Васіль Іванавіч Шарапаў

(Пасля перасылкі з Васіль Шарапаў)

Васі́ль Іва́навіч Шара́паў (25 жніўня 1916, Красноўка Сенненскага павета Магілёўскай губерні, Расійская імперыя — 5 сакавіка 2017[2]) — беларускі савецкі дзяржаўны дзеяч, старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (19551968).

Васіль Іванавіч Шарапаў
руск.: Василий Иванович Шарапов
Сцяг Міністр будаўніцтва і эксплуатацыі аўтамабільных дарог БССР
1972 — 1989
Кіраўнік урада Ціхан Кісялёў
Аляксандр Аксёнаў
Уладзімір Бровікаў
Міхаіл Кавалёў
Папярэднік пасада заснаваная
Сцяг Першы сакратар Мінскага гарадскога камітэта КПБ
1968 — 1972
Папярэднік Леў Мятліцкі
Пераемнік Мікалай Слюнькоў
Сцяг Старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Сцяг
сакавік 1955 — студзень 1968
Кіраўнік урада Кірыл Мазураў
Мікалай Аўхімовіч
Ціхан Кісялёў
Папярэднік Канстанцін Длугашэўскі
Пераемнік Міхаіл Кавалёў
Нараджэнне 25 жніўня 1916(1916-08-25)
Смерць 5 сакавіка 2017(2017-03-05) (100 гадоў)
Партыя
Дзейнасць дзяржаўны дзеяч, палітык
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера палітыка[1]
Бітвы
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны»

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 25 жніўня 1916 года ў вёсцы Красноўка Сенненскага павета Магілёўскай губерні (цяпер — Крупскі раён Мінскай вобласці).

Працаваў памочнікам машыніста, машыністам. З 1937 года — у арміі, удзельнік і інвалід (страціў нагу ў баі пад Оршай) Вялікай Айчыннай вайны.

З 1944 года — на партыйнай рабоце. У 1952—1955 гадах — першы сакратар Сталінскага райкама КПБ горада Мінска. Са студзеня 1955 года па студзень 1968 года ўзначальваў Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт. 1968 — 1972 — першы сакратар Мінскага гарадскога камітэта КПБ. У 1972 — 1989 гадах — Міністр будаўніцтва і эксплуатацыі аўтамабільных дарог БССР.

29 чэрвеня 2016 года В. І. Шарапаву прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна Мінска[3].

Памёр 5 сакавіка 2017 года.

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  2. Умер знаменитый глава Минска Василий Шарапов Архівавана 6 сакавіка 2017. — TUT.BY, 6.3.2017, 13:35
  3. Шарапов стал почетным гражданином Минска

Літаратура правіць

  • Листая жизни страницы / Василий Шарапов; [под общей редакцией В. В. Шарапова]. — Мн.: Полиграфкомбинат, 2016. — 383 с. : ил., портр.; 25 см. — Тираж 1000 экз. — ISBN 978-985-7101-86-3

Спасылкі правіць