Алесь Пруднікаў
Алесь Пруднікаў (Аляксандр Трафімавіч) (14 красавіка 1910, вёска Стары Дзедзін, Клімавіцкі павет, Магілёўская губерня, Расійская імперыя, цяпер Клімавіцкі раён, Магілёўская губерня — 5 жніўня 1941, вёска Утукі Кандапожскага раёна Карэла-Фінскай ССР) — беларускі паэт. Стрыечны брат пісьменніка Паўла Пруднікава.
Алесь Пруднікаў | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Аляксандр Трафімавіч Пруднікаў |
Псеўданімы | Алесь Усходні |
Дата нараджэння | 14 (27) красавіка 1910 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 жніўня 1941 (31 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | Расійская імперыя, СССР |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт |
Гады творчасці | 1930—1941 |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Творы ў Вікікрыніцах |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сялянскай сям'і. Бацька Трафім быў прызваны на фронт пад час першай сусветнай вайны, цяжка паранены і памёр[1]. З-за нестабільнай сітуацыі доўга не мог знайсці пастаяннае месца вучобы. У 1924—1930 гг. вучыўся ў сямігадовай школе ў суседняй вёсцы Мілаславіцы. У 1930 працаваў на будаўніцтве чыгункі Асіповічы — Магілёў — Раслаўль, потым на новабудоўлях Мінска, з 1931 г. — на рэспубліканскай кніжнай базе, у Дзяржаўным выдавецтве Беларусі, у БелТА. Вучыўся на творчым аддзяленні Мінскага педагагічнага інстытута (1932—1933 гг.).
У сакавіку 1933 г. быў арыштаваны, але праз восем месяцаў вызвалены з турмы і адразу ж прызваны ў рады Чырвонай Арміі, дзе праслужыў да 1935 г. У 1935—1936 гг. быў супрацоўнікам Клімавіцкай раённай газеты «Камуна». Скончыў Ленінградскі настаўніцкі інстытут (1938 г.). Працаваў настаўнікам, інспектарам Пятроўскага (цяпер Кандапожскага) раёна Карэльскай АССР (у 1940—1956 гг. — Карэла-Фінская ССР), адначасова вучыўся завочна на філалагічным факультэце Карэльскага ўніверсітэта. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны быў на фронце разведчыкам. Загінуў 5 жніўня 1941 г. каля вёскі Утукі Кандапожскага раёна. Рэабілітаваны ў 1956 г.[2]
Творчасць
правіцьТворчую дзейнасць пачаў як школьны паэт у 1926 годзе разам з Паўлам Пруднікавым[3]. Падчас навучання ў школе ў БССР разгарнуўся працэс беларусізацыі, і гэта паспрыяла таму, што творы ён пісаў на беларускай мове. Паралельна быў пазаштатным карэспандэнтам некаторых газет. Так, у прыватнасці, калі быў знойдзены скарб старажытных манет ля вёскі Стары Дзедзін, ён з Паўлам напісаў пра гэта рэпартаж[4]. (Падрабязней пра гэта глядзіце ў артыкуле Стары Дзедзін) Першыя вершы з'явіліся ў друку ў 1930 г. У 1932 годзе асобным выданнем выйшла паэма «Зямныя зоры», дзе распавядалася пра ўдарныя будоўлі першай пяцігодкі[5]. Падборка вершаў змешчана ў зборніку «Крывёю сэрца» (1967 г.).
Выданні твораў
правіць- Пруднікаў, А. Зямныя зоры / Алесь Пруднікаў. — Мн., Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1932.
- Крывёю сэрца / укладальнік А. Вялюгін. — Мн., Беларусь, 1967. С. 116—122.
Крыніцы
правіць- ↑ Пруднікаў, П. Далёкае і блізкае // Вытокі песні. Аўтабіяграфіі беларускіх пісьменнікаў. Мн., Маст. літ., 1973. — С. 227
- ↑ Беларуская энцыклапедыя. Т. 13. — С. 48.
- ↑ Пруднікаў, П. Далёкае і блізкае… С. 236—238
- ↑ http://www.klimovichi.mogilev-region.by/ru/god_zemli?id=2813 Архівавана 6 ліпеня 2011. Земля древних кладов — Климовичский райисполком. Официальный сайт
- ↑ Памяць. С. 624.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 48. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 441—442. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — С. 159—160.
- Памяць: Клімавіцкі раен: Гіст.-дакум. хронікі гарадоў і раенаў Беларусі / Рэд.-уклад. Напрэеў Г. Л.; Рэдкал.: Баршчоў І. А. і інш — Мн.: Універсітэцкае, 1995. — 645,[1] с. : іл. ISBN 985-09-0068-7. — С. 624.
- Пруднікаў П. Далёкае, але не забытае: Успаміны. — Мн., Маст. літ., 1988. — 175 с. — С. 149—154.