Іван Паўлавіч Паромчык
Іва́н Па́ўлавіч Паро́мчык (8 (20) снежня 1896, в. Навасёлкі Ігуменскага павета Мінскай губерні, Расійская імперыя — 7 чэрвеня 1960, Мінск) — савецкі і беларускі дзяржаўны і партыйны дзеяч. член РСДРП са студзеня 1917 года, пазней ВКП (б) і КПСС. Удзельнік Першай сусветнай вайны і Грамадзянскай вайны, партызан Вялікай Айчыннай вайны, палкоўнік Чырвонай Арміі.
Іван Паўлавіч Паромчык | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Кіраўнік урада | Панцеляймон Панамарэнка | ||||||
Папярэднік | Канстанцін Бударын | ||||||
Пераемнік | Канстанцін Длугашэўскі | ||||||
Нараджэнне |
8 (20) лютага 1896 |
||||||
Смерць |
7 чэрвеня 1960 (64 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Партыя | |||||||
Ваенная служба | |||||||
Прыналежнасць | СССР | ||||||
Званне |
|
||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьІван Паромчык нарадзіўся 20 лютага 1896 года ў вёсцы Навасёлкі, цяпер Чэрвеньскі раён Мінскай вобласці. Падлеткам пачаў працаваць на чыгуначнай станцыі Пухавічы, дзе пралетарскае асяроддзе згуляла важную ролю ў фарміраванні свядомасці юнака. Калі пачалася Першая сусветная вайна, 19-гадовага Івана мабілізавалі ў Рускую імператарскую армію ў 1915 годзе. У студзені 1917 году ён уступае ў РСДРП пад уплывам бальшавікоў. Ужо праз месяц яго абіраюць у партыйны камітэт 436-га Новаладажскага палка, і ён праводзіць палітычную работу сярод салдат 12-й арміі[1].
Станаўленне
правіцьУ пачатку 1918 года Іван Паромчык уступае добраахвотнікам у Чырвоную Армію, вылучаецца ў баях з войскамі кайзераўскай Германіі і ваюе на Заходнім фронце. Скончыўшы пяхотныя курсы ў Казані і атрымаўшы званне «чырвоны камандзір», ён працягвае вучобу ў Казанскай вышэйшай ваеннай школе і пасля выпуску працуе намеснікам камісара школы. У ліпені 1921 года яго пераводзяць у Беларусь, дзе ён змагаецца з атрадамі Савінкова і Булак-Булаховіча[1].
З 1925 года ён знаходзіцца на савецкай і партыйнай рабоце: старшыня Пухавіцкага раённага выканкама, сакратар Мінскага акруговага выканкама, сакратар райкама партыі ў горадзе Узда і Плешчаніцах, інструктар ЦК Кампартыі Беларусі, КП(б)Б. У красавіку 1941 года ён пачынае працаваць у Наркамаце меліярацыі БССР[1].
У першыя дні Вялікай Айчыннай вайны адбываецца масавая эвакуацыя насельніцтва з Мінска ў савецкі тыл. Тысячы бежанцаў пакідаюць горад пад масіраванай бамбардзіроўкай Мінска фашысцкай авіяцыяй[2]. Іван Паромчык разам з жонкай і трыма дзецьмі эвакуіруецца на Урал у Сібір.
Партызанская барацьба ў акупаванай Беларусі
правіцьУ жніўні 1942 года ЦК Кампартыі Беларусі накіроўвае Івана Паромчыка, вопытнага партыйнага работніка, у акупаваную фашыстамі Беларусь для арганізацыі партызанскай барацьбы. Ён прыбывае з Масквы ў партызанскі атрад «Разгром» у Чэрвеньскі раён. Мінскі падпольны абкам КП(б)Б, які знаходзіцца ў лясах Любанскага раёна ў Палессі, і ЦК КП(б)Б прымаюць рашэнне аб стварэнні на тэрыторыі Мінскай вобласці трох межрайкамаў партыі Мінскай, Барысаўскай і Слуцкай партызанскіх зон. Мінская зона аб'ядноўвае Заслаўскі, Дзяржынскі, Рудзенскі, Пухавіцкі, Мінскі і Чэрвеньскі раёны[1][3][4].
З 3 кастрычніка 1942 года Іван Паромчык як член падпольнага межрайкама КП(б)Б Мінскай зоны арганізуе і развівае партызанскі рух у шасці акупаваных раёнах Міншчыны. Падпольны межрайкам партыі ўзначальвае баявыя дзеянні партызан і падпольшчыкаў, займаецца стварэннем падпольных райкамаў партыі і камсамола, працуе з людзьмі на месцах. Адным з першых рашэнняў 15 кастрычніка 1942 года Мінскі межрайкам КП(б)Б фарміруе партызанскі атрад «25 год Кастрычніка» і накіроўвае яго ў Дзяржынскі раён. Пазней Мінскі межрайкам КП(б)Б аб'ядноўвае атрады «Разгром», «Камуніст», «Іскра» і «Сцяг» у брыгаду «Разгром» ў Чэрвеньскім раёне і прызначае камандаванне. На базе чатырох атрадаў ствараецца брыгада «За Савецкую Беларусь». Пачынае выходзіць газета «У бой за Радзіму», орган Рудзенскага падпольнага райкама партыі, друкуюцца і распаўсюджваюцца ўлёткі[1][3][4][5][6].
Камандаванне партызанскімі падраздзяленнямі Мінскай зоны
правіцьЗ 15 сакавіка 1943 года Іван Паромчык становіцца сакратаром падпольнага межрайкама КП(б)Б Мінскай зоны і камандзірам партызанскіх падраздзяленняў гэтай зоны, дзе дзейнічаюць больш за 10 тысяч партызан у складзе 8 брыгад: 1-й Мінскай, імя газеты «Праўда», «Разгром», «За Савецкую Беларусь», «Полымя», імя С. М. Кірава, «Чырвоны Сцяг» і імя М. А. Шчорса. Ідэя ўзбуйнення партызанскіх і падпольных атрадаў зыходзіла ад Мінскага межрайкама КП(б)Б і была часткай яго арганізатарскай работы. Сакратара Мінскага межрайкама партыі Івана Паромчыка партызаны называлі канспіратыўным імем Сувораў. Недалёка ад вёскі Валадута ў Чэрвеньскім раёне быў створаны партызанскі аэрадром «Пляцоўка Паромчыка» для пасадкі і ўзлёту самалётаў, што злучалі партызан з савецкім тылам. У чэрвені—кастрычніку 1943 года разам з многімі баявымі дзеяннямі была падрыхтавана і праведзена аперацыя «Рэйкавая вайна» у Мінскай зоне[3][4][5].
Пашырэнне дзеянняў у Мінску
правіцьЗ 4 кастрычніка 1943 года Іван Паромчык становіцца сакратаром Мінскага падпольнага гаркама КП(б)Б пасля рашэння ЦК Кампартыі Беларусі аб ліквідацыі межрайкамаў. Два папярэднія склада Мінскага падпольнага гаркама партыі былі арыштаваныя ў акупаваным Мінску і забітыя фашыстамі ў 1942 годзе. Знаходзячыся ў зоне ворага ў Чэрвеньскім раёне, Іван Паромчык нацэльвае партызанскія падраздзяленні, якія дыслакуюцца ў Чэрвеньскім і Пухавіцкім раёнах, на пашырэнне дзеянняў у акупаваным гітлераўцамі Мінску: вядзенне выведкі, усталяванне сувязяў з падпольшчыкамі, развіццё падпольнай барацьбы ў Мінску, выратаванне насельніцтва ад угону ў фашысцкае рабства, распаўсюджванне цэнтральных газет і ўлётак у Мінску. Ён працуе з камандзірамі і палітработнікамі 1-й Мінскай брыгады, брыгады імя газеты «Праўда» і іншых атрадаў. Сувязь з кіраўніцтвам ЦК Кампартыі Беларусі падтрымліваецца праз выведнікаў Г. С. Аляксеева і І. П. Севасцьянава. Трэці склад Мінскага падпольнага гаркама КП(б)Б і рэдактар яго газеты «Мінскі бальшавік» размяшчаліся на поўдні Мінскай вобласці на базе атрада «Мясцовыя», а сакратар гаркама Іван Паромчык працягваў дзейнічаць, знаходзячыся з партызанскімі падраздзяленнямі на Міншчыне[1][4].
Падрыхтоўка да вызвалення сталіцы Беларусі
правіцьУ снежні 1943 года па рашэнні Мінскага падпольнага абкама КП(б)Б задачы Івана Паромчыка пашыраюцца, ён нацэльвае камандаванне партызанскіх брыгад і атрадаў на правядзенне работы па захаванню прадпрыемстваў, абсталявання і жылога фонду, стварэнню груп па назіранні за мінаваннем аб'ектаў фашыстамі ў Мінску. У адпаведнасці з гэтым рашэннем ён арганізуе працу па падборы будучых кіраўнікоў для вызваленага Мінска сумесна з камандаваннем партызанскіх брыгад і атрадаў Міншчыны. Дзякуючы арганізатарскай і растлумачальнай працы пад яго кіраўніцтвам, з Мінска і некалькіх варожых гарнізонаў Смалявіцкага і Чэрвеньскага раёнаў былі выведзеныя больш за 500 сем'яў, якія размясцілі ў бяспечнай зоне і забяспечылі харчаваннем[1].
У чэрвені—ліпені 1944 года Чырвоная Армія правяла буйнамаштабную наступальную аперацыю «Баграціён» і Мінскую аперацыю пры падтрымцы партызан, вызваліўшы Мінск 3 ліпеня 1944 года. У ходзе ваенных дзеянняў была акружаная 105-тысячная групоўка фашысцкіх войскаў, разгром якой завяршыўся 11 ліпеня 1944 года, што ўвайшло ў гісторыю пад назвай «Мінскі кацёл».
За мужнасць і гераізм, праяўленыя ў арганізацыі і вядзенні партызанскай барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі на акупіраванай тэрыторыі Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны, Іван Паромчык быў узнагароджаны баявымі ордэнамі і медалямі[5][7].
Пасляваенныя гады
правіцьЗ чэрвеня 1945 года Іван Паромчык працуе старшынёй Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта і кіруе арганізацыяй аднаўлення разбуранай сталіцы Беларусі. У лісце ад 13 чэрвеня 1945 г., накіраванаму вышэйшага кіраўніцтва краіны, ён сумесна з Васілём Казловым, Раманам Мачульскі і Іосіфам Бельскім прапануе хадайнічаць «перад саюзным урадам аб прысваенні сталіцы Беларусі — гораду Мінску звання гораду-героя за выбітны ўдзел яго ў арганізацыі і развіцці партызанскага руху». Толькі ў 1974 годзе Мінску было прысуджана званне горада-героя, калі Івана Паромчыка ўжо не было ў жывых[8].
Летам 1946 года ён становіцца намеснікам Старшыні Савета народных камісараў БССР (цяпер Савет Міністраў). Пасля выхаду на пенсію з'яўляўся кансультантам Вярхоўнага Савета БССР да раптоўнай смерці ў чэрвені 1960 года.
Узнагароды
правіць- Ордэн Леніна (15 жніўня 1944 года)
- Ордэн Чырвонага Сцяга
- Ордэн Чырвонай Зоркі
- Медаль «Партызану Айчыннай вайны» I ступені
- Медаль «Партызану Айчыннай вайны» II ступені
- Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Цікавыя факты
правіць- За асаблівыя заслугі, мужнасць і гераізм, праяўленыя ў партызанскай барацьбе супраць фашыстаў у Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны, Іван Паромчык быў прадстаўлены да звання Героя Савецкага Саюза, але ўказ аб яго ўзнагароджанні не быў падпісаны ў Маскве.
- Сціпласць Івана Паромчыка не была сакрэтам: ён пражываў з сям'ёй у маленькай кватэры, адмовіўся ад дачы, перадаў у гараж Саўнаркама БССР аўтамабіль, падораны яму ў асабістае карыстанне маршалам С. К. Цімашэнка за заслугі ў арганізацыі партызанскай барацьбы.
- Пасля смерці яго ордэны па патрабаванні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР былі перададзеныя туды ў сувязі з наяўнасцю ў іх каштоўных металаў.
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё Лещеня С.К. С паролем горкома: Записки секретаря Минского подпольного горкома партии. — Мінск: «Беларусь», 1981. — С. 20. — 240 с.
- ↑ Воронкова И. Минская эпопея. Июнь 1941-го. Первые дни Великой Отечественной войны в столице БССР. — Беларуская думка, 2011. — № 7. — С. 66-73.
- ↑ а б в Домород К.И. Партийное подполье и партизанское движение в Минской области 1941-1944. Под ред. И.М. Игнатенко. — Мінск: «Наука и техника», 1992. — С. 51.
- ↑ а б в г Партийное подполье в Белоруссии 1941-1944: Страницы воспоминаний. Минская область и Минск. — Мінск: «Беларусь», 1984. — 367 с.
- ↑ а б в Короткевич А.Т. Обелиск у дороги. — Мінск: «Беларусь», 1971. — С. 144. — 184 с.
- ↑ Сацункевич И.Л. Суровая быль. — Мінск: «Беларусь», 1969. — С. 98-100. — 384 с.
- ↑ Джагаров М.М. Костры партизанские: Записки командира. — Мінск: «Беларусь», 1970. — 288 с.
- ↑ Самович А., Великий А., Корбут В. Путь звания к признанию // Советская Белоруссия. — 2014. — 5 чэрвеня — № 104.
Спасылкі
правіць- Вытрымкі з кнігі «Партийное подполье в Белоруссии 1941—1944: Страницы воспоминаний. Минская область и Минск» — Минск: «Беларусь», 1984. Успаміны Сацункевіча І. Л., Глебава Ф. В., Іваненкі П. І., Шклярыка В. Я., Мартысюка П. Г., Ляшчэні С. К., Аўхімовіча Н. Е. «Маладая гвардыя» (руск.)
- Минск в период Великой Отечественной войны Клуб «Памяць» (руск.)
- В непокорённом Минске: Документы и материалы о борьбе советских патриотов в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 — июль 1944) «Маладая гвардыя»
- Указ Президиума Верховного Совета СССР от 8 мая 1965 года (руск.)
- История Минского антифашистского подполья: Е. И. Барановский о присуждении звания города-героя Минску через 30 лет после освобождения Архівавана 16 снежня 2016. Видео (14 минут) Нацыянальны прэс-центр Рэспублікі Беларусь, 2014. (руск.)