Валоўка
Вало́ўка, Валова, Валуйка — рака ў Беларусі, у Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Нёман.
Валоўка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 39 км |
Басейн | 253 км² |
Расход вады | 1,7 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 53°34′39″ пн. ш. 25°48′32″ у. д.HGЯO |
Вусце | Нёман |
• Каардынаты | 53°40′59″ пн. ш. 26°10′49″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,7 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Нёман → Балтыйскае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Гродзенская вобласць |
Раён | Навагрудскі раён |
— выток, — вусце |
Даўжыня ракі 39 кіламетраў. Плошча вадазбору 253 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,7 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 ‰.
Пачынаецца каля паўднёвай ускраіны горада Навагрудак, упадае ў Нёман за 1 кіламетр на ўсход ад гарадскога пасёлка Любча. Асноўны прыток рака Оса. Вадазбор у межах Навагрудскага ўзвышша. Даліна выразная, трапецападобная, у нізкай плыні зліваецца з далінай Нёмана. Яе шырыня 0,4—1,5[1] км, у ніжнім цячэнні — да 2,5[1] км. Абалона вузкая, двухбаковая, нізінная. Рэчышча звілістае, на працягу 5 кіламетраў каналізаванае (ад вёскі Баярская да вёскі Асташына).
Рака выкарыстоўваецца ў якасці водапрыёмніка меліярацыйных сістэм[1].
Зноскі
- ↑ а б в Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі. — 10 000 экз.
Літаратура
правіць- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Валоўка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 485. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Валоўка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 406.