Голацк

аграгарадок у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Го́лацк[1] (трансліт.: Holack, руск.: Голоцк) — аграгарадок у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Голацкага сельсавета. Месціцца за 32 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 25 км ад Мінска, 12 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск.

Аграгарадок
Голацк
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Голацак
Насельніцтва
  • 836 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222841
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244825016
Голацк на карце Беларусі ±
Голацк (Беларусь)
Голацк
Голацк (Мінская вобласць)
Голацк

У аснове назвы слова «голы», абазначае адкрытае месца сярод лесу, лясную высеку, адкрытую прастору і да т.п[2].

Аляксей Шахматаў лічыў, што ў назве Голацк і падобных назвах (Галацічаск, Галоты Лепельскага павета) адлюстравана назва галатаў, саюзу кельцкіх плямён. Ягонае меркаванне падтрымліваў Яўхім Карскі[3].

Гісторыя

правіць

Ранняя гісторыя

правіць

У XVIII стагоддзі маёнтак, уласнасць Агінскіх, пазней Манюшкаў. Уваходзіў у склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У XIX стагоддзі ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У 1858 годзе маёнтак у Дукорскай воласці Ігуменскага павета, уласнасць Ганны Кастравіцкай з Оштарпаў (жонкі Караля Кастравіцкага, дачкі Леана Оштарпа)[4].

У канцы XIX стагоддзя ўласнасць Ганны Здзяхоўскай[5][6] з Оштарпаў (жонкі Фартуната Здзяхоўскага, удавы Караля Кастравіцкага), па яе смерці маёнткі перайшлі да Ваньковічаў[7][8].

У 1886 годзе працаваў вінакурны завод. З 1904 года працавала земскае народнае вучылішча, для якога ў 1914 годзе пабудаваны ўласны будынак.

Найноўшы час

правіць

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1922 годзе працавала школа 1-й ступені, створаная на базе земскага народнага вучылішча, у 1922 годзе вучылася 60 хлопчыкаў і дзяўчынак, было 2 настаўнікі.

З 20 жніўня 1924 года цэнтр Голацкага сельсавета, у Смілавіцкім раёне Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 8 ліпеня 1931 года ў Пухавіцкім раёне, з 12 лютага 1935 года ў Рудзенскім раёне, з 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.

З 20 студзеня 1960 года ў Пухавіцкім раёне. У 1970 годзе цэнтр калгаса імя ЦК КПБ.

Насельніцтва

правіць
  • 1858 год — 9 жыхароў
  • 1897 год — 49 двароў, 270 жыхароў
  • 1908 год — 63 двары, 437 жыхароў
  • 1917 год — 64 двары, 466 жыхароў
  • 1960 год — 434 жыхары
  • 1970 год — 160 двароў, 546 жыхароў
  • 1996 год — 494 жыхароў, 183 двары
  • 2002 год — 174 двары, 451 жыхар
  • 2012 год — 206 гаспадарак, 660 жыхароў
  • 2019 год — 836 жыхароў

Інфраструктура

правіць

Эканоміка

правіць

Ёсць крама, механічная майстэрня, ашчадная каса, аддзяленне сувязі.

Адукацыя

правіць

Працуюць Голацкі дзіцячы сад — сярэдняя школа, дзіцячы яслі-сад, музычная школа.

Культура

правіць

Дом культуры, бібліятэка.

Медыцына

правіць

Ветэрынарны ўчастак.

Крыніцы

правіць
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Го́лацак
  2. Яшкін І. Я. 1971, с. 44.
  3. Е. Θ. Карскій. Бѣлоруссы. — Варшава: Тип. Варшавскаго учеб. округа, 1912. — С. 284. — 376 с.
  4. Rocznik Polskiego Towarzystwa Heraldycznego. — Т. XIV (XXV). — С. 83. — ISSN 1230–803X. Архівавана з першакрыніцы 12 снежня 2023.
  5. Памяць 2003, с. 84.
  6. Дапаможнік. helper.archonline.by. Праверана 15 лістапада 2023.
  7. Rocznik Polskiego Towarzystwa Heraldycznego. — Т. XIV (XXV). — С. 83. — ISSN 1230–803X. Архівавана з першакрыніцы 12 снежня 2023.
  8. SgKP 1881, с. 674.

Літаратура

правіць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 323. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.
  • Голацк // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 131—132. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Памяць: Пухав. р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
  • Яшкін І. Я. Гала // Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. / Рэд. М. В. Бірыла. — Мн.: Навука і тэхніка, 1971. — С. 44. — 256 с. — 2 800 экз.
  • Gołock // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack (польск.). — Warszawa, 1881. — S. 674.

Спасылкі

правіць