Аляксей Сяргеевіч Анцілеўскі

беларускі футбаліст

Аляксей Анцілеўскі (нар. 2 лютага 2002, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца брэсцкага «Руха» (у арэндзе з брэсцкага «Дынама»).

Футбол
Аляксей Анцілеўскі
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксей Сяргеевіч Анцілеўскі
Нарадзіўся 2 лютага 2002(2002-02-02) (18 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 181 см
Вага 71 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Рух
Нумар 11
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
Беларусь МТЗ-РІПА (Мінск)
2008 — 2011 Беларусь Дынама (Мінск)
2011 — 2014 Беларусь Мінск
2014 — 2017 Беларусь БАТЭ (Барысаў)
Клубная кар’ера*
2018 — Беларусь Дынама-Брэст 0 (0)
2020 —   Беларусь Рух (Брэст) 1 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 13 ліпеня 2020.


Старэйшы брат Аляксея, Дзмітрый, таксама з’яўляецца футбалістам.

Клубная кар’ераПравіць

Пачынаў займацца футболам у ДЮСШ мінскага МТЗ-РІПА, пазней на юнацкім узроўні гуляў за мінскае «Дынама», «Мінск» і барысаўскі БАТЭ. У 2018 годзе далучыўся да брэсцкага «Дынама», дзе стаў выступаць за дубль і хутка замацаваўся ў камандзе.

У сакавіку 2020 года на правах арэнды стаў іграком брэсцкага «Руха»[1]. Стаў гуляць за дубль, у складзе асноўнай каманды звычайна заставаўся на лаўцы запасных. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 12 ліпеня 2020 года ў матчы супраць «Энергетыка-БДУ» (8:1), калі выйшаў на замену ў другім тайме.

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2018 дубль Дынама   30 1
2019 дубль Дынама   27 8
2020 Д1 Рух  

Зноскі

СпасылкіПравіць