Вардгес Акопавіч Сурэнянц
Вардгес Акопавіч Сурэнянц (27 лютага (10.03) 1860, Ахалцыхэ, — 6 красавіка 1921, Ялта) — армянскі маляр, графікк[2], тэатральны мастак і тэарэтык мастацтва.
Вардгес Акопавіч Сурэнянц | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 лютага 1860[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 красавіка 1921[1] (61 год) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мовазнавец, мастак, ілюстратар, перакладчык, скульптар, графік, тэарэтык мастацтва, мастацкі крытык |
Жанр | партрэт |
Вучоба | |
Уплыў на | Garegin Yeritsyan[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьДзяцінства
правіцьНарадзіўся ў 1860 г. у Ахалцыхэ ў сям'і святара — настаўнікі гісторыі рэлігіі. У 1868 годзе разам з сям'ёй пераехаў у Сімферопаль. У 1872 годзе яго бацькі прызначаюць прасвітарам Маскоўскай Армянскай епархіі і сям'я пераязджае ў Маскву.
Навука
правіцьУ 1870—1875 гг. вучыўся ў гімназіі Маскоўскага Лазараўскага інстытута, у 1875—1878 гг. у аддзяленні архітэктуры Маскоўскага вучылішча малярства, разьбярства і дойлідства. У 1879-ым едзе наведаць брата ў Мюнхен і паступае там на архітэктурны факультэт Мюнхенскай акадэміі мастацтваў, у 1880—1885 гадах[2] вучыцца і сканчае факультэт малярства той жа Акадэміі ў Фрыца Каўльбаха, магчыма таксама ў Ота Зейца[3].
Далейшая дзейнасць
правіцьЗ 1881 года падарожнічае па Італіі: Рым, Фларэнцыя, Мілан, Венецыя. У Венецыі мастак наведаў армянскі манаскі ордэн Мхітарыстаў на востраве Св. Лазара; вывучыў мастацтва армянскага сярэднявечнага кніжнага малярства, стварыў партрэты А. Багратуні, М. Чамчяна, Е. Товмачяна. У выніку вандравання нарадзіўся яго першы тэарэтычны артыкул пра армянскую архітэктуру, апублікаваная ў часопісе «Мегу Аястані» («Пчала Арменіі») у 1883 годзе. У 1885—1887 гг. у складзе экспедыцыі В. А. Жукоўскага Сурэнянц падарожнічае па Ірану, дзе ім былі напісаны шмат эцюдаў і кампазіцый. У 1890—1891 гг. выкладаў майстэрства і агульную гісторыю мастацтва ў Эчміядзінскай семінарыі Геваргян, дзе капіюе фрэскі Эчміядзінскага кафедральнага сабора і армянскую мініяцюру. У 1892 годзе наведаў Ані, Севан і інш. месцы, азнаёміўся з гістарычнымі помнікамі, вывучаў армянскія рукапісы ў Эчміядзінскім кнігасховішчы.
З 1892 года Сурэнянц браў удзел у мастацкім жыцці Масквы і Санкт-Пецярбурга. Быў адным з арганізатараў 1-га сходу расійскіх мастакоў 1894 года[3], разам з К. Каровіным і інш. ілюстраваў некаторыя пано («Далёкі Усход») залы сходу. Прымаў актыўны ўдзел у 2-ім сходзе ў 1909 годзе. З 1892 года браў удзел у выставах мастацкіх арганізацыі ім. Леанарда ды Вінчы, Куінджы, мастакоў гістарычнага малярства[4]. У 1894 годзе карцінай «Пакінутая» браў удзел у 22-й выставе Перасоўнікаў[2][4]. У 1897—1898-гг. падарожнічаў ва Францыі, Іспаніі, стварыў мноства эцюдаў. У 1901 годзе ў Баку была арганізавана яго першая і адзіная пры жыцці персанальная выстаўка. У 1916 годзе супольна з Е. Тадэвасянам, М. Сар'янам, Ф. Тэрлемезянам і інш. у Тыфлісе арганізаваў Саюз армянскіх мастакоў[4]. У 1917 годзе ён пераязджае ў Ялту, дзе піша эскізы армянскіх цэркваў.
З 1910 года член арганізацыі Перасоўнікаў[2].
Памёр 6 красавіка 1921 года.
Зноскі
Літаратура
правіць- Сурэнья́нц, Сурэнянц Вардгес // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 285. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Суренья́нц Вардгес // Популярная художественная энциклопедия. Архитектура. Живопись. Скульптура. Графика. Декоративное искусство. В 2 т. / Под ред. Полевого В. М. Ред. кол.: В. Ф. Маркузон, Д. В. Сарабьянов, В. Д. Синюков (зам. гл. ред.) — М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1986. — Книга II. М—Я, 1986. — С. 270. — 432 с, ил., 32 л. ил. — 200 000 экз. (руск.)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вардгес Акопавіч Сурэнянц
- Մ. Միքայելյան. Սուրենյանցին չհասկացան երեկ, չեն հասկանում այսօր (арм.)
- Вардкес Сурэнянц. Біяграфія. Галерэя (арм.)
- В Ереване открылась юбилейная выставка Вардгеса Суренянца (фото) Архівавана 28 лістапада 2010.