Нача (Воранаўскі раён)
На́ча[1] (трансліт.: Nača) — вёска ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці, на рацэ Начка. Уваходзіць у склад Доцішскага сельсавета.
Вёска
Нача
| ||||||||||||||||||||
Нача на Вікісховішчы
|
Насельніцтва 445 чал. (1998). Знаходзіцца за 41 км на захад ад Воранава, за 35 км ад чыгуначнай станцыі Бастуны, аўтамабільная дарога на Радунь.
Назва
правіцьНазва ад назвы ракі Начы, на якой паселішча ўзнікла. Назва ракі Нача балцкага паходжання.
Гідранімічныя аналагі — літоўскія водныя назвы Nota, Notė, Notija, Notera[2], пруская *Nātangā (ад гэтага гідроніма назва прускага племя натангаў).
Гэтыя назвы ад захаванага ў гідраніміі балцкага *nātā «цячэнне», якое з дапамогай пашыральніка -t- ад індаеўрапейскага *(s)na- «цячы»[3].
Назва Нача значыць «Плыткая (рака)». Назва звязаная з хуткасцю рачной плыні.
Гісторыя
правіцьПершы пісьмовы ўспамін пра Начу як уладанне Касцевічаў датуецца 1517 годам. У 1529 годзе Януш Касцевіч заснаваў у мястэчку касцёл і перанёс сюды цэнтр парафіі з Дубічаў. Пазней мясцінай валодалі Кішкі, Радзівілы.
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) Нача ўвайшла ў склад Лідскага павета Віленскага ваяводства. Паводле рэвізіі (1631) тут існавала татарскае пасяленне (цяпер жывуць толькі ў суседняй вёсцы Некрашунцы).
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Нача апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Каняеўскай воласці Лідскага павета Віленскай губерні. Станам на 1886 год у мястэчку было 16 двароў, касцёл, 3 карчмы, крама, таржок.
Паблізу вёскі знаходзяцца могільнікі бронзавага і жалезнага вякоў і каменныя магілы XII—XIV стагоддзяў. Пры іх абследаванні ў 1903 годзе Вандалінам Шукевічам, знойдзеныя жалезныя нажы, каменныя сякеры, бронзавыя бранзалеты, шыйныя грыўні.
З 1631 года ў вёсцы размяшчалася сядзіба архітэктара Людвіга Долгірда.
У лютым 1863 года ў вёсцы фарміраваўся паўстанцкі атрад Людвіка Нарбута[4].
На мяжы XIX—XX стагоддзяў у вёсцы знаходзілася сядзіба Вандаліна Шукевіча[5].
Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) Нача трапіла ў склад міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Лідскім павеце Навагрудскага ваяводства.
У 1939 годзе Нача ўвайшла ў склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 года стала цэнтрам сельсавета Радунскага раёна (з 25 снежня 1962 года — у Воранаўскім раёне). Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1998 год у вёсцы 173 двары.
Да 5 кастрычніка 2007 года вёска ўваходзіла ў склад Нацкага сельсавета[6].
Насельніцтва
правіць- XIX стагоддзе: 1886 год — 272 чал.
- XX стагоддзе: 1998 год — 445 чал.[7].
Інфраструктура
правіцьУ Начы працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бальніца, фельчарска-акушэрскі пункт, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Славутасці
правіць- Капліца-пахавальня В. А. Шукевіча (пачатак XX стагоддзя)
- Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1910)
- Магіла Тэадора Нарбута
-
Карчма
-
Брама касцёла
-
Званіца касцёла
-
Помнік паўстанцам
-
Капліца-пахавальня Шукевічаў
Страчаная спадчына
правіць- Касцёл (XVIII стагоддзе)
- Карчма (XIX стагоддзе)
Вядомыя асобы
правіць- Станіслаў Юндзіл (1761—1847)
- Тэадор Нарбут (1784—1864)
- Вандалін Шукевіч (1852—1919)
Крыніцы
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 231—232.
- ↑ V. Mažiulis. Prūsų kalbos etimologijos žodynas. Vilnius, 2013. C. 649.
- ↑ Швед В. В. Ваенны начальнік Лідскага павета // Памяць: Ліда. Лідскі раён: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мн.: 2004.
- ↑ Maria Magdalena Blombergowa. WANDALIN SZUKIEWICZ. Syn Ziemi Lidzkiej ― Badacz i Społecznik (1852 - 1919). — Warszawa-Lida, 2010.
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 5 октября 2007 г. № 48 «О решении вопросов административно-территориального устройства Вороновского района»(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ ЭГБ 1999, с. 311.
Літаратура
правіць- Нача // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — С. 311. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
- Nacza // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VI: Malczyce — Netreba (польск.). — Warszawa, 1885. — S. 853—854.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нача (Воранаўскі раён)
- Нача на сайце Radzima.org