Англезі́т — мінерал класа сульфатаў, сульфат свінцу PbSO4. Назва паходзіць ад вострава Англсі ва Уэльсе, дзе мінерал знайшоў упершыню[1] ў 1832 годзе французскі мінералог і геолаг Франсуа Сюльпіс Бёдан (фр.: François Sulpice Beudant)[2].

Англезіт
Формула PbSO4
Прымесь Ba,Cu, Ag
Сінгонія рамбічная
Колер бясколерны, белы з жоўтым, шэрым,бурым, сінім адценнем
Колер рысы бясколерны
Бляск шкляны, смаляны, алмазны
Празрыстасць празрысты, паўпразрысты, непразрысты
Цвёрдасць 2,5—3
Злом няроўны
Шчыльнасць 6,37—6,39 г/см³
Паказчык пераламлення nα = 1,878 nβ = 1,883 nγ = 1,895

У складзе англезіту: PbO — 73,6 % (свінцу 68,3 %) і SO3 — 26,4 %, прымесі барыю, медзі, серабра.

Уласцівасці правіць

Крышталізуецца ў рамбічнай сінгоніі. Утварае таблічастыя, прызматычныя крышталі, зярністыя і шчыльныя агрэгаты, жаўлакі, скарынкі. Бясколерны, белы і злёгку афарбаваны ў жоўты, шэры, буры, сіні колер. Бляск шкляны, смаляны, алмазны. Рыса бясколерная. Крохкі[1]. Цвёрдасць 2,5—3[1] па шкале Моаса. Шчыльнасць 6,37—6,39[1] г/см³. Цалкам раствараецца ў едкім калі, пры награванні раствараецца ў канцэнтраванай сернай кіслаце[1].

Паходжанне і радовішчы правіць

Англезіт мае пераважна гіпергеннае паходжанне. Утвараецца ў выніку акіслення галеніту і іншых сярністых злучэнняў свінцу ў свінцовых і поліметалічных радовішчах руд[1]. Сустракаецца разам з цэрусітам, галенітам, смітсанітам, сфалерытам, гётытам, ліманітам, пірамарфітам і малахітам[1] і інш.

Радовішчы і праяўленні ў Англіі, Аўстраліі, Аўстрыі, Германіі, Мексіцы, Намібіі, Расіі, Славеніі, ЗША, Уэльсе, Шатландыі[3].

Выкарыстоўваецца ў якасці руды на свінец.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць