Бяроза нізкая
Бяроза нізкая[1][2], бяроза ніцая[3], бярэзнік[4] (Betula humilis) — лістападная расліна сямейства Бярозавыя (Betulaceae).
Бяроза нізкая | |||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
Betula humilis Schrank | |||||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
правіцьКуст вышынёй 1—2[1] метра з прамымі галінамі. Кара гладкая, цёмна-бурая, не адслойваецца. Маладыя галінкі з кароткім рэдкім апушэннем і смалістымі бародаўкамі[1].
Лісце чарговае, яйкападобнае або круглява-яйкападобнае формы з няправільна-гародчатымі бакамі, даўжыня іх 1—3,5 см, шырыня 0,7—2,5 см. Верхні бок ліставой пласцінкі ў маладога лісця апушаны, пазней становіцца голым; ніжні бок з рассеяным апушэннем па жылках. Хвосцік ліста даўжынёй да 6 мм, апушаны. Бакавых жылак 4—6 пар. Пупышкі авальныя, злёгку апушаныя[1].
Цвіце адначасова са з’яўленнем лісця ў красавіку—маі. Апыляецца ветрам. Мужчынскія каташкі дробныя, цыліндрычныя, да 2 см даўжынёй, з бураватымі лускавінкамі. Жаночыя — амаль яйкападобнай формы, даўжынёй да 1,5 см, якія стаяць уверх на кароткіх апушаных ножках[1].
Плод — маленькі шырокаэліптычны арэшак з двума крылападобнымі прыдаткамі, якія звычайна ў 2—3 разы вужэй арэшка. Вага 1000 семачак складае 0,17 грамаў[5]. Спее насенне ў верасні—кастрычніку.
Плоданасіць у жніўні — верасні[1].
Арэал
правіцьРасце на балотах і забалочаных лугах у паўночнай частцы Заходняй Еўропы, паўночнай часткі Манголіі, у Расіі — у паўночных раёнах Еўрапейскай часткі і ў Заходняй Сібіры, у Чарназёмнай зоне — вельмі рэдка, у асноўным па рэліктавых тарфяных балотах[5][6]. Від апісаны з Баварыі[7].
Прымяненне ў медыцыне
правіцьПупыршкі і маладое лісце выкарыстоўваецца ў народнай і навуковай медыцыне, яны валодаюць мачагонным, жоўцегонным, патагонным, краваачышчальным, бактэрыцыдным, супрацьзапаленчым і раназажыўляльным дзеяннем. У якасці лекавай сыравіны выкарыстоўваюць пупыршкі бярозы (лац.: Gemmae Betulae), лісце бярозы (Folium Betulae), бярозавы дзёгаць (лац.: Pix Betulae) і актываваны вугаль (лац.: Carbo activatus)[1].
Ужываюць пупыршкі і лісце ў выглядзе настояў і ў зборах[8]
Нарыхтоўка сыравіны
правіцьНарыхтоўку пупыршак праводзяць у студзені — сакавіку, да іх распускання. Сушаць на адкрытым паветры ці ў памяшканнях з добрай вентыляцыяй. Маладое лісце збіраюць у маі — чэрвені, сушаць у цені або на гарышчах.
Ахова віду
правіцьБяроза прысадзістая занесена ў Чырвоныя кнігі рэспублік Мардовія (як верагодна зніклы від), Карэлія, Татарстан, Чувашскай і Удмурцкай рэспублік, Разанскай, Уладзімірскай, Калужскай, Кастрамской, Курганскай, Курскай, Ленінградскай, Маскоўскай, Ніжагародскай, Цвярской, Ульянаўскай і Яраслаўскай абласцей Расіі[6][9].
Таксанамія
правіцьВід уваходзіць у род Бяроза (Betula) падсямейства Бярозавыя (Betuloideae) сямейства Бярозавыя (Betulaceae) парадку Букакветныя (Fagales).
яшчэ 7 сямействаў (згодна Сістэме APG II) |
яшчэ 1—2 рода | |||||||||||||||
порядок Букакветныя | падсямейства Берёзовые | від Бяроза нізкая | ||||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Бярозавыя | род Бяроза |
||||||||||||||
яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін (згодна Сістэме APG II) |
яшчэ адно падсямейства, Ляшчынавыя (згодна Сістэме APG II) |
яшчэ больш 110 відаў | ||||||||||||||
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё Берёза приземистая // Лекарственные растения и их применение. — 5-е, перераб. и. доп.. — Мн.: «Наука и техника», 1974. — С. 109-110. — 592 с. — 120 000 экз.
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 23. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- ↑ Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
- ↑ а б Замятнин Б. Н. Семейство 8. Betulaceae — Берёзовые // Деревья и кустарники СССР. Дикорастущие, культивируемые и перспективные для интродукции. / Ред. тома С. Я. Соколов. — М.—Л.: Изд-во АН СССР, 1951. — Т. II. Покрытосеменные. — С. 331—332. — 612 с. — 2 500 экз.
- ↑ а б Красная книга Республики Мордовия. В 2 т. / Сост. Силаева Т. Б.. — Саранск: Мордов. кн. изд-во, 2003. — Т. 1: Редкие виды растений, лишайников и грибов. — С. 117. — 288 с. — 4 000 экз. — ISBN 5-7595-1560-8.
- ↑ Кузенева О. И. Род 364. Берёза — Betula // Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор и редактор тома акад. В. Л. Комаров. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1936. — Т. V. — С. 285—286. — 762 + XXVI с. — 5 175 экз.
- ↑ Блинова К. Ф. и др. Ботанико-фармакогностический словарь: Справ. пособие / Под ред. К. Ф. Блиновой, Г. П. Яковлева. — М.: Высш. шк., 1990. — С. 172. — ISBN 5-06-000085-0.
- ↑ Бяроза нізкая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
правіць- Замятнин Б. Н. Семейство 8. Betulaceae — Берёзовые // Деревья и кустарники СССР. Дикорастущие, культивируемые и перспективные для интродукции. / Ред. тома С. Я. Соколов. — М.—Л.: Изд-во АН СССР, 1951. — Т. II. Покрытосеменные. — С. 331—332. — 612 с. — 2 500 экз.
- Кузенева О. И. Род 364. Берёза — Betula // Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор и редактор тома акад. В. Л. Комаров. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1936. — Т. V. — С. 285—286. — 762 + XXVI с. — 5 175 экз.
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 432. Betula humilis Schrank — Берёза приземистая // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 30. — ISBN 9-87317-128-9.
Спасылкі
правіць- Берёза низкая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)