Наменклатура неарганічных злучэнняў: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Zhd (размовы | уклад)
Новая старонка: Наменклат'''у'''ра неарган'''і'''чных злуч'''э'''нняў – с...
(Няма розніцы)

Версія ад 00:19, 23 лютага 2008

Наменклатура неарганічных злучэнняў – сістэма правілаў пабудовы рацыянальных назваў для неарганічных злучэнняў.


Асновай Н.н.з. ёсць назвы хімічных элементаў (гл. Хімічны знак). Назва злучэння звычайна складаеца з двух словаў, адно з якіх пазначае прыналежнасць да пэўнага роду (напрыклад, кіслата) ці тыпу (сульфат, то бо’ соль сернай кіслаты) злучэнняў, другое – да пэўнага іх віду. Напрыклад, выраз “сульфат натрыю” тлумачыць, што гэта натрыевая соль сернай кіслаты.


Для ўтварэння назваў тыпаў злучэнняў у Н.н.з. ужываюцца карані лацінскіх назваў элементаў і розныя суфіксы. За аснову для назвы звычайна бярэцца элемент з найвышэйшай ступенню акіслення.


Антыман...,  стыб... – сурма                         Аргент... – серабро
Арсен – мыш’як                                       Аўр... – золата
Гідр... – вадарод                                    Карб(ан)... – вуглярод
Купр... – медзь                                      Манган... – марганец
Меркур... – ртуць                                    Нітр... – азот
Окс... – кісларод                                    Плюмб... – свінец
Сілік... – крэмній                                   Станн... – волава
Сульф..., тыя... – сера                              Ферр... – жалеза
і да т.п.


Гэтак, назвы радыкалаў утвараюцца з дапамогаю суфікса “–іл” (ад грэчаскага hýlē – рэчыва) – напрыклад карбаніл. Захоўваюцца і гістарычныя назвы: гідраксіл, аммоній, цыян, радан, амід.


Злучэнні неметалаў з вадародам, якія маюць кіслы характар, называюць складаным словам з назвы неметалу і словавадарод” (напрыклад, HCl — хлоравадарод, H2S — серавадарод). Іншыя бінарныя злучэнні неметалаў з вадародам захоўваюць трывіяльныя назвы: вада H2O, амміяк NH3, фасфін PH3, арсін AsH3, метан CH4, сілан SiH4, баран BH3. Злучэнні вадароду з металамі называюць гідрыдамі.


Назвы кіслародных кіслотаў складаюцца з назвы кіслотаўтвараючага элемента і суфіксаў, якія перадаюць ступень акіслення яго ў гэтым злучэнні, пры гэтым для найвышэйшай магчымай ступені акіслення зарэзерваваны суфікс –н- . Напрыклад HClO4 — хлорная кіслата, HClO3 — хларнаватая кіслата, HClO2 — хлорыстая кіслата, HOCl — хларнавацістая кіслата. Кіслоты, утвораныя элементам у аднолькавай ступені акіслення, але з рознымі суадносінамі вадароду і кіслотаўтвараючага элемента адрозніваюць з дапамогаю прыставак: арта- для кіслаты з найбольшым адносным утрыманнем [[вадарод]у і мета- – з найменьшым (напрыклад, H3PO4 — артафосфарная кіслата; HPO3 — метафосфарная кіслата).


Назвы соляў утвараюцца з назваў аніёна і назвы катыёна ў родным склоне. Назвы аніёнаў кіслародных кіслотаў утвараюцца ад назвы кіслотаўтвараючага элемента з дапамогаю суфіксаў, якія перадаюць ступень акіслення кіслотаўтваральніка па тым жа прынцыпе, што й назвы кіслотаў. Рымскія лічбы ў дужках паказваюць валентнасць (ступень акіслення) катыёна метала. Напрыклад, SO2-4 — сульфат-іён, K2SO4 сульфат калію; SO2-3 — сульфіт-іён, Na2SO3 — сульфіт натрыю, Fe2(SO4)3 — сульфат жалеза (III), PO3-4 — артафасфат-іён і г.д. Шырока ўжываюцца нерэкамендаваныя назвы для распаўсюджаных соляў: NaHCO3 — бікарбанат (трэба “гідракарбанат”) натрыю, K2S2O7 — |біхрамат (трэба “дзіхрамат”) калію, а таксама гістарычныя трывіяльныя назвы: квасцы, купарвасы, селітра.


Падрабязней глядзі радыкал, бінарныя злучэнні, аксід, ангідрыд, кіслата, аснова, соль, гідраксід.