Ансельм Кентэрберыйскі
Ансе́льм Кентэрберы́йскі (лац.: Anselmus Cantuariensis; у Італіі вядомы як Ансельм з Аосты, італ.: Anselmo d'Aosta, фр.: Anselme d'Aoste, Anselme du Bec, Anselme de Cantorbéry; 1033, Аоста, Італія — 21 красавіка 1109, Кентэрберы, Англія) — каталіцкі багаслоў, сярэдневяковы філосаф, архібіскуп Кентэрберыйскі (з 1093). Прадстаўнік рэалізму і адзін з заснавальнікаў схаластыкі. Паказаў магчымасць доказу быцця Бога з дапамогай анталагічнага доказу, ім жа ўпершыню і сфармуляванага ў трактаце «Proslogion» (1077—1078).
Ансельм Кентэрберыйскі | |
---|---|
лац.: Anselmus Cantuariensis фр.: Anselme de Cantorbéry | |
Дата нараджэння | каля 1033[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 красавіка 1109[2] ці 28 красавіка 1109[1] |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | філосаф, багаслоў, ксёндз, архіепіскап, пісьменнік |
Навуковая сфера | філасофія |
Школа/традыцыя | заснавальнік схаластыкі |
Кірунак | заходнія філосафы |
Перыяд | сярэдневяковая філасофія |
Асноўныя інтарэсы | метафізіка (укл. тэалогію) |
Значныя ідэі | Анаталагічны доказ быцця Бога |
Аказалі ўплыў | Ланфранк, Арыстоцель |
Зведалі ўплыў | Тамаш Аквінскі, Гегель |
Вядомыя вучні | Anselm of Laon[d], Gilbert Crispin[d] і Ralph, Abbot of Battle[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў горадзе Аоста, выкладаў у школах Нармандыі, большую частку жыцця правёў у Англіі. Бачыў у веры перадумову рацыянальных ведаў: «веру, каб разумець», быў праціўнікам наміналізму. Вывеў анталагічны доказ быцця Бога з самога паняцця Бога.
У барацьбе паміж свецкай уладай і папствам за інвестытуру абараняў ідэі Грыгорыя VII аб вяршэнстве пап над свецкімі ўладарамі, за што яго двойчы выганялі з Англіі ў 1087—1100 і 1103—1106 гадах.
Кананізаваны Каталіцкай царквой у 1494. Згадваецца Дантэ Аліг’еры ў раздзеле «Рай» у «Боскай камедыі».
Доказы быцця Бога
правіцьАнсельм лічыў веру асновай рацыянальных ведаў.
Вывеў быццё Бога з самога паняцця Бога (анталагічны доказ быцця Бога).
- Усё імкнецца да Дабра — але Бог і ёсць Абсалютнае Дабро.
- Усё абмежавана і мае нейкую верхнюю мяжу. Гэта і ёсць Бог.
- Быццё цэлае па нейкай прычыне. Гэта і ёсць Бог.
- Бог як дасканаласць.
Бог пераўзыходзіць па велічыні ўсё магчымае. Значыць, ён існуе па-за намі і па-за гэтым светам (Бог ёсць, таму што Ён ёсць — гэта значыць, Бог пры нараджэнні чалавека ўкладвае ў яго розум ідэю пра Сябе).
Зноскі
- ↑ а б BeWeB Праверана 12 лютага 2021.
- ↑ Saint Anselm — Stanford University, Center for the Study of Language & Information, 1995. — ISSN 1095-5054
- ↑ а б Ансельм Кентерберийский // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
правіць- Poole A. L. From Domesday Book to Magna Carta 1087—1216. — Oxford, 1956. — ISBN 978-0-19-821707-7
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ансельм Кентэрберыйскі
Папярэднік Ланфранк |
архібіскуп Кентэрберыйскі 1093—1109 |
Пераемнік Ральф д’Эскюр |