Анатоль Уладзіміравіч Тарасаў

савецкі хакеіст, футбаліст, трэнер

Анатоль Уладзіміравіч Тара́саў[3] (руск.: Анатолий Владимирович Тарасов; 10 снежня 1918(1918-12-10)[1], Масква[1]23 чэрвеня 1995(1995-06-23), Масква) — савецкі хакеіст і футбаліст, хакейны трэнер, адзін з заснавальнікаў савецкай школы па хакеі з шайбай. Кандыдат педагагічных навук (1971), Заслужаны майстар спорту СССР (1949), Заслужаны трэнер СССР (1957), палкоўнік.

Анатоль Уладзіміравіч Тарасаў
Род дзейнасці футбаліст, хакеіст, футбольны трэнер, хакеіст з мячом
Дата нараджэння 10 снежня 1918(1918-12-10)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 чэрвеня 1995(1995-06-23) (76 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Таццяна Анатолеўна Тарасава[d]
Альма-матар
Партыя
Прыналежнасць СССР
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 10 снежня 1918 года ў Маскве. З дзяцінства цікавіўся спортам. У 11-гадовым узросце разам з братам запісаўся ў спартыўную школу «Юны дынамавец» і неўзабаве стаў лідарам і капітанам юнацкай каманды «Дынама» па хакеі з мячом, а затым — зборнай Масквы. Скончыў сем класаў сярэдняй школы. Вучыўся фабрычна-заводскім вучылішчы і ў 1934 годзе атрымаў спецыяльнасць слесара. У сярэдзіне 1930-х гадоў працаваў на авіяцыйным заводзе і паралельна выступаў за маладзёжныя дынамаўскія каманды[4]. У 1937 годзе па рэкамендацыі школы «Юны дынамаве» стаў студэнтам Вышэйшай школы трэнераў пры Маскоўскім інстытуце фізічнай культуры, якую скончыў у 1939 годзе. Яшчэ у час вучобы Анатоль Тарасаў пачаў трэнерскую дзейнасць: трэніраваў рабочую футбольную каманду горада Загорска (цяпер — Сергіеў Пасад, Маскоўская вобласць)[4]. У 1939 годзе выступаў у чэмпіянаце СССР па футболе за адэскае «Дынама», а таксама гуляў у хакей з мячом за «Крылы Саветаў» на спаборніцтвах у Маскве[4].

У лютым 1940 года прызваны ў Чырвоную Армію, залічаны ў Маскоўскае авіяцыйнае вучылішча сувязі і быў ігрючым трэнерам яго футбольнай каманды[4]. У гэтым жа годзе пераведзены ў Цэнтральны дом Чырвонай Арміі, іграў за яго футбольную каманду на чэмпіянаце СССР. У 1941 годзе з пачатку Вялікай Айчыннай вайны праходзіў службу на ахове аб’ектаў у Маскве і, пасля эвакуацыі, ў Арзамасе. У 1942 годзе скончыў кароткатэрміновыя курсы пры Дзяржаўным цэнтральным інстытуце фізічнай культуры і выкладаў баявую падрыхтоўку ў воінскіх часцях, якія знаходзіліся на перафарміраванні.

У 1946—1947 гадах А. У. Тарасаў быў гуляючым трэнерам футбольнай і хакейнай каманд Ваенна-паветраных сіл Маскоўскай ваеннай акругі, у 1947—1951 гадах — гуляючым трэнерам хакейнай каманды Цэнтральнага дома Чырвонай Арміі, выступаў на пазіцыі нападаючага[4]. У 1953 і 1957—1961 гадах — старшы трэнер зборнай СССР па хакеі з шайбай, у 1962—1972 гадах — другі трэнер зборнай СССР. У 1975 годзе Анатоль Тарасаў займаў пасаду старэйшага трэнера футбольнай каманды ЦСКА, у 1986 годзе кансультаваў у Канадзе трэнераў клуба «Ванкувер Кэнакс» Нацыянальнай хакейнай лігі[4].

Заснавальнік дзіцячага хакейнага турніра «Залатая шайба» (1964). Вёў педагагічную дзейнасць, чытаў лекцыі ў Вышэйшай школе трэнераў. Аўтар кніг «Хакей з шайбай» (1950), «Гуляйце ў хакей. Парады юным хакеістам» (1956), «Тактыка хакея» (1963), «Паўналецце» (1966), «Хакей будучага» (1969), «Шлях да сябе» (1974), «Сапраўдныя мужчыны хакея» (1987) і інш.[4]

Памёр Анатоль Уладзіміравіч Тарасаў у Маскве 23 чэрвеня 1995 года на 77-м годзе жыцця. Пахаваны на Ваганькаўскіх могілках.

Памяць

правіць
  • У 1974 годзе Анатоль Уладзіміравіч Тарасаў быў уведзены ў Залу хакейнай славы ў Таронта, у 1997 годзе — у Залу хакейнай славы Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF).
  • Імем Анатоля Уладзіміравіча Тарасава названы адзін з дывізіёнаў Кантынентальнай хакейнай лігі.
  • На Алеі хакейнай славы ЦСКА ўсталяваны бюст.
  • Мемарыяльная дошка на фасадзе дома № 75 на Ленінградскім праспекце ў Маскве.
  • З 2014 года ў горадзе Ялец (Ліпецкая вобласць) працуе Лядовы палац імя Анатоля Тарасава.
  • У 2014 годзе кафедры тэорыі і методыкі хакея Расійскага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, спорту, моладзі і турызму было прысвоена імя Анатоля Тарасава[4].
  • З 2015 года імя «Анатоль Тарасаў» носіць буксір Чырванасцяжнага Паўночнага флоту ВМФ Расіі[5].
  • Помнік Анатолю Уладзіміравічу Тарасаву адкрыты 10 снежня 2018 года, у дзень 100-годдзя трэнера, на пляцоўцы перад Лядовым спартыўным комплексам ЦСКА імя У. М. Баброва ў Маскве[6].
  • Палацу спорту «Мегаспорт» у Маскве прысвоена імя А. У. Тарасава[7].
  • У 2008 годзе Федэрацыя хакея ЗША прысудзіла А. У. Тарасаву прыз імя Уэйна Грэцкі за выдатны ўклад у развіццё хакея[8].

Жыццю і дзейнасці Анатоля Уладзіміравіча Тарасава прысвечаны дакументальныя фільмы «Буду спрачацца! Анатоль Тарасаў» (1988, рэжысёр Аляксандр Качаткоў), «Хакей Анатоля Тарасава» (1992, Эміль Мухін), «Валадар „Чырвонай машыны“» (2018, Сяргей Кажэўнікаў) і кнігі.

Вобраз Анатоля Уладзіміравіча Тарасава адлюстраваны ў мастацкіх і тэлевізійных фільмах «Валерый Харламаў. Дадатковы час» (2007), «Хакейныя гульні» (2012), «Легеда № 17» (2013), «Слава» (2014).

Зноскі

правіць
  1. а б в г Тарасов Анатолий Владимирович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 25. — С. 274. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Тарасов Анатолий Владимирович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 25. — С. 274.
  3. БелЭн 2002.
  4. а б в г д е ё ж Тарасов, Анатолий Владимирович (руск.) // ТАСС
  5. Буксирные именины // Интернет-издание «Защищать Россию» (руск.)
  6. Открытие памятника хоккейному тренеру А. Тарасову // Агентство городских новостей «Москва» (руск.)
  7. Сайт Государственного бюджетного учреждения города Москвы "Спортивный комплекс «Мегаспорт» (руск.)
  8. Биография Анатолия Тарасова в связи с 95-летием со дня его рождения (руск.) // РИА Новости

Літаратура

правіць
  • Петрыкаў А. М. Тара́саў Анатоль Уладзіміравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 436. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Тара́сов Анатолий Владимирович // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 274. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
  • Акопян В. С. Тренер Анатолий Владимирович Тарасов / Владимир Акопян. — М. : Рутена, 2001. — 282, [1] с., [40] л. ил., портр. — ISBN 5-8261-0009-5. (руск.)
  • Горбунов А. А. Анатолий Тарасов / Александр Горбунов. — М.: Молодая гвардия, 2015. — 427[5] с.: ил. — 4000 экз. — (Жизнь замечательных людей: сер. биогр.; вып. 1560) — ISBN 978-5-235-03849-3. (руск.)

Спасылкі

правіць