Хорск

вёска ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Хорск[1] (трансліт.: Chorsk, руск.: Хорск) — вёска ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Харомскага сельсавета.

Вёска
Хорск
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Chorsk, Kugorsk
Вышыня цэнтра
130 м
Насельніцтва
  • 853 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1655
Паштовыя індэксы
552214
Аўтамабільны код
1
СААТА
1258887071
Хорск на карце Беларусі ±
Хорск (Беларусь)
Хорск
Хорск (Брэсцкая вобласць)
Хорск

Гісторыя

правіць

Упершыню вёска Хорск згадваецца ў канцы XVIII стагоддзя. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі.

У час Першай сусветнай вайны знаходзіўся паблізу лініі фронту, пераходзіў з рук у рукі паміж нямецкімі і расійскімі войскамі. У 1918—1919 гадах пад нямецкай акупацыяй. У 1919—1920 гадах у складзе Мазырскага павета Гомельскай губерні РСФСР, потым у Мінскай губерні БССР. З 18 сакавіка 1921 года Хорская воласць адышла да Польскай Рэспублікі.

Міжваенны час

правіць

З 19 лютага 1921 года да 17 верасня 1939 года — у складзе Польскай Рэспублікі. Да верасня 1939 года адміністрацыйны цэнтр Хорскай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства. Апошнім войтам стаў Сідар Васілевіч Прыка, ад пачатку Другой сусветнай вайны лёс яго невядомы. Гміным пісарам быў чалавек з прозвішчам Украінец.

На паўночным усходзе ад Хорска, у вусці Гарыні, быў рачны прычал Нырча, які перастаў існаваць пасля Другой сусветнай вайны. Каля прычала 17 верасня 1939 года затоплены польскі бронекацер «Адмірал Серпінек», каб блакаваць прасоўванне войск Чырвонай Арміі на захад.

У складзе СССР

правіць

У выніку пахода Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь 17 верасня 1939 года, Хорск апынуўся ў складзе СССР. 12 кастрычніка 1940 года быў створаны Хорскі сельсавет. Адначасова з гэтым, у вёсцы пачаліся рэпрэсіі мясцовага насельніцтва.

10 лютага 1940 года адбылася высылка хорскіх асаднікаў і леснікоў, якія органамі НКУС лічыліся ненадзейнымі і схільнымі да антысавецкага супраціву, у Тоцемскі раён Валагодскай вобласці[крыніца?].

У верасні—снежні 1940 года рэпрэсаваны сем’і настаўнікаў і заможных сялян, якія адмовіліся аддаваць маёмасць калгасу. Паводле прыблізных ацэнак, рэпрэсіям падвергліся 33 жыхары Хорска[крыніца?].

У час нямецкай акупацыі (лета 1941 года — лета 1944 года) на тэрыторыі вёскі было тры паліцая, якія займаліся зборам прадуктаў харчавання з мясцовага насельніцтва і патруляваннем вуліц у начны час. Ужо пасля вайны яны былі асуджаныя да 10 гадоў пазбаўлення волі, але вярнуліся жыць назад у вёску. Дарога між Хорскам і Лахвай з’яўлялася стратэгічнай, таму нямецкая адміністрацыя праводзіла яе ўмацаванне. Ці працавалі там жыхары Хорска — невядома, але з успамінаў мясцовых жыхароў вядома, што ўздоўж дарогі высякаўся лес на некалькі дзясяткаў метраў для абароны ад дзейнасці партызан, праз балоцістую мясцовасць дарога складалася са шматлікіх драўляных мастоў, саму ж дарогу ўмацоўвалі каменнем і цэглай з будынкаў яўрэяў Давыд-Гарадка. Пад час адступлення нямецкіх войск былі спалены будынкі школы, леснічоўкі ў Барку, пераправы праз Прыпяць між Хорскам і Лахвай. Часам, у вёску заходзілі людзі з лясоў[крыніца?].

Пасля Другой сусветнай вайны быў арганізаваны мясцовы калгас «Перамога», пад кіраўніцтвам старшыні якога і былі праведзены меліяратыўныя работы ва ўрочышчы Бакава. Да гэтага часу былі асушаны землі вакол дарогі на поўнач ад вёскі. Дарога, якая злучала Хорск і Лахву, праходзіла праз урочышчы Калоднае, Хрэскае, Вязок. На паўночным усходзе ад вёскі знаходзіўся прыватны рыбнік (недалёка ад вусця Гарыні). Каля месца, дзе сёння рака Гарынь упадае ў Прыпяць, знаходзіўся прычал Нырча з рознымі гаспадарчымі пабудовамі. Пасля Другой сусветнай вайны ён быў ліквідаваны.

У 1954 годзе Хорскі сельсавет быў скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Харомскага сельсавета.

На пачатак кастрычніка 2018 г. у вёсцы працуе сярэдняя школа, дзіцячы садок, 2 дзяржаўныя і адна прыватная крамы, пошта. Летам 2018 года адрамантавана цэнтральная вуліца і зачынена бібліятэка.

Геалогія

правіць

Хорск знаходзіцца на ўсходнім схіле Палескай седлавіны і заходняга крыла Прыпяцкага прагіну на вышыні 130 метраў над узроўнем мора.

Насельніцтва

правіць
  • 1999 год — 1163 чалавекі.
  • 2010 год — 1043 чалавекі.

Славутасці

правіць

Вядомыя асобы

правіць

Крыніцы

правіць
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Спасылкі

правіць