Быдгашч

(Пасля перасылкі з Бромберг)

Быдгашч (польск.: Bydgoszcz, лац.: Bydgostia, ням.: Bromberg — Бромберг) — горад на правах павета ў Польшчы, адзін з двух адміністрацыйных цэнтраў Куяўска-Паморскага ваяводства (сядзіба ваяводы). Адміністрацыйны цэнтр Быдгашчскага павета.

Горад
Быдгашч
польск.: Bydgoszcz
Сцяг[d] Герб[d]
Сцяг[d] Герб[d]
Collage of views of Bydgoszcz, Poland 3.jpg
Краіна
Ваяводства
Павет
Каардынаты
Прэзідэнт горада
Rafał Bruski
Заснаваны
Першае згадванне
Ранейшыя назвы
Bromberg
Горад з
Плошча
175,98 км²
Вышыня цэнтра
28-97 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
359 428[1] чалавек (2014)
Шчыльнасць
2 042 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+48 +48 52
Паштовыя індэксы
85-001 - 85-950
Аўтамабільны код
CB
TERC
0461011
Афіцыйны сайт
bydgoszcz.pl (польск.) 
Быдгашч на карце Польшчы ±
Быдгашч (Польшча)
Быдгашч
Быдгашч (Куяўска-Паморскае ваяводства)
Быдгашч

ГеаграфіяПравіць

Адлегласць па прамой паміж гарадамі Быдгашчам і Мінскам 632 км, да Варшавы — 227 км[2].

Праз горад цячэ рака Брда, якая ўпадае ў Віслу ў Быдгашчы, таксама тут цячэ невялікая рака Фліс, якая перасякае Грунвальдскую вуліцу. З усіх бакоў горад абкружаны лясамі, большасць з якіх з’яўляецца сасновымі, але на паўночным усходзе сустракаюцца ліставыя лясы.

Быдгашч адносіцца да польскіх гарадоў з самай вялікай колькасцю паркаў у Польшчы (874 га, другі горад пасля Варшавы). Тут знаходзіцца самы вялікі гарадскі парк у Польшчы (Мысляцінак, 830 га).

ГісторыяПравіць

Пасля рэвалюцыі ў горадзе асела шмат выхадцаў з літоўска-беларускіх губерняў (Тышкевічы, Пуслоўскія, Святаполк-Чацвярцінскія, Красіцкія, Валадковічы, Яблонскія, Гельмерсены, Наркевічы-Ёдкі, Нітаслаўскія і інш.). У чэрвені 1946 разам з сям’ёй прыехаў Гасан Канапацкі, дзе 11 мая 1953 г. і памёр.

Эдвард Адамавіч ВайніловічПравіць

 
«Крэсавы інтэрнат» (Internat Kresowy) у Быдгашчы

З 12 снежня 1921 да сваёй смерці 16 чэрвеня 1928 у Быдгашчы жыў Эдвард Вайніловіч, буйны гаспадарчы і палітычны дзеяч Беларусі і Расійскай імперыі, разам з жонкай Алімпіяй і сястрой Ядвігай Кастравіцкай з Бзоўца, і пасяліліся ў каменным доме на вуліцы Замойскага 4/7 (зараз — № 23).

21 студзеня 1923 г. Эдвард Вайніловіч быў выбраны на пасаду старшыні (1923—1928) «Саюза палякаў усходніх ускраін» (Związek Polaków z Kresów Wschodnich), які лакалізаваўся ў Быдгашчы і займаўся падтрымкай эмігрантаў з Літвы, Беларусі і Украіны. Пасля ўласных ваганняў 22 снежня 1923 г. атрымаў з рук прэзідэнта Быдгашча Бернарда Слівінскага ордэн «Polonia Restituta»[3].

ЭканомікаПравіць

Быдгашч — адзін з самых дынамічна развівальных гарадоў краіны, буйны эканамічны цэнтр, вядомы сваім хуткім развіццём сектара паслуг, асабліва фінансавых. У Быдгашчы дзейнічае звыш дваццаці банкаў, таварныя біржы, страхавыя і лізінгавыя кампаніі, брокерскія дамы, адбываюцца шматлікія кірмашы, у тым ліку і міжнародныя.

ПрамысловасцьПравіць

Буйны прамысловы цэнтр; здаўна развітая харчовая, металаапрацоўчая, дрэваапрацоўчая, гарбарная, керамічная прамысловасць; развіццё атрымалі машынабудаванне (электратэхнічнае, станкабудаўнічае, дакладная механіка, вытворчасць абсталявання для хімічнай, цэментнай і інш галін), хімічная прамысловасць (у тым ліку прамысловасць арганічнага сінтэзу), вытворчасць халадзільнікаў, веласіпедаў.

У горадзе Быдгашчы знаходзіцца штаб-кватэра і асноўная вытворчасць польскага канцэрна PESA (ПЭ́СA, польск.: Pojazdy Szynowe PESA Bydgoszcz SA), які спецыялізуецца на вытворчасці цягнікоў, вагонаў, трамваяў і іх мадэрнізацыі.

НасельніцтваПравіць

Станам на 31.03.2014 года, у Быдгашчы пражывала 358 922 чалавек[4].

КультураПравіць

У горадзе Быдгашчы арганізуюцца оперныя і музычныя фестывалі. У Быдгашчы знаходзіцца вядомая Канцэртная зала (Filharmonia Pomorska) і Оперны тэатр.

СлавутасціПравіць

 
Свята-Мікалаеўская царква

АдукацыяПравіць

СпортПравіць

 
Універсальнае спартыўнае збудаванне «Лучнічка»

Спартыўныя клубыПравіць

Спартыўныя аб’ектыПравіць

Вядомыя асобыПравіць

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

  1. Główny Urząd Statystyczny, dane za rok 2014, stan na 01.01.2014
  2. Адлегласці паміж гарадамі —
  3. Chmielewska, G. Cierń… С. 223.
  4. Główny Urząd Statystyczny. Baza Demografia. Ludność. Stan, ruch naturalny i wędrówki ludności w I kwartale 2014 r., stan na 31.03.2014. [1]