Буквіца лекавая

від раслін

Бу́квіца лекавая[4][5] (Betonica officinalis) — від кветкавых раслін роду Буквіца (Betonica) сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).

Буквіца лекавая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Betonica officinalis L., Sp. Pl. : 573 (1753)

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  509505
NCBI  53173
IPNI  445133-1
TPL  ???

Батанічнае апісанне

правіць
 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 20—90[5] см. Сцябло прыўзнятае ўнізе і прамое, чатырохграннае, апушанае жорсткімі валаскамі. Лісце простае, суцэльнае, апушанае, падоўжана-яйцападобнай формы, сэрцападобнае каля асновы, з тупой верхавінкай і гародчатым краем, на чаранках. Кветкі з 5 пялёсткамі, ліловыя, фіялетавыя, ружовыя з адценнямі. Плод — арэшак.

Цвіце ў чэрвені—верасні. Расліна мае непрыемны пах і горкая на смак[5].

Распаўсюджанне і экалогія

правіць

Расліна распаўсюджана ў Еўропе, Паўночнай Афрыцы (Алжыр, Марока, Туніс), умераных зонах Азіі[3]. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца паўсюдна[5]. Інтрадуктавана ў Афрыцы і Паўночнай Амерыцы[3].

Растуць у парках і садах, на ўзлесках і палянах, на лугах. Святлолюбівая расліна, добра пераносіць цень[6]. Мезафіт і мезатроф[6].

Выкарыстанне

правіць

Дэкаратыўная і лекавая расліна (вяжучы, жаўцягонны, адхарквальны, кроваспняльны і ранагаючы сродак[5]). Мае алкалоіды, эфірны алей, дубільныя рэчывы[5]. Выкарыстоўваюць сцябло, лісце, кветкі[5].

Падвіды

правіць
  • Betonica officinalis var. algeriensis (de Noé) Ball, J. Linn. Soc., Bot. 16: 624 (1878)
  • Betonica officinalis subsp. haussknechtii Nyman, Consp. Fl. Eur. Suppl. 2(2): 251 (1890)
  • Betonica officinalis var. serotina (Host) Nyman, Consp. Fl. Eur. 577 (1881)
  • Betonica officinalis subsp. skipetarum Jáv., Bot. Közlem. 19: 27 (1921)
  • Betonica officinalis subsp. velebitica (A.Kern.) Nyman, Consp. Fl. Eur. Suppl. 2(2): 251 (1890)

Крыніцы

правіць
  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б в г Betonica officinalis L. // WFO Plant List (англ.)
  4. БелЭн 1996.
  5. а б в г д е ё ЭПБ 1983.
  6. а б Буквица лекарственная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

правіць
  • Бу́квіца // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 325. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  • Betonica L. — Буквица // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 264, 270. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.
  • Губанов И. А. и др. Род Буквица — Betonica L. // Дикорастущие полезные растения СССР (руск.) / отв. ред. Т. А. Работнов. — М.: Мысль, 1976. — С. 285—286. — 360 с. — (Справочники-определители географа и путешественника). — 70 000 экз.
  • Лярскі А. М., Пашына Г. В. Бу́квіца // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 354—355. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  • S. officinális (L.) Franch. (Betónica officinális L.) — Чистец лекарственный, Бýквица лекарственная // Маевский П. Ф. Флора средней полосы европейской части России. 11-е изд. — М.: Товарищество научных изданий КМК, 2014. С. 423. — 635 с., ил. — ISBN 978-5-87317-958-9. (руск.)