Алесь Ляжневіч

беларускі тэатральны дзеяч, драматург

Алесь Ляжневіч (Аляксандр Францавіч; псеўданімы: Алесь Бяздольны; Язэп Церабеж; ініцыялы: А. Ф.; 1890, вёска Сенцяняты, Свянцянскі павет, Віленская губерня, цяпер Смаргонскі раён Гродзенская вобласць — 1937) — беларускі драматург і тэатральны дзеяч.

Алесь Ляжневіч
Алесь Ляжневіч.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1890
Месца нараджэння
Дата смерці 1937
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці драматург, тэатральны дзеяч
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у

БіяграфіяПравіць

У 1914 годзе быў мабілізаваны ў царскую армію; ваяваў на Румынскім фронце. У 1917—1920 гадах у Адэсе ў Чырвонай Арміі, працаваў у абласным тэатры, быў акцёрам бежанскай суполкі «Беларускі гай». Вучыўся ў прыватнай тэатральнай школе. З 1920 г. у Мінску, акцёр БДТ-1, у 1921 — яго дырэктар. У 1922—1926 гадах у Маскве, дырэктар беларускай студыі Дзяржаўнага інстытута тэатральнага мастацтва, затым працаваў інспектарам Наркамасветы БССР па справах мастацтва. Публікаваўся з 1924 года. Разам з Янкам Купалам і Цішкам Гартным уклаў анталогію «Беларускі дэкламатар Чырвоны Дудар» (1924).

Член РКП(б) з 1919 года. У 1924 годзе падчас партыйнай чысткі быў выключаны з партыі з прычыны «адарванасці ад мас і палітычнай непісьменнасці».

З кастрычніка 1927 года кансультант, асістэнт рэжысёра на кінафабрыцы «Савецкая Беларусь» у Ленінградзе.

Арыштаваны АДПУ СССР 20.7.1930 г. у Ленінградзе па справе «Саюза вызвалення Беларусі». 10.4.1931 пастановай Калегіі АДПУ СССР сасланы на 5 гадоў у Пашахонне-Валадарск (Яраслаўская вобласць). Арыштаваны паўторна ў 1937 годзе. Расстраляны. Рэабілітаваны 15.11.1957 года.

ТворыПравіць

  • Новыя ўсходы: П’еса ў 6-ці актах. Мн., 1927;
  • Таміла: Меладрама ў 5-ці дзеях. Мн., 1927;
  • З дымам-пажарам: Рэвалюцыйная п’еса ў 3-х дзеях. Мн., 1928;
  • Сялянскі тэатр: Дарады ў пытаннях тэатральнай тэхнікі і методы пастаноўкі п’ес сялянскімі і гарадскімі клубнымі драмгурткамі. Мн., 1928.

ЛітаратураПравіць