Будынак пазямельна-сялянскага банка (Пінск)
Будынак пазямельна-сялянскага банка — будынак у гістарычным цэнтры Пінска, размешчаны па вуліцы Заслонава, 17.
Славутасць | |
Будынак пазямельна-сялянскага банка | |
---|---|
![]() | |
52°06′57″ пн. ш. 26°06′34″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | неакласіцызм[1] |
Дата пабудовы | 1920 год |
Статус |
![]() |
![]() |
Пабудаваны ў 1920 г. з цэглы. У канцы XX ст. тут размяшчаўся Палескі аграпрамысловы банк.
АрхітэктураПравіць
Помнік грамадзянскай архітэктуры з элементамі неакласіцызму.
Прамавугольныў плане трохпавярховы будынак з 3 рызалітамі вылучаецца выразнасцю кампазіцыі, выразнасцю пластычнага рашэння, накрыты вальмавым дахам, з якім спалучаюцца двухсхільныя дахі рызалітаў. Галоўны падоўжны фасад раскрапаваны плоскім цэнтральным рызалітам з ярка выяўленай воссю сіметрыі, падкрэсленай арачным парталам з паўцыркульным імпастам. Да тарцовых фасадаў прылягаюць глыбокія бакавыя рызаліты, у адным з якіх зроблены бакавы ўваход, у іншым — уязная арка. Будынак мае высокі цокальны паверх. Першы паверх трактаваны як аснова лягчэйшай верхняй часткі будынка і апрацаваны плоскім гарызантальным рустам. Два верхнія паверхі цэнтральнага рызаліта аб'яднаны плоскімі ордарнымі пілястрамі і ўвянчаны развітым антаблементам і ступеньчатым атыкам. У дэкоры выкарыстаны элементы ордарнай архітэктуры, ляпніна, вітраж, каваны метал, спалучэнне аддзелачных матэрыялаў розных колераў. Планіроўка калідорная, з двухбаковым размяшчэннем кабінетаў і цэнтральнай двухмаршавай лесвіцай.
Зноскі
- ↑ (unspecified title) Праверана 12 чэрвеня 2022.
ЛітаратураПравіць
- Т. В. Габрусь. 1358. Здание поземельно-крестьянского банка // Свод памятников истории и культуры Белоруссии (руск.) / АН БССР, Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора; Редкол.: С. В. Марцелев (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1990. — Брестская область. — С. 319. — 424 с.: ил. — ISBN 5-85700-017-3.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Будынак пазямельна-сялянскага банка (Пінск)