Аляксандр Агінскі

(1585—1667) кашталян троцкі

Аляксандр Агінскі (каля 1585 — 1667) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Аляксандр Агінскі
Партрэт Аляксандра Агінскага з панегірыка, 1667
Партрэт Аляксандра Агінскага з панегірыка, 1667
Герб «Агінец»
Герб «Агінец»
Кашталян троцкі
1649 — 1667
Папярэднік Ян Анзельм Вільчак
Пераемнік Ян Себасцьян Кэнштарт
14-ы Ваявода менскі
1645 — 1649
Папярэднік Андрэй Масальскі
Пераемнік Гедэон Раецкі
Нараджэнне каля 1585
Смерць 1667[1]
Месца пахавання
Род Агінскія
Бацька Багдан Агінскі
Маці Раіна з Валовічаў[d]
Жонка 1) Аляксандра Шэмет
2) Кацярына Палубінская
Дзеці ад першага шлюбу:
Ян, Багдан
ад другога шлюбу:
Марцыян Аляксандр, Аляксандра Канстанцыя, Тэадора
Веравызнанне праваслаўе
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат
Званне ротмістр

Харунжы троцкі ў 1626—1636, харунжы надворны літоўскі ў 1636—1645, ваявода менскі ў 1645—1649 і кашталян троцкі з 1649, староста рагачоўскі; пасол на соймы 1623, 1626, 1632, 1633, 1635, 1643, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1619.

Герб Аляксандра Агінскага. 1648

Удзельнічаў у Кірхгольмскай бітве ў 1605, бітвах пад Смаленскам у 1611 і 1633, Хоцінскай бітве ў 1621.

Актыўны дзеяч праваслаўнага Віленскага Святадухаўскага брацтва. У 1612 падпісаў акт фундацыі праваслаўнай шляхты Менскага Петрапаўлаўскага манастыра. Аляксандр Агінскі быў апошнім праваслаўным (і ўвогуле некаталіцкім) сенатарам Рэчы Паспалітай.

Валодаў шматлікімі маёнткамі, у тым ліку Еўем.

Сям'я правіць

З роду Агінскіх, сын Багдана і Раіны з Валовічаў.

Двойчы жанаты: з Аляксандрай Шэмет, ад якой меў сыноў Яна і Багдана, і з Кацярынай Палубінскай, дачкой Канстанціна Палубінскага, ад якой меў дзяцей:

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць