Асот агародны[3] (Sónchus oleráceus) — аднагадовая травяністая расліна сямейства Астравыя, ці Складанакветныя (Asteraceae).

Асот агародны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sonchus oleraceus L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  38427
NCBI  50207
EOL  492350
GRIN  t:34939
IPNI  250268-1
TPL  gcc-26069

Назва правіць

Асот агародны, асот[4], асот малочны, дзедзьвір[5][6][7], малочнік[8].

Батанічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926.

Аднагадовая расліна вышынёй 25-100 см. Сцябло часта галінастае.

Лісце зубчастае, лірападобна пёрыстараздзельнае з буйной сэрцападобна-трохкутнай верхавіннай доляй, значна перавышае бакавое.

Валодае млечным сокам.

Светла-жоўтыя кветкі сабраны ў суквецці-кошыкі. Цвіце з чэрвеня па верасень.

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання правіць

Шырока распаўсюджаны ў еўрапейскай частцы Расіі, на Каўказе, у Заходняй і Усходняй Сібіры, на Далёкім Усходзе і ў Сярэдняй Азіі.

Гаспадарчае значэнне і прымяненне правіць

Яго ахвотна ядуць амаль усе свойскія жывёлы, асабліва авечкі. На акультураных тэрыторыях з’яўляецца звычайным пустазеллем.

Маладое лісце можна выкарыстоўваць для падрыхтоўкі супоў, капусты, салатаў. Для выдалення з іх горычы — вымочваюць у салявым растворы 25-30 хвілін. Можна ўжываць і карані — вараныя яны нагадваюць тапінамбур.

Расліна ўжываецца ў народнай медыцыне.

Меданос[9].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 124. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929
  5. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  6. Носович И. И. Словарь белорусского наречия. Спб, 1870
  7. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  8. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  9. Абрикосов Х. Н. и др. Осот // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф.. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 238. Архівавана 7 студзеня 2012.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць