Васіль Іванавіч Жарко
Васіль Іванавіч Жарко (27 мая 1956, в. Леснікі Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр аховы здароўя Беларусі (2006—2016), Намеснік Прэм’ер-міністра Беларусі (2016—2018).
Васіль Жарко | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Віктар Пятровіч Рудэнка | ||||||
Пераемнік | Валерый Анатольевіч Малашка | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Наталля Іванаўна Качанава | ||||||
Пераемнік | Ігар Віктаравіч Петрышэнка | ||||||
Нараджэнне |
27 мая 1956 (68 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў вёсцы Леснікі Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларускай ССР у 1956 г.
1971—1975 — вучоба ў медыцынскім вучылішчы.
1975—1977 — служба ў шэрагах Савецкай Арміі.
У 1977 годзе — памочнік санітарнага ўрача раённай Санітарна-эпідэмічная станцыя г. Івацэвічы.
1977—1984 — студэнт Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. Выдатнік аховы здароўя Беларусі.
1983—1991 — фельчар здароўпункту пры паліклініцы № 29 г. Мінску, урач-інтэрн дзіцячай абласной бальніцы г. Брэста, урач-тэрапеўт, раённы педыятар, загадчык аддзяленнем Драгічынскай раённай бальніцы.
1991—2002 — урач-інспектар, намеснік начальніка ўправы аховы здароўя Брэсцкага аблвыканкама.
2002—2003 — намеснік галоўнага ўрача Брэсцкай абласной дзіцячай бальніцы, дырэктар даччынага ўнітарнага прадпрыемства «Санаторый „Крыніца“».
2003—2005 — генеральны дырэктар УП «Белпрафсаюзкурорт».
з ліпеня 2005 года — выканаўца абавязкаў генеральнага сакратара Беларускага таварыства Чырвонага Крыжу.
5 мая 2006 года прызначаны міністрам аховы здароўя Беларусі.
16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.[3], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра[4].
29 снежня 2016 года прызначаны Намеснікам Прэм’ер-міністра Беларусі[5].
18 жніўня 2018 года вызвалены ад пасады Намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь[6]. В. Жарко ва ўрадзе курыраваў сацыяльныя пытанні, у тым ліку адукацыю, ахову здароўя і спорт. Незадоўга да адстаўкі В. Жарко 25 чэрвеня 2018 года старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь Валерый Вакульчык паведаміў пра выкрыццё маштабнай карупцыйнай схемы ў сферы аховы здароўя і заключэнне пад варту, а таксама прымяненне іншых мераў стрымання ў дачыненні да 33 службовых асоб, у тым ліку і да намесніка Міністра аховы здароўя, некалькіх галоўных доктараў бальніц[7].
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны юбілейным медалем «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў».
Сям’я
правіцьЖанаты, мае дачку.
Зноскі
- ↑ а б в https://news.tut.by/tag/ex6323-vasiliy-zharko.html
- ↑ https://news.tut.by/economics/676486.html
- ↑ Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 870 «Аб складанні паўнамоцтваў Урада Рэспублікі Беларусь» (руск.)(недаступная спасылка) (16 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- ↑ Назначаны члены ўрада Рэспублікі Беларусь . http://president.gov.by+(17 снежня 2015).
- ↑ Жарко назначен заместителем премьер-министра Беларуси (руск.)(недаступная спасылка). tut.by (29 снежня 2016). Архівавана з першакрыніцы 30 снежня 2016. Праверана 29 снежня 2016.
- ↑ Прэзідэнт змяніў кіраўніцтва ўрада
- ↑ Міністр аховы здароўя пакуль не каментуе карупцыйны скандал(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2020. Праверана 19 жніўня 2018.
Спасылкі
правіць- Старонка на праекце «Хто ёсць хто ў Рэспубліцы Беларусь»(недаступная спасылка) (руск.)
- Біяграфія на сайце Міністэрства аховы здароўя Архівавана 24 верасня 2010. (руск.)