Валерый Рымантасавіч Стрыпейкіс

беларускі футбаліст і трэнер

Валерый Стрыпейкіс (нар. 13 лістапада 1974, Пінск) — былы беларускі футбаліст, нападнік, а потым трэнер. Адзін з найлепшых беларускіх нападнікаў на мяжы XX і XXI стагоддзяў.

Футбол
Валерый Стрыпейкіс
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Валерый Рымантасавіч Стрыпейкіс
Нарадзіўся 13 лістапада 1974(1974-11-13)[1] (45 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 175 см
Вага 68 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Нафтан
Пасада трэнер
Кар’ера
Клубная кар’ера*
1994 — 1995 Беларусь Біёлаг-Бялкон (Наваполацк) ? (29)
1995 — 1998 Беларусь Нафтан-Дэвон (Наваполацк) 100 (48)
1999 — 2001 Беларусь Славія (Мазыр) 81 (47)
2001   Славакія Ружамберак 3 (0)
2002 Расія Валгар-Газпрам (Астрахань) 0 (0)
2002   Беларусь Белшына (Бабруйск) 24 (18)
2003 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 16 (8)
2003 Літва Каўнас 12 (4)
2004 — 2005 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 56 (34)
2006 — 2007 Беларусь Гомель 50 (23)
2008 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 16 (2)
2009 — 2011 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 54 (3)
2012 Беларусь Мёры 12 (5)
Нацыянальная зборная**
1999 — 2001 Беларусь Беларусь 5 (0)
Трэнерская кар’ера
2012 Беларусь Нафтан (Наваполацк) дубль
2013 Беларусь Нафтан (Наваполацк) трэнер
2013 — 2016 Беларусь Нафтан (Наваполацк)
2017 — 2019 Беларусь Беларусь трэнер
2020 — Беларусь Нафтан (Наваполацк) трэнер

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах

У цяперашні час працуе трэнерам у наваполацкім «Нафтане».

Кар’ераПравіць

КлубнаяПравіць

Пачынаў кар’еру ў клубе Трэцяй лігі «Біёлаг-Бялкон» з Наваполацка. Пазней перабраўся ў іншы наваполацкі клуб «Нафтан-Дэвон» і менавіта там праявіў сябе як выдатны бамбардзір. У 1999 годзе перайшоў у адзін з мацнейшых на той час беларускіх клубаў мазырскую «Славію». У Мазыры тады аформіўся тандэм Стрыпейкіса з Раманам Васілюком, які дапамог «Славіі» выйграць золата чэмпіянату 2000.

Пазней гуляў за розныя іншыя клубы, амаль усюды адрозніваўся вялікай колькасцю забітых мячоў. У 2004—2005 гадах, вярнуўшыся ў «Нафтан», двойчы стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Беларусі.

У 2006—2007 гадах гуляў за «Гомель», дзе аднавіўся тандэм Стрыпейкіса з Васілюком.

У 2009 годзе чарговы раз трапіў у Наваполацк. Дапамог наваполацкаму клубу здабыць першы ў гісторыі трафей — Кубак Беларусі 2009, у фінале якога забіў мяч у браму салігорскага «Шахцёра».

МіжнароднаяПравіць

На працягу 1999—2001 гуляў за нацыянальную зборную Беларусі. Усяго правёў 5 матчаў, галамі не адзначаўся.

ТрэнерскаяПравіць

У канцы сезона 2011 абвясціў аб завяршэнні кар’еры і перайшоў на трэнерскую працу ў «Нафтане».

У другой палове 2012 года ў якасці аматара гуляў за клуб «Мёры» з Другой лігі, адначасова заставаўся трэнерам у «Нафтане». У студзені 2013 года стаў старшым трэнерам наваполацкага клуба. У чэрвені 2013 года, пасля пераходу галоўнага трэнера Паўла Кучарава на працу ў мінскае «Дынама», быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера «Нафтана». У гэтай якасці ён прывёў «Нафтан» да 10 месца ў чэмпіянаце 2013.

У снежні 2013 года быў зацверджаны галоўным трэнерам «Нафтана». Пад кіраўніцтвам Стрыпейкіса «Нафтан» добра выстуіпў у чэмпіянаце 2014, дзе доўгі час прэтэндаваў на медалі, але ў выніку фінішаваў пятым. У 2016 годзе наваполацкі клуб пакінула значаная колькасць футбалістаў, і праз некаторы час каманда апынулася на апошнім радку. У жніўні 2016 года Стрыпейкіс пакінуў пасаду галоўнага трэнера «Нафтана»[2].

У сакавіку 2017 года ўвайшоў у трэнерскі штаб новага галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай Беларусі Ігара Крывушэнкі[3]. У чэрвені 2019 года, пасля адстаўкі Крывушэнкі і прызначэння новага галоўнага трэнера Міхаіла Мархеля, пакінуў нацыянальную зборную[4].

У студзені 2020 года зноў апынуўся ў «Нафтане», дзе стаў памочнікам Тараса Чопіка[5].

ДасягненніПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць