Віктар Аляксандравіч Іпацьеў

вучоны ў галіне лесазнаўства, глебазнаўства і радыеэкалогіі лесу

Віктар Аляксандравіч Іпа́цьеў[2] (руск.: Виктор Александрович Ипатьев; 30 сакавіка 1942 — 9 чэрвеня 2009) — вучоны ў галіне лесазнаўства, глебазнаўства і радыеэкалогіі лесу. Доктар сельскагаспадарчых навук (1986), прафесар (1997), акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1996), замежны член Расійскай акадэміі сельскагаспадарчых навук (1998). Незалежны эксперт ААН па лесу ад краін Усходняй Еўропы (1996)[3].

Віктар Аляксандравіч Іпацьеў
руск.: Виктор Александрович Ипатьев
Дата нараджэння 30 сакавіка 1942(1942-03-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 чэрвеня 2009(2009-06-09) (67 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера глебазнаўства, лесаводства, радыеэкалогія лесу
Месца працы Беларускі тэхналагічны ўніверсітэт, Інстытут лесу НАН Беларусі
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук
Навуковае званне
Альма-матар Беларускі тэхналагічны ўніверсітэт
Партыя

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў Омску. Разам з бацькамі пераязджаў у Мічурынск, Мінск, Горкі. У 1959 годзе скончыў сярэднюю школу у Горках і паступіў на гідрамеліярацыйны факультэт Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. У 1962 годзе, пасля пераезду сям’і ў Мінск, перавёўся ў Беларускі тэхналагічны інстытут, які скончыў у 1965 годзе. У 1965 годзе быў прызваны на службу ў Савецкую Армію. У 1967 годзе паступіў у аспірантуру пры Беларускім тэхналагічным інстытуце. У 1966—1989 гг. інжынер-глебазнаўца, асістэнт, дацэнт, дэкан факультэта, загадчык кафедрай у Беларускім тэхналагічным інстытуце. у 1971 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, у 1986 годзе — доктарскую. У 1985 годзе быў абраны сакратаром партыйнага камітэта інстытута. У 1989 годзе В. А. Іпацьеў прызначаны на пасаду дырэктара Беларускага навукова-даследчага інстытута лясной гаспадаркі, у 1992—2006 гг. Інстытута лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Са снежня 2000 г. сакавік 2001 г. выконваў абавязкі Прэзідэнта НАН Беларусі.

У 1997—2001 гг. В. А. Іпацьеў уваходзіў у склад Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, у 1998—2001 гг. абіраўся дэпутатам Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі.

Памёр В. А. Іпацьеў 9 чэрвеня 2009 г.

Навуковая дзейнасць

правіць

В. А. Іпацьеву належаць навуковыя працы па павелічэнню прадукцыйнасці лясоў на пераўвільготненых глебах, аптымізацыі мінеральнага жыўлення дрэвавых раслін і інш. Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС прымаў актыўны ўдзел у распрацоўцы мерапрыемстваў па змяншэнню наступстваў радыяцыйнага забруджання біягеацэнозаў. Узначальваў навуковы савет НАН Беларусі па праблемах лесу, уваходзіў у склад рэдакцыйных саветаў часопісаў «Лесное и охотничье хозяйство Беларуси», «Лесоведение» (Расія).

З’яўляецца аўтарам больш за 290 навуковых прац, у тым ліку 51 манаграфій, 22 вынаходніцтваў[3].

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць