце книги имеется указатель «Ованес Туманян в русских переводах».)
  • Избранное, Перевод с армянского под редакцией С. Шервинского, рисунки В. Бехтеева, Детиздат, М.—Л., 1945, 110 стр.
  • Избранные произведения. Перевод с армянского, составление и редакция С. Хитаровой, М., Гослитиздат, 1946, 414 стр.
  • Избранные сочинения. Под редакцией Мариэтты Шагинян. Армгиз. Ереван — Москва. 1950, 541 стр.
  • Легенды и сказки: Пер. с арм. /Ованес Туманян; Ил. Е. Садовниковой. Москва: 2005.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Hovhannes Tumanyan // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.poemhunter.com/poem/parvana/comments.asp
  4. Туманян Ованес Тадевосович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 26 лютага 2017.
  5. 5,0 5,1 Туманян Ованес Тадевосович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  6. Пантеон Ходживанка

СпасылкіПравіць