Аляксей Віктаравіч Рудзянок

беларускі футбаліст

Аляксей Рудзянок (нар. 25 лютага 1993, Стоўбцы) — беларускі футбаліст, нападнік.

Футбол
Аляксей Рудзянок
Поўнае імя Аляксей Віктаравіч Рудзянок
Нарадзіўся 25 лютага 1993(1993-02-25)[1] (31 год)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 180 см
Вага 72 кг
Пазіцыя паўабаронца, нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Маладзёжныя клубы
Беларусь БАТЭ (Барысаў)
Клубная кар’ера[* 1]
2010—2011 Беларусь Гарадзея 33 (7)
2012—2013 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 43 (10)
2014 Беларусь Рэчыца-2014 26 (2)
2015 Беларусь Колас (Баранавіцкі раён) 6 (0)
2015 Беларусь Клецк 13 (0)
2016 Беларусь Крумкачы (Мінск) 1 (0)
2017 Беларусь Нёман-Агра (Стоўбцы) 15 (6)
2017 Беларусь Смаргонь 15 (8)
2018—2019 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 28 (1)
2019 Беларусь НФК (Мінск) 13 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2009 Беларусь Беларусь (да 17) 3 (0)
2012 Беларусь Беларусь (да 20) 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 24 студзеня 2020.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 22 красавіка 2018

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец СДЮШАР горада Стоўбцы, кар’еру пачаў у клубе Другой лігі «Гарадзея». Пасля выхаду каманды ў Першую лігу ў сезоне 2011 страціў месца ў складзе, і ў 2012 годзе перайшоў у «Іслач», якой таксама дапамог выйсці ў Першую лігу. У складзе «Іслачы» ўлетку 2013 года выйграў бронзавыя медалі Кубка Рэгіёнаў УЕФА. У сезоне 2014 гуляў за «Рэчыцу-2014», якой дапамог заняць высокае пятае месца ў Першай лізе.

У сезоне 2015 гуляў у Другой лізе за клубы «Колас» і «Клецк». У 2016 годзе далучыўся да дэбютанта Вышэйшай лігі — клуба «Крумкачы», у складзе якога гуляў за дубль. Неўзабаве стаў прыцягвацца і да асноўнага складу, дэбютаваў у Вышэйшай лізе 11 мая 2016 года, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць салігорскага «Шахцёра» (2:0), аднак гэты матч так і застаўся адзіным у элітным дывізіёне ў асноўнай камандзе мінчан. У сезоне 2017 вярнуўся ў Першую лігу, выступаў спачатку за «Нёман-Агра», а ў ліпені перабраўся ў «Смаргонь». З 14 галамі стаў другім бамбардзірам Першай лігі.

У снежні 2017 года пасля чатырохгадовага перапынку зноў стаў іграком «Іслачы»[2]. У сезоне 2018 быў адным з асноўных ігракоў, нярэдка з’яўляўся ў стартавым складзе. Пад канец сезона стаў выкарыстоўвацца ў якасці паўабаронцы. У сезоне 2019 стаў радзей з’яўляцца на полі (чатыры разы выйшаў на замену ў чэмпіянаце Беларусі і тройчы ў Кубку Беларусі), часцей гуляў за дубль.

У ліпені 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў «Іслач»[3] і неўзабаве папоўніў склад мінскага НФК[4], дзе стаў гуляць пераважна ў стартавым складзе. У студзені 2020 года пакінуў каманду[5].

У жніўні 2020 года быў дыскваліфікаваны на 2 гады па справе аб дагаварных матчах[6].

Міжнародная кар’ера правіць

У верасні 2009 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі ў адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы. 14 мая 2012 года згуляў за малодшую моладзевую зборную Беларусі (да 20 гадоў), выйшаўшы на замену ў канцы таварыскага матча супраць Украіны (1:1).

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2010 Д3 Гарадзея   28 7
2011 Д2 Гарадзея   5 0
2012 Д3 Іслач   28 10
2013 Д2 Іслач   15 0
2014 Д2 Рэчыца-2014   26 2
2015 (1) Д3 Колас   6 0
2015 (2) Д3 Клецк   13 0
2016 Д1 Крумкачы   1 0
2017 (1) Д2 Нёман-Агра   15 6
2017 (2) Д2 Смаргонь   15 8
2018 Д1 Іслач   24 1
2019 (1) Д1 Іслач   4 0
2019 (2) Д2 НФК   13 1

Зноскі

Спасылкі правіць