Канстанцін Навумавіч Длугашэўскі
Канстанці́н Наву́мавіч Длугашэ́ўскі (11 (24) снежня 1905 — 1982) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Брэсцкага аблвыканкама (1939—1944) і старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (1946—1955).
Канстанцін Навумавіч Длугашэўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Кіраўнік урада | Панцеляймон Панамарэнка Аляксей Кляшчоў Кірыл Мазураў |
||||||
Папярэднік | Іван Паромчык | ||||||
Пераемнік | Васіль Шарапаў | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Кузьма Кісялёў Іван Былінскі Панцеляймон Панамарэнка |
||||||
Папярэднік | пасада заснаваная | ||||||
Пераемнік | Сяргей Сікорскі | ||||||
Нараджэнне |
24 снежня 1905 |
||||||
Смерць |
1997 |
||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьЗ сялян. Член КПСС з 1928 года.
У 1925—1941 гадах на партыйнай, савецкай і гаспадарчай рабоце. У Вялікую Айчынную вайну на Заходнім, Сталінградскім, 3-м Прыбалційскім франтах.
З 1945 года — першы намеснік старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, з 1946 года — старшыня Мінскага гарвыканкама, з 1954 года — намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі БССР.
З 29 мая 1957 года па люты 1968 года — начальнік Галоўнага ўпраўлення камунальнай гаспадаркі і энергетыкі — камунальнай гаспадаркі пры Савеце Міністраў Беларускай ССР.
На XIX — XXI з’ездах КПБ выбіраўся членам ЦК КПБ. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 2—4-га скліканняў, Вярхоўнага Савета БССР 1, 3, 5-га скліканняў.
Узнагароджаны ордэнам Леніна, 5 іншымі ордэнамі, медалямі.
Зноскі
Літаратура
правіць- ДЛУГАШЭЎСКІ Канстанцін Навумавіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 4. Графік — Зуйка / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1971. — 608 с.: іл., карты.