Ратамка (аграгарадок)

аграгарадок
(Пасля перасылкі з Аграгарадок Ратамка)

Ра́тамка[1] (трансліт.: Ratamka, руск.: Ратомка) — аграгарадок у Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ждановіцкага сельсавета. Размешчаны за 5 км на захад ад Мінска, чыгуначная станцыя на лініі МінскМаладзечна. 1546 гаспадарак, 4830 жыхароў (2010).

Аграгарадок
Ратамка
Agrotown Ratamka.jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 4 830 чал. (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 17
Паштовыя індэксы
223035
Аўтамабільны код
5
Ратамка на карце Беларусі ±
Ратамка (аграгарадок) (Беларусь)
Ратамка (аграгарадок)
Ратамка (аграгарадок) (Мінская вобласць)
Ратамка (аграгарадок)

ГісторыяПравіць

Вялікае Княства ЛітоўскаеПравіць

Вядома як Ратам’е прынамсі да 1492 года, бо напэўна вялікі князь Казімір даў яго Федку Вінку, чые нашчадкі Ратамскія і Вінкі валодалі маёнткам пазней.

Пад уладай Расійскай імперыіПравіць

У 1897 годзе пасёлак у Заслаўскай воласці Мінскага павета, працавала карчма. З 1880 года побач з пасёлкам існавала чыгуначная станцыя.

Найноўшы часПравіць

З лютага да снежня 1918 года пасёлак акупіраваны войскамі кайзераўскай Германіі, з ліпеня 1919 года да ліпеня 1920 года і ў сярэдзіне кастрычніка 1920 года — войскамі Польшчы.

З 1919 года ў БССР. У 1922 годзе адкрыта 3-гадовая школа, у гэтым жа годзе пераўтворана ў 7-гадовую, у 1924 годзе вучыліся 146 вучняў. З 20 жніўня 1924 да 26 ліпеня 1930 года ў Ратамскім сельсавеце Заслаўскага раёна Мінскай акругі. З 18 студзеня 1931 года ў падпарадкаванні Мінскага гарадскога Савета. З 26 мая 1935 года ў Мінскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Мінскай вобласці.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У ліпеня 1944 года пры вызваленні пасёлка загінулі 79 савецкіх воінаў 238-й стралковай дывізіі.

З 20 студзеня 1960 года ў Ждановіцкім сельсавеце.

У 2009 годзе да пасёлка была далучана суседняя вёска Ратамка[2].

НасельніцтваПравіць

ІнфраструктураПравіць

 
Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі коннага спорту і конегадоўлі

Сярэдняя, дапаможная і музычная школы, Дом культуры, дзіцячы сад, царква (з 1997 года), гандлёвы цэнтр, рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі коннага спорту і конегадоўлі.

СлавутасціПравіць

Вядомыя асобыПравіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Решение Минского районного Совета депутатов от 30 декабря 2009 г. № 272 Об упразднении деревни Ратомка Ждановичского сельсовета Минского района (руск.)

ЛітаратураПравіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8, кн. 3. Мінская вобласць / Рэдкалегія: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2012. — 624 с.: іл. ISBN 978-985-11-0636-9.
  • Чарняўскі Ф. Матэрыялы да генеалогіі Ратамскіх // «Архіварыус». Вып. 11. — Мн.: НГАБ, 2013. — С. 208—243;

СпасылкіПравіць