Аргенты́т, сярэбраны бляск[1] — мінерал класа сульфідаў, паліморфная высокатэмпературная (вышэй за 179 °С[2]) мадыфікацыя сульфіда серабра Ag2S. Прымешкі медзі, свінцу, жалеза і інш. Упершыню апісаны ў 1855[2] годзе.

Аргентыт
Формула Ag2S
Прымесь Cu, Pb, Fe
Сінгонія кубічная
Крышталічная рашотка a = 4.89 Z = 2 V = 116.93 Den(Calc)= 7.04
Крышталічная рашотка a = 4.89 Z = 2 V = 116.93 Den(Calc)= 7.04
Колер ад свінцова-шэрага да чорнага
Колер рысы цёмна-шэры (бліскучы)
Бляск металічны
Празрыстасць непразрысты
Цвёрдасць 2—2,5
Спайнасць недасканалая
Злом няроўны, ракавісты
Шчыльнасць 7,2—7,4 г/см³

Крышталізуецца ў кубічнай сінгоніі. Утварае агрэгаты, плёнкі, пражылкі, украпанні. Колер ад свінцова-шэрага да чорнага. Цвёрдасць 2—2,5 па шкале Моаса. Шчыльнасць 7,2—7,4 г/см³. Змяшчае 87,06 % серабра і 12,94 % серы[3]. Раствараецца ў азотнай кіслаце з выдзяленнем серы.

Паходжанне і радовішчы Правіць

Даволі рэдкі ў прыродзе мінерал[1]. Сустракаецца ў гідратэрмальных жылах радовішчаў сярэбраных рудаў у Рудных гарах (Германія, Чэхія), у Нарвегіі, ЗША (Невада), Мексіцы, Перу[2].

Зноскі

  1. а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1.
  2. а б в Аргентит // Каталог минералов. Ru (руск.)
  3. Argentite Mineral Data // Mineralogy Database (англ.)

Літаратура Правіць

Спасылкі Правіць