Валянціна Васілеўна Сярых

беларуская кампазітар

Валянціна Васілеўна Сяры́х[1][2] (нар. 22 чэрвеня 1951[2], Бабруйск) — беларускі кампазітар[3], стваральнік і кіраўнік першай дзіцячай эстраднай вакальнай студыі «Званочак»[4].

Валянціна Васілеўна Сярых
Дата нараджэння 22 чэрвеня 1951(1951-06-22) (72 гады)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Педагог Мікалай Іванавіч Пяйко[d] і Genrikh Litinsky[d]
Прафесіі кампазітарка
Грамадская дзейнасць
Член у

Біяграфія

правіць

Нарадзілася ў Бабруйску ў сям’і ваенаслужачага[5]. Адной з першых настаўніц музыкі для маленькай Валі стала беларуская оперная спявачка і музычны педагог Любоў Сямашка[5]. Скончыла музычную школу па класу фартэпіяна ў Гомелі[6]. У 1975 годзе скончыла ДМПІ імя Гнесіных  (руск.) (Масква) па класу кампазіцыі прафесара М. І. Пяйко і ў 1985 годзе аспірантуру пад кіраўніцтвам М. І. Пяйко  (руск.) і Г. І. Ліцінскага  (руск.)[3]. З 1975 года выкладала ў Мінскім інстытуце культуры, з 1985 года ў Мінскім педагагічным інстытуце, з 1986 года ў адной з музычных школ Мінска[1]. З 1991 года кіраўнік створанай ёю першай дзіцячай эстраднай вакальнай студыі «Званочак»[1].

Член Саюза кампазітараў Беларусі (1978)[3].

Творчасць

правіць

Валянціна Сярых найбольш поўна праявіла сябе ў камернай музыцы. Яе фартэпіянныя п’есы, інструментальныя ансамблі, а таксама рамансы і песні вызначаюцца выразнасцю мелодыкі, маляўнічасцю гучання, шчырасцю і эмацыянальнасцю[3]. Творы Валянціны Сярых абапіраюцца на традыцыі беларускага фальклору, рускай класікі. Валянціна Сярых напісала шмат камерна-інструментальных мініяцюр і песень, якія вызначаюцца меладыйнасцю і лірычнай напоўненасцю[3].

Асобнае месца ў творчасці кампазітара займае музыка для дзяцей. Сярод дзіцячых твораў кампазітара п’еса «Танец маленькага медзведзяня», песні «Залаты карасік», «Месяц і слон», «Ручаёк», «Дабранач, сад», «Як вясна прыйшла».

Сярод твораў Валянціны Сядых: фантазія для сімфанічнага аркестра «Беларускія Каляды» (1985), канцэрціна для фартэпіяна, літаўраў і аркестра (1979), творы для фартэпіяна, трыа для скрыпкі, віяланчэлі і фартэпіяна (1977), «Марш-скерцына» для ансамбля скрыпачоў (1986), саната для габоя і фартэпіяна, вакальны цыкл «Вясковыя песні», «Рамансы на вершы М. Танка», «Рамансы на вершы М. Багдановіча», апрацоўкі беларускіх народных, італьянскіх, французскіх, нямецкіх і амерыканскіх песень.

У 1994—2000 гадах аўтар і вядучая радыёперадачы «Музычны дамок»[1].

Зноскі

правіць

Літаратура

правіць
  • Сяры́х Валянціна Васілеўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 358. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Юденич Н. Первые шаги в трудном поиске // Сов. музыка. 1980. № 3.
  • Кобец-Філімонава А. Знайсці сябе // Мастацтва Беларусі, 1988. № 2.
  • Хорсун С. Светлая магія гукаў // Настаўніцкая газета. 1988. 9 ліп.
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Т. 5. Скамарохі — Яшчур. — С. 220—221. — 703 с. — 10 000 экз.
  • 70 год Беларускаму саюзу кампазітараў. — Мн., 2003. — С. 49. (Прозвішча на беларускай мове Серых)

Спасылкі

правіць