Луўр Абу-Дабі — мастацкі музей у Абу-Дабі, які адкрыўся ў 2017 годзе[1].

Луўр Абу-Дабі
لوفر أبوظبي
Луўр Абу-Дабі — усходні бок
Заснаваны 2017
Адкрыты 8 лістапада 2017
Месцазнаходжанне Востраў Саадыят, Абу-Дабі, ААЭ
Дырэктар Мануэль Рабатэ
louvreabudhabi.ae
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У калекцыю Луўра Абу-Дабі ўвайшлі экспанаты розных эпох і цывілізацый, у тым ліку карціны Пікаса[2], Гагена, Манэ, Магрыта, Беліні[3].

Месцазнаходжанне правіць

Будынак музея размешчаны на востраве Саадыят. На востраве таксама размесцяцца філіял музея Саламона Гугенхайма і Нацыянальны гістарычны музей шэйха Зайда[3].

Архітэктура правіць

У будынку Луўра Абу-Дабі шмат водных каналаў і велізарны ажурны купал. Гэта дазваляе стварыць у наведвальнікаў адчуванне, што музей знаходзіцца як бы пад адкрытым небам у адкрытым моры[4]. Плошча будынка складае прыкладна 24 000 м²[5].

Будаўніцтва музея правіць

Архітэктарам Луўра Абу-Дабі з’яўляецца Жан Нувель. Рашэнне аб стварэнні музея было прынята ў 2007 годзе[5]. Будаўніцтва пачалося 26 мая 2009 года, на ўрачыстай цырымоніі прысутнічалі прэзідэнт Францыі Жак Шырак і Мухамад ібн Зайд аль-Нахаян, наследны прынц эмірата Абу-Дабі[6].

Першапачаткова меркавалася, што Луўр Абу-Дабі адкрыецца ў 2012 годзе[5]. У студзені 2012 года было абвешчана, што музей адкрыецца ў 2015 годзе[7]. Пазней дата адкрыцця была перанесена на 2016 год[8]. У 2016 годзе ўлады Абу-Дабі прызначылі дырэктарам музея француза Мануэля Рабатэ і абвясцілі, што музей адкрыецца ў 2017 годзе[9][10]. 6 верасня 2017 года міністр культуры Францыі Франсуаз Нісэн назвала канчатковую дату адкрыцця Луўра ў Абу-Дабі — 11 лістапада таго ж года. На цырымоніі адкрыцця была запланавана прысутнасць высокапастаўленых афіцыйных гасцей на чале з прэзідэнтам Францыі Эманюэлем Макронам[11]. 11 лістапада 2017 года музей быў адкрыты для публікі[1]; урачыстая цырымонія з удзелам прэзідэнтаў Францыі і ААЭ адбылася 8 лістапада[12].

Калекцыя правіць

Музей паказвае каля 300 экспанатаў[13] з Луўра, Цэнтра Жоржа Пампіду, Версалю[14]. У 2014 годзе было абвешчана, што Луўр Абу-Дабі арэндуе ў французскіх музеяў «Цудоўную Феран’еру»[15] Леанарда да Вінчы, карціны Маціса, аўтапартрэт Ван Гога, «Напалеона на перавале Сен-Бернар» Жака-Луі Давіда, «Вакзал Сен-Лазар» Клода Манэ[16].

Таксама ў музеі існуюць тэматычныя залы, дзе выстаўлены старажытнасці розных краін: Кітая, Індыі, Ірака, Конга і г. д. У музеі прадстаўлены побач рэлігійныя прадметы розных культур: старонка з «Блакітнага Карана» IX стагоддзя, еменская Тора 1498 года і дзве гатычныя Бібліі XIII стагоддзя. Іншыя музеі арабскіх краін пазычылі Луўру Абу-Дабі 28 значных экспанатаў, у тым ліку двухгаловы бюст з Айн-Газаля[ru] (Іарданія, 6000 г. да н. э.), каля 400 дырхемаў з Амана і каменную прыладу з Саудаўскай Аравіі (350 000 гадоў да н. э.). Музей называюць першым у арабскім свеце універсальным музеем[13][17].

Кошт правіць

Кошт будаўніцтва будынка Луўра Абу-Дабі ацэньваюць у 83—107 мільёнаў еўра[5].

Парыжскі Луўр у асобе агенцтва France-Muséums абавязваецца на працягу 30 гадоў аказваць кансультацыйныя паслугі, здаваць у арэнду прадметы мастацтва і даць права да 2037 года выкарыстоўваць брэнд Луўр — усё гэта абышлося стваральнікам музея прыкладна ў мільярд еўра[13].

Крытыка правіць

Рашэнне аб будаўніцтве Луўра Абу-Дабі і перадачы яму карцін з калекцый французскіх музеяў выклікала крытыку сярод некаторых дзеячаў мастацтва Францыі[18]. 4700 экспертаў па музеях, археолагаў і гісторыкаў мастацтва падпісалі петыцыю, у якой заяўлена, што «[французскія] музеі не прадаюцца»[19].

Таксама выказваліся абвінавачванні ў эксплуатацыі рабочых, якія будуюць музей. Напрыклад, газета The Guardian назвала ўмовы працы будаўнікоў «сучасным рабствам»[20].

Зноскі

  1. а б Louvre Abu Dhabi opens to public
  2. Неизвестную работу Пикассо впервые покажут публике (руск.). Лента.ру (5 сакавіка 2013). Праверана 18 лістапада 2016.
  3. а б Эмиратский филиал Лувра показал часть своей будущей экспозиции (руск.). РИА Новости (16 красавіка 2013). Праверана 18 лістапада 2016.
  4. Филиал Лувра будет построен в столице ОАЭ к 2015 году (руск.). РИА Новости (10 студзеня 2013). Праверана 18 лістапада 2016.
  5. а б в г Alan Riding. The Louvre’s Art: Priceless. The Louvre’s Name: Expensive (англ.). The New York Times (7 сакавіка 2007). Праверана 18 лістапада 2016.
  6. Carol Vogel. Abu Dhabi Gets a Sampler of World Art (англ.). The New York Times (26 мая 2009). Праверана 2016-11-181.
  7. Sara Hamdan. After a Sputtering Start, the Louvre Abu Dhabi Project Gathers Pace (англ.). The New York Times (26 верасня 2012). Праверана 18 лістапада 2016.
  8. Opening of Louvre Abu Dhabi pushed back to 2016 (англ.). The National (Abu Dhabi) (4 кастрычніка 2015). Праверана 18 лістапада 2016.
  9. New appointments bring fresh hope to a 2017 opening of Louvre Abu Dhabi (англ.). The National (Abu Dhabi) (20 верасня 2016). Праверана 5 студзеня 2017.
  10. Louvre Abu Dhabi opening pushed back to 2017, new director appointed (англ.). Gulf Business (20 верасня 2016). Праверана 5 студзеня 2017.
  11. Harry Bellet. A Abou Dhabi, un autre Louvre sort de terre (фр.). Le Monde (6 верасня 2017). Праверана 6 верасня 2017.
  12. В Абу-Даби открылся Лувр
  13. а б в Matisse rencontre George Washington au Louvre Abu Dhabi (фр.). Linternaute (7 лістапада 2017). Праверана 7 лістапада 2017.(недаступная спасылка)
  14. Лувр в пустыне (руск.). Российская газета (3 красавіка 2008). Праверана 18 лістапада 2016.
  15. Nick Leech. Louvre Abu Dhabi to be first museum in Middle East to show a Leonardo Da Vinci painting (англ.). The National (Abu Dhabi) (12 кастрычніка 2014). Праверана 18 лістапада 2016.
  16. Anna Seaman. Van Gogh, Manet, Monet and Matisse among artworks to be lent to Louvre Abu Dhabi (англ.). The National (Abu Dhabi) (12 кастрычніка 2014). Праверана 19 лістапада 2016.
  17. Stanley Carvalho. East meets West as Louvre Abu Dhabi opens in the Gulf (англ.). Reuters (7 лістапада 2017). Праверана 15 лістапада 2019.
  18. Van Gelder, Lawrence. Arts, Briefly (англ.). The New York Times (9 студзеня 2007). Праверана 18 лістапада 2016.
  19. Astier, Henri. Gulf Louvre deal riles French art world (англ.). BBC News (7 сакавіка 2007). Праверана accessdate=2016-11-19.
  20. Carrick, Glenn and David Batty. «In Abu Dhabi, they call it Happiness Island. But for the migrant workers, it is a place of misery», The Guardian, 21 December 2013, accessed 30 June 2014; Batty, David. «Conditions for Abu Dhabi’s migrant workers 'shame the west'», The Guardian, 21 December 2013, accessed 30 June 2014; Batty, David. «Campaigners criticise UAE for failing to tackle exploitation of migrant workers», The Guardian, 22 December 2013, accessed 30 June 2014

Спасылкі правіць