Мілаславіцкае вадасховішча
(Пасля перасылкі з Вадасховішча Мілаславіцкае)
Мілаславіцкае[1] (сажалка Цімошкі[2]) — вадасховішча ў Беларусі, у Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласці на рацэ Іпуць, каля вёсак Мілаславічы, Лядзешня і Цімошкі, Якімавічы.
Мілаславіцкае | |
---|---|
Каардынаты: 53°41′18,60″ пн. ш. 32°18′25″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Магілёўская вобласць, Клімавіцкі раён |
Даўжыня | 5 км |
Шырыня | 0,4 км |
Плошча | 1,43 км² |
Плошча вадазбору | 112 км² |
Упадаюць | Іпуць, Лядзешня |
Выцякаюць | Іпуць |
Год напаўнення | 1981 |
Вадасховішча створана ў 1981 годзе плацінай на рацэ Іпуць. Плошча паверхні 1,45 км². Даўжыня 5 км, найбольшая шырыня 0,4 км. Найбольшая глыбіня 2,6 м, сярэдняя 1,26 м. Плошча вадазбору 112 км². Ваганні ўзроўню вады на працягу года каля 0,6 м. Вадасховішча моцна праточнае. Сярэдні шматгадовы сцёк 19 млн м³.
У вадасховішчы водзяцца шчупак звычайны, акунь, плотка, гусцяра, краснапёрка, язь, ялец, лінь і іншыя віды рыб[2].
Зноскі
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ а б Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 21. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
Літаратура правіць
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз. — С. 371.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10). — С. 369.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 21. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
- Ліст карты N-36-77. Выданне 1989 г. Стан мясцовасці на 1987 г.