Чырвонаармейская вуліца (Мінск)

Чырвонаармейская вуліца — вуліца ў цэнтры Мінска, у Ленінскім раёне. Да 1919 года называлася Скобелеўскай у гонар расійскага генерала Міхаіла Скобелева, да 1866 года — Батальённай[1], а яшчэ раней — Кашарскай. Размешчана паміж праспектам Незалежнасці ў раёне Кастрычніцкай плошчы і ракой Свіслач. Перасякае вуліцы: Карла Маркса, Кірава, Ульянаўскую, Казарменны завулак. Побач з вуліцай размешчаны станцыі метрапалітэна Купалаўская, Кастрычніцкая і Першамайская.

Чырвонаармейская вуліца
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Ленінскі
Працягласць ~1600
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Minsk Metro First Line logo.svg Кастрычніцкая,
Minsk Metro Second Line logo.svg Купалаўская,
Minsk Metro Second Line logo.svg Першамайская
Паркі Александраўскі сквер
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нумарацыя дамоў — ад праспекта Незалежнасці. На вуліцы размешчаны Цэнтральны Дом афіцэраў[~ 1], Савет Рэспублікі РБ[~ 2], стары будынак Нацыянальнай бібліятэкі РБ[~ 3], гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта[~ 4], частка будынкаў 3-яй гарадской бальніцы. У канцы вуліцы, ў выгіне Свіслачы размешчаны карпусы станкабудаўнічага завода імя Кірава і Першамайскі сквер, на месцы якога 16 ліпеня 1944 года прайшоў Партызанскі парад.

У пачатковай частцы на вуліцу выходзіць Александраўскі сквер. На скрыжаванні з вуліцай Карла Маркса размешчаны будынак Адміністрацыі Прэзідэнта РБ.

У 1918 годзе на вуліцы знаходзіўся бальшавіцкі арсенал, які вечарам 19 лютага таго года быў заняты ўзброенымі групамі палякаў, звязаных з Польскай вайсковай арганізацыяй і І Польскім корпусам. Гэта дазволіла ўзброіць 200 польскіх мінскіх антыбальшавіцкіх добраахвотнікаў. Гэтая падзея была адным з польскіх поспехаў у часе акцыі разбраення бальшавіцкіх войскаў у Мінску і дапамагла заняць горад на некалькі дзён беларускімі і польскімі вайсковымі фарміраванням[2][3].

ЗабудоваПравіць

Няцотны бокПравіць

 
Будынак Савета Рэспублікі.
 
Будынак сярэдняй школы № 4 імя С. М. Кірава

Цотны бокПравіць

  • № 4 — будынак.
Вітражныя кампазіцыі паміж першым і другім паверхамі (аўтар В. Альшэўскі), паміж другім і трэцім паверхамі (аўтар А. Ксяндзоў), паміж трэцім і чацвёртым паверхамі (аўтар Т. Папельская) (19821984, 2003) —   Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Ж000296шыфр 713Ж000296
 
Дом № 1 Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
 
Дом № 30/1

Зноскі

  1. Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліц і плошчаў Менска ў XIX — пачатку XX ст.  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2009. Праверана 10 верасня 2009.
  2. Dorota Michaluk: Białoruska Republika Ludowa 1918—1920. U podstaw białoruskiej państwowości. Toruń: Wydawnictwo Naukowe Uniwersytetu Mikołaja Kopernika, 2010, s. 225. ISBN 978-83-231-2484-9.
  3. Oleg Łatyszonek: Białoruskie formacje wojskowe 1917—1923. Białystok: Białoruskie Towarzystwo Historyczne, 1995, s. 75-78. ISBN 83-903068-5-9

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

  1. вул. Чырвонаармейская, 3
  2. вул. Чырвонаармейская, 4 / вул. Кірава, 45
  3. вул. Чырвонаармейская, 9 / вул. Кірава, 47
  4. вул. Чырвонаармейская, 6 / вул. Кірава, 28

СпасылкіПравіць