Валерый Юр’евіч Бачароў
Валерый Бачароў (нар. 10 жніўня 2000, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца расійскага клуба «Урал» з Екацярынбурга і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Поўнае імя | Валерый Юр’евіч Бачароў | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
10 жніўня 2000 (24 гады) |
||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||
Рост | 178 см | ||||||||||||
Вага | 72 кг[1] | ||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||
Клуб | Урал | ||||||||||||
Нумар | 3 | ||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Клубная кар’ера
правіцьПачынаў займацца футболам у мінскім «Дынама», у юнацкім узросце апынуўся ў складзе барысаўскага БАТЭ. У 2018 годзе пачаў выступаць за дубль клуба, дзе неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе. 29 жніўня 2020 года дэбютаваў асноўнай камандзе БАТЭ ў матчы Кубка Беларусі супраць мікашэвіцкага «Граніта» (5:0), правёўшы на полі ўсе 90 хвілін.
У верасні 2020 года быў аддадзены ў арэнду ў «Смалявічы»[2], дзе 18 верасня 2020 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, правёўшы на поле ўсе 90 хвілін матча супраць брэсцкага «Руха» (0:6). У далейшым замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У снежні 2020 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Смалявічы»[3].
У пачатку 2021 года знаходзіўся на праглядзе ў «Віцебску», але беспаспяхова. У лютым 2021 года на правах арэнды далучыўся да «Слуцка»[4]. Стаў адным з асноўных ігракоў слуцкай каманды. У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Слуцк»[5].
У пачатку 2022 года пачаў рыхтавацца да новага сезона з асноўнай камандай БАТЭ. У сакавіку 2022 года падоўжыў кантракт з барысаўчанамі да канца 2023 года[6]. У сезоне 2022 замацаваўся ў стартавым складзе БАТЭ, а на наступны сезон стаў капітанам каманды. У снежні 2023 года пакінуў БАТЭ[7].
У студзені 2024 года стаў іграком екацярынбургскага «Урала»[8].
Міжнародная кар’ера
правіць2 верасня 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Ісландыі (1:2).
3 чэрвеня 2022 года ўпершыню згуляў за нацыянальную зборную Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў матчы Лігі нацый УЕФА супраць Славакіі (0:1) і быў заменены ў другім тайме.
Дасягненні
правіць- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2022
- Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2022
- У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2022
Статыстыка выступленняў
правіцьСезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2018 | дубль | БАТЭ | 21 | 2 | |
2019 | дубль | БАТЭ | 12 | 1 | |
2020 (1) | дубль | БАТЭ | 15 | 1 | |
2020 (2) | Д1 | Смалявічы | 7 | 0 | |
2021 | Д1 | Слуцк | 24 | 1 | |
2022 | Д1 | БАТЭ | 27 | 1 | |
2023 | Д1 | БАТЭ | 27 | 2 |
Крыніцы
правіць- ↑ а б https://fcbate.by/team/base/72
- ↑ БАТЭ отдал Ковеля, Потапенко и Бочерова в аренду "Смолевичам" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (18 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2022. Праверана 6 мая 2021.
- ↑ 10 футболистов покинули "Смолевичи" (руск.). football.by (15 снежня 2020). Праверана 17 кастрычніка 2023.
- ↑ Футбол. "Слуцк" арендовал двух футболистов БАТЭ (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (25 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2022. Праверана 6 мая 2021.
- ↑ Аренда завершена. (руск.). Афіцыйны сайт «Слуцка» (1 снежня 2021). Праверана 17 кастрычніка 2023.
- ↑ Бочеров подписал новое соглашение с БАТЭ (руск.). football.by (1 сакавіка 2022). Праверана 17 кастрычніка 2023.
- ↑ Андрей Кудравец, Валерий Бочеров и Дмитрий Антилевский покинули БАТЭ (руск.). Афіцыйны сайт барысаўскага БАТЭ (28 снежня 2023). Праверана 18 студзеня 2024.
- ↑ Бочеров присоединился к команде Гончаренко (руск.). football.by (12 студзеня 2024). Праверана 18 студзеня 2024.