Вера Сямёнаўна Палтаран

беларуская савецкая пісьменніца і публіцыст

Вера Сямёнаўна Палтара́н[3], па мужу: Ляпеская (28 сакавіка 1919 — 28 сакавіка 1989) — беларуская савецкая пісьменніца, публіцыст, літаратурны крытык[3], перакладчык[3]. Заслужаны работнік культуры БССР (1979).

Вера Сямёнаўна Палтаран
альтэрн.: Вера Сямёнаўна Ляпеская[1]
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні альтэрн.: Вера Сямёнаўна Палтаран[1]
Дата нараджэння 28 сакавіка 1919(1919-03-28)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 сакавіка 1989(1989-03-28)[2] (70 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца, публіцыстка, літаратурная крытык, перакладчыца, рэдактар
Жанр нарыс[2]
Узнагароды

Біяграфія

правіць

Нарадзілася ў вёсцы Бабунічы (сучасны аграгарадок у Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі). Скончыла вясковую дзесяцігадовую школу, вучылася ў Мінскім педагагічным інстытуце імя М. Горкага, але вучобу перапыніла Вялікая Айчынная вайна[4]. У час вайны знаходзілася ў эвакуацыі, працавала на заводзе ў Горкаўскай вобласці[4]. У 1943 годзе паступіла на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта[4]. Універсітэт скончыла ў 1945 годзе. Працавала стыльрэдактарам у газетах «Чырвоная змена» і «Літаратура і мастацтва», з 1953 года рэдактарам аддзела крытыкі ў часопісе «Маладосць» і па сумяшчальніцтву стыльрэдактарам[4]. З 1973 года загадвала аддзелам крытыкі і літаратуразнаўства выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Памерла В. С. Палтаран 28 сакавіка 1989 года.

Творчасць

правіць

Літаратурную працу пачала ў 1949 годзе[4]. Друкавалася пастаянна з 1957 года. Асноўныя тэмы творчасці — жыццё сучаснай вёскі і роднага краю, адказнасць чалавека перад грамадствам і сваім сумленнем. Выступала як літаратурны крытык. Аўтар артыкулаў пра творчасць А. Адамовіча, І. Мележа, А. Кудраўцава, І. Пташнікава, М. Стральцова, Р. Шырмы, Я. Раманоўскага і інш. Таксама займалася мастацкімі перакладамі.

Сярод твораў В. С. Палтаран нарысы «Дзівасіл», «Ключы ад Сезама», «Над зямлёй палескай», «За ракой Гарынню», «Лён мой, лён», аповесць «Будзённы дзень сям’і Ганчарыкаў».

Узнагароды і званні

правіць

У 1970 годзе В. С. Палтаран была ўзнагароджана Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя П. М. Лепяшынскага за кнігу «Ключы ад Сезама» (1967) і нарыс «Дзівасіл» (1968) і ў 1979 годзе атрымала званне заслужанага работніка культуры Беларускай ССР.

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць