Пётр Віктаравіч Казанцаў
Пётр Казанцаў (нар. 22 красавіка 1998, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца.
Поўнае імя | Пётр Віктаравіч Казанцаў | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
22 красавіка 1998[1] (26 гадоў) |
|||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||
Рост | 188 см | |||||||||||||||
Вага | 75 кг | |||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб | няма | |||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Клубная кар’ера правіць
Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», у 2015 годзе пачаў выступаць за дубль, а з лета наступнага года замацаваўся ў яго складзе.
У верасні 2017 года стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, дэбютаваў у Вышэйшай лізе 24 верасня 2017 года ў хатнім матчы супраць «Віцебска» (0:0), выйшаўшы на замену ў другім тайме. Да канца сезона 2017 згуляў яшчэ ў трох матчах, выходзячы на замену.
У пачатку 2018 года не гуляў з-за траўмы, вярнуўся на поле ў чэрвені, гуляў у асноўным за дубль. У жніўні 2018 года перайшоў у бабруйскую «Белшыну»[2]. У студзені 2019 года зноў стаў трэніравацца са сталічным клубам[3] і пачаў у яго складзе сезон 2019, аднак выступаў толькі за дубль.
У жніўні 2019 года стаў іграком «Смаргоні», дзе замацаваўся ў аснове. У сакавіку 2020 года падпісаў новае пагадненне са смаргонскім клубам[4].
У пачатку 2021 года трэніраваўся з «Мінскам», а ў сакавіку перайшоў у «Ліду», дзе замацаваўся ў стартавым складзе. З пачатку 2022 года стаў трэніравацца з «Маладзечна» і ў красавіку афіцыйна папоўніў склад каманды[5]. У маладзечанскай камандзе таксама стаў іграком асновы.
У пачатку 2023 года праходзіў прагляд у «Іслачы», а пазней вярнуўся ў Маладзечна і ў сакавіку падоўжыў кантракт з клубам[6]. Пакінуў маладзечанскі клуб у снежні 2023 года[7].
Міжнародная кар’ера правіць
У сакавіку 2015 года ў складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17) прымаў удзел у элітным раўндзе чэмпіянату Еўропы. У 2016—2017 гадах гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19) у кваліфікацыйным і элітным раўндах чэмпіянату Еўропы.
У 2017 годзе стаў прыцягвацца да моладзевай зборнай Беларусі, аднак у афіцыйных матчах не з’яўляўся на полі. Дэбютаваў у зборнай 14 лістапада 2018 года, выйшаўшы ў канцы таварыскага матча супраць Харватыі (1:3). 16 лістапада таго ж года ў наступным таварыскім матчы з харватамі выйшаў ужо ў стартавым складзе, але пазней у зборную больш не прыцягваўся.
Статыстыка выступленняў правіць
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2015 | дубль | Мінск | 1 | 0 | |
2016 | дубль | Мінск | 14 | 0 | |
2017 | Д1 | Мінск | 4 | 0 | |
2018 (1) | Д1 | Мінск | 1 | 0 | |
2018 (2) | Д2 | Белшына | 7 | 0 | |
2019 (1) | дубль | Мінск | 16 | 1 | |
2019 (2) | Д2 | Смаргонь | 11 | 0 | |
2020 | Д2 | Смаргонь | 22 | 3 | |
2021 | Д2 | Ліда | 27 | 1 | |
2022 | Д2 | Маладзечна | 19 | 0 | |
2023 | Д2 | Маладзечна | 20 | 1 |
Грамадзянская пазіцыя правіць
Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[8].
Крыніцы правіць
- ↑ Petr Kazantsev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Казанцев стал игроком "Белшины" (руск.). Афіцыйны сайт бабруйскай «Белшыны» (13 жніўня 2018). Праверана 13 сакавіка 2024.
- ↑ «Минск» приступил к тренировкам (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт «Мінска» (21 студзеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2019.
- ↑ "ФК "СМОРГОНЬ" ВЫИГРАЛ У "МИНСКА"". Афіцыйны сайт «Смаргоні» [руская]. 2020-03-07. Архівавана з арыгінала 2020-03-14.
{{cite news}}
: Папярэджанні CS1: unfit URL (link) - ↑ От "Сморгони" и "Волны" до "Осиповичей" и "Молодечно". Заявки команд первой лиги (руск.). football.by (8 красавіка 2022). Праверана 13 сакавіка 2024.
- ↑ С "Молодечно-2018" продлили контракты четыре игрока (руск.). football.by (15 сакавіка 2023). Праверана 13 сакавіка 2024.
- ↑ У ряда игроков «Молодечно» закончились сроки действия контрактов (руск.). bel.football (7 снежня 2023). Праверана 13 сакавіка 2024.
- ↑ 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА . Наша Ніва (12 верасня 2020). Праверана 13 сакавіка 2024.