Анатоль Мікалаевіч Беразавой
Анатоль Мікалаевіч Берагавой (11 красавіка 1942, пасёлак Энем, Тахтамукайскі раён, Адыгея — 20 верасня 2014, Масква) — савецкі касманаўт. Герой Савецкага Саюза (1982), лётчык-касманаўт СССР (1982).
Анатоль Мікалаевіч Беразавой | |
---|---|
руск.: Анато́лий Никола́евич Березово́й | |
![]() | |
Краіна: | |
Воінскае званне: | палкоўнік |
Дата нараджэння: | 11 красавіка 1942 |
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | 20 верасня 2014 (72 гады) |
Месца смерці: | |
Узнагароды: | |
![]() |
Біяграфія
правіцьСкончыў Ваенна-паветраную акадэмію імя Ю. А. Гагарына (1977). З 1970 года ў атрадзе касманаўтаў. Як камандзір здзейсніў касмічны палёт з В. В. Лебедзевым на караблях «Саюз Т-5, −6, −7» і арбітальнай станцыі «Салют-7» (13 мая — 10 снежня 1982).
У 1988—1990 гадах рыхтаваўся па праграме падрыхтоўкі камандзіра карабля-выратавальніка. 6 красавіка 1991 года палкоўнік Анатоль Мікалаевіч Беразавой быў прызначаны на пасаду намесніка камандзіра атрада касманаўтаў, аднак 31 кастрычніка 1992 з-за звальнення з Узброеных Сіл па ўзросту быў адлічаны з атрада касманаўтаў, пасля чаго да 20 сакавіка 1999 працаваў намеснікам прэзідэнта і членам бюро Федэрацыі касманаўтыкі Расіі, а таксама членам бюро прэзідыума Федэрацыі касманаўтыкі Расіі.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).