Алег Іванавіч Янкоўскі

(Пасля перасылкі з Алег Янкоўскі)

Алег Іванавіч Янкоўскі (23 лютага 1944(1944-02-23)[1][2], Карсакпай, Карагандзінская вобласць[3]20 мая 2009(2009-05-20)[1][2], Масква[4]) — расійскі акцёр тэатру і кіно, кінарэжысёр.

Алег Янкоўскі
руск.: Олег Иванович Янковский
Імя пры нараджэнні Алег Іванавіч Янкоўскі
Дата нараджэння 23 лютага 1944(1944-02-23)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 мая 2009(2009-05-20)[1][2] (65 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Людміла Аляксандраўна Зорына[d]
Дзеці Філіп Алегавіч Янкоўскі[d]
Адукацыя
Прафесія акцёр, кінаакцёр, кінарэжысёр
Кар’ера 19652009
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР прэмія Ленінскага камсамола
Узнагароды
IMDb ID 0946160
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі

правіць

Бацька Алега Янкоўскага паходзіў з польскай шляхты, штабс-капітан, які быў паранены пад час Першай сусветнай вайны. У 1930-я быў арыштаваны на Украіне, пасля выпушчаны, потым у 1937 ізноў на нейкі час арыштаваны. На Другую сусветную вайну не патрапіў па стане здароўя. Працаваў на будоўлі ў Ленінабадзе і Джэзказгане, дзе нарадзіўся Алег Янкоўскі.

Пасля вайны ў 1951 годзе сям’я пераехала ў Саратаў, дзе ў 1953 бацька памёр. Старэйшы брат Алега — Расцілаў у 1957 пераехаў у Мінск, куды праз год забраў і малодшага брата. Расціслаў працаваў акцёрам і граў у мясцовым драматычным тэатры. У Мінску Алег дэбютаваў на сцэне тэатра ў эпізадычнай ролі. Каб скончыць школу праз нейкі час Алег з’ехаў зноў у Саратаў. Скончыў Саратаўскае тэатральнае вучылішча (1965). 3 1966 працаваў у Саратаўскім драматычным тэатры, з 1973 у Маскоўскім тэатры «Ленком».

Творчасць

правіць

Яго мастацтву ўласцівы стрыманасць выканаўчай манеры, палемічнасць трактовак роляў, сцэнічнае абаянне, вострая характарнасць. Сярод роляў: князь Мышкін («Ідыёт» паводле Ф. Дастаеўскага), Мялузаў («Таленты і паклоннікі» А. Астроўскага), Трыгорын («Чайка» А. Чэхава), Мешэм («Шклянка вады» Э. Скрыба), Гамлет («Гамлет» У. Шэкспіра), Аркадзь Бурмін («Хлопец з нашага горада» К. Сіманава), Берынг («Аптымістычная трагедыя» У. Вішнеўскага) і інш. 3 1968 здымаецца ў кіно: «Шчыт і меч», «Служылі два таварышы» (абодва 1968), «Я, Францыск Скарына...» (1970), «Люстра», «Зорка чароўнага шчасця» (абодва 1975), «Салодкая жанчына» (1977), «Звычайны цуд» (1978), «Той самы Мюнхгаўзен» (1979, абодва тэлефільмы), «Закаханы па ўласным жаданні» (1982), «Палёты ў сне і наяве», «Насталыія» (абодва 1983), «Забіць дракона» (1989), «Царазабойца», «Сны аб Расіі» (абодва 1992), «Першае каханне» (1995), «Любоўнік» (2002), «Цар» (2008) і інш.

Прэміі і ўзнагароды

правіць

Дзяржаўная прэмія СССР 1987. Дзяржаўная прэміі Расіі 1989, 1996. Народны артыст СССР (1991). Прэмія «Ніка» за лепшую мужчынскую ролю 2002.

Зноскі

  1. а б в г Oleg Yankovsky // Encyclopædia Britannica
  2. а б в г Кругасвет — 2000.
  3. а б Шипунов В. Гиппократ медного края // Индустриальная Караганда — 2017.
  4. а б Deutsche Nationalbibliothek Record #119119358 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць