Бальцар Стравінскі

(пам. 1633) ваявода менскі
(Пасля перасылкі з Балтазар Стравінскі)

Бальцар (Бальтазар) Стравінскі (? — 1633) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Цівун і гараднічы троцкі (згадв. 1596), староста мазырскі (1607—1620), кашталян берасцейскі (1624—1627) і смаленскі (1627—1631), ваявода менскі (з 1631). Неаднаразова абіраўся паслом на соймы.

Бальцар Стравінскі
Герб «Суліма»
Герб «Суліма»
9-ы Ваявода менскі
1631 — 1633
Папярэднік Пётр Тышкевіч
Пераемнік Аляксандр Слушка
Нараджэнне XVI стагоддзе
Смерць люты 1633[1]
Род Стравінскія[d]
Бацька Ян Стравінскі[d]
Жонка Соф’я з Сапегаў[d][2][3] і Соф’я з Друцкіх-Горскіх[d][4][5][…]
Дзеці няма

Біяграфія

правіць

З роду Стравінскіх герба «Суліма», Меў братоў Марціна, Крыштафа і Эразма, пачынальнікаў разгалінаванага ў Мазырскім і Менскім паветах роду, з якога паходзіць кампазітар Ігар Стравінскі. Праз шлюб з Сапяжанкай і службу Льву Сапегу зрабіў выдатную палітычную кар’еру. Быў прызначаны соймам камісарам для разліку з Берасцейскімі канфедэратамі і недапушчэння рокашу ў 1607 годзе.

Каталік і фундатар першага касцёла ў Мазыры (1616). У 1616 годзе абраны соймам адным з камісараў-дарадчыкаў маладога каралевіча Уладзіслава Вазы ў паходзе на Маскву (1617). Таксама быў у вайсковай радзе пры Яне Каралі Хадкевічы падчас выправы пад Хацін (1621), аднак удзелу ў вайне не браў.

Быў электарам Уладзіслава IV Вазы ад Менскага ваяводства (1632).

Уладальнік Жыдзішак, Кетавішак i Дудзічаў, па яго безпатомнай смерці маёмасць перайшла да сваякоў.

Быў двойчы жанаты: спачатку з Соф’яй Сапегай, дачкой троцкага земскага суддзі Багдана Сапегі, а пасля з князёўнай Соф’яй Друцкай-Горскай. Дзяцей не пакінуў, яго ўдава Друцкая-Горская потым другі раз выйшла замуж за віленскага ваяводу Крыштафа Хадкевіча.

Зноскі

  1. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 26.
  2. Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 56. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  3. Князі Друцкія-Горскія ў Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVIII стст. / пад рэд. В. У. Галубовіч, С. А. Рыбчонак, А. І. Шаланда — 2016. — С. 140. — 400 с. — ISBN 978-985-90380-3-7
  4. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: 2020. — С. 97. — ISBN 978-83-65880-89-5
  5. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 4, Ziemia smolenśka i województwo smolenśkie XIV-XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: Wydawnictwo DiG, 2003. — С. 88. — 412 с. — ISBN 83-7181-279-5

Літаратура

правіць