Аляксей Андрэевіч Лузгін

Герой Савецкага Саюза

Аляксей Андрэевіч Лузгін (1 лютага 1920, в. Загараддзе Зарэчна-Талачынскай воласці Сенненскага павета Віцебскай губерні — 10 студзеня 1977, Масква) — Герой Савецкага Саюза (1946), падпалкоўнік (1956).

Аляксей Андрэевіч Лузгін
Дата нараджэння 1 лютага 1920(1920-02-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 студзеня 1977(1977-01-10) (56 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў ВПС
Гады службы 19401960
Званне
Падпалкоўнік ВПС СССР
Падпалкоўнік ВПС СССР
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені Ордэн Чырвонай Зоркі Медаль «За баявыя заслугі»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «За ўзяцце Берліна»
Медаль «За ўзяцце Берліна»
Медаль «За вызваленне Прагі»
Медаль «За вызваленне Прагі»
Юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «За бездакорную службу» (СССР)
Медаль «За бездакорную службу» (СССР)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 1 лютага 1920 года ў вёсцы Загараддзе цяпер Талачынскага раёна Віцебскай вобласці (Беларусь). З 1930 жыў у Маскве. У 1936 годзе скончыў 8 класаў школы. У 1936—1937 гадах працаваў падсобным рабочым на Маскоўскім электромоторном заводзе, у 1937—1939 гадах — нарадчыкам разъяздных брыгад у 1-м Маскоўскім пасажырскім аддзяленні Кастрычніцкай чыгункі. У 1939 годзе скончыў Чыгуначны аэраклуб г. Масквы.

У студзені-снежні 1940 года навучаўся ў Тамбоўскай лётнай школе ГВФ. У арміі са снежня 1940 года. У 1941 годзе скончыў Тамбоўскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў, да чэрвеня 1942 года быў у ёй лётчыкам-інструктарам. У 1943 годзе скончыў Ваеннае авіяцыйнае вучылішча разведчыкаў ВПС (горад Дащлеканава, Башкірыя).

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны: у красавіку 1943 — маі 1945 — лётчык і камандзір звяна 4-га (з чэрвеня 1943 г. — 98-га гвардзейскага) асобнага разведвальнага авіяцыйнага палка (Цэнтральны і 1-й Украінскі франты). Удзельнічаў у Курскай бітве, вызваленні Левабярэжнай Украіны, бітве за Днепр, Корсунь-Шаўчэнкаўскай  (руск.), Львоўска-Сандамірскай  (руск.), Вісла-Одэрскай, Берлінскай і Пражскай аперацыях.

7 сакавіка 1944 года яго самалёт быў збіты зенітнай артылерыяй праціўніка ў раёне вёскі Шастакова (Кацярынапольскі раён Чаркаскай вобласці, Украіна). Апынуўшыся на варожай тэрыторыі, пераапрануўся ў цывільную вопратку і паспрабаваў перайсці лінію фронту. Тройчы трапляў у аблавы на грамадзянскае насельніцтва, але ўсе тры разы збягаў. У выніку апынуўся ў вёсцы Врадзіеўка (Мікалаеўская вобласць, Украіна), якая 28 сакавіка 1944 года была вызвалена нашымі войскамі. Прайшоўшы спецправерку, у канцы мая 1944 года вярнуўся ў свой полк.

За час вайны здзейсніў 106 баявых вылетаў на самалётах Пе-2  (руск.) і Пе-3біс  (руск.) на аэрафотаразведку ў глыбокі тыл праціўніка, зняў 160 фільмаў, з якіх зманціравана 275 фотасхем і 450 фотапланшэтаў.

За мужнасць і гераізм, праяўленыя ў баях, Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 года гвардыі старшаму лейтэнанту Лузгіну Аляксею Андрэевічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка».

У 1947 годзе скончыў Вышэйшыя афіцэрскія лётна-тактычныя курсы ВПС (горад Люберцы Маскоўскай вобласці). Пасля вайны працягваў службу ў страявых частках ВПС (у Прыкарпацкай, Забайкальскай і Паўночнай ваенных акругах); быў камандзірам звяна, намеснікам камандзіра і камандзірам авіяэскадрыллі, намеснікам камандзіраў разведвальных авіяпалкоў. З чэрвеня 1960 г. падпалкоўнік А. А. Лузгін — у запасе.

У лютым-ліпені 1963 года працаваў дырэктарам станцыі дарожнага абслугоўвання, у 1965—1968 гадах — тэхнікам у Навукова-даследчым інстытуце аўтаматыкі.

Жыў у Маскве. Памёр 10 студзеня 1977 года. Пахаваны на Кунцаўскіх могілках у Маскве.

Ўзнагароды правіць

Памяць правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
  • Памяць: Гісторыка-дакументальная хорніка Талачынскага раёна / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд) і інш. — Мн.: БелСЭ. — 654 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-007-6.

Спасылкі правіць

Аляксей Андрэевіч Лузгін на сайце «Героі краіны»