Віктар Яўгенавіч Старжынскі
Віктар Яўгенавіч Старжы́нскі[1] (нар. 17 снежня 1933) — вучоны ў галіне машынабудавання, доктар тэхнічных навук (1988).
Віктар Яўгенавіч Старжынскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 снежня 1933 (90 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | машынабудаванне |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (1988) |
Альма-матар | |
Прэміі |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў горадзе Барысаў. Скончыў сямігадовую школу, Гомельскі тэхнікум чыгуначнага транспарту[2]. Паступаў у Маскоўскі электрамеханічны інстытут інжынераў транспарту і ў 1953 годзе быў накіраваны ў створаны Гомельскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту[2], які скончыў у 1958 годзе. Быў размеркаваны ў паравознае дэпо станцыі Новасакольнікі ў Пскоўскай вобласці і па існаваўшаму ў той час правілу працаваў качагарам на грузавым цягніку[2]. У 1959 годзе па ініцыятыве У. А. Белага быў створаны Гомельскі філіял лабараторыі трываласці і даўгавечнасці дэталяў машын (пры Інстытуце машыназнаўства Акадэміі навук БССР, з 1961 года ў складзе Аддзялення Інстытута матэматыкі і вылічальнай тэхнікі Акадэміі навук БССР, пазней Аддзел механікі палімераў Акадэміі навук БССР, з 1969 года Інстытут механікі металапалімерных сістэм Акадэміі навук БССР, сучасны Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя У. А. Белага НАН Беларусі[3]), куды з 15 красавіка[2] В. Я Стражынскі быў залічаны на пасаду інжынера-канструктара. У 1968 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. З 1971 года займаў пасаду загадчыка лабараторыі, 3 1989 года — загадчыка аддзела[1].
Навуковая дзейнасць
правіцьАўтар навуковых прац па метадах разліку, праектавання і тэхналогіі вырабаў дэталей машын з палімерных кампазіцыйных матэрыялаў, аптымізацыі кінематычных схем прыводаў прыбораў. Распрацаваў метады разіку паказчыкаў дакладнасці і геаметрычных параметраў зубчастых колаў з пластмас і тэхналагічнай аснасткі для іх вырабу.
Аўтар шэрагу вынаходстваў, абароненых патэнтамі.
Сярод апублікаванага:
- Прикладная механика слоистых тел из композитов: Плоские контактные задачи. / В. В. Можаровский, В. Е. Старжинский — Мн.: Наука и техника, 1988. — 271 с.
- Металлополимерные зубчатые передачи / В. А. Белый, В. Е. Старжинский, С. В. Щербаков ; АН БССР, Ин-т механики металлополимерных систем. — Мн.: Наука и техника, 1981. — 351 с.
- Точные пластмассовые детали и технология их получения / В. Е. Старжинский [и др.]. — Мг.: Навука і тэхніка, 1992. — 307 с. — ISBN 5-343-00804-6.
- Элементы привода приборов: расчёт, конструирование, технологии / под ред. Ю. М. Плескачевского. — Мн.: Беларуская навука, 2012. — 769 с. — ISBN 978-985-08-1429-6.
- Зубчатые передачи и трансмиссии в Беларуси: проектирование, технология, оценка свойств / Альгин В. Б., Антонюк В. Е., Ишин Н. Н., Старжинский В. Е., Шилько С. В. и др. под общ. ред. В. Б. Альгина и В. Е. Старжинского. — Минск: Беларуская навука, 2017. — 406 с. — ISBN 978-985-08-2119-5
- Словарь-справочник по зубчатым передачам : Рус.-англ.-нем. / В. Е. Старжинский, В. Е. Антонюк, М. М. Кане, С. В. Шилько; Под ред. В. Е. Старжинского — Гомель: ИММС НАНБ, 2002. — 68 с. — ISBN 985-6477-20-4.
Узнагароды
правіць- Дзяржаўная прэмія БССР (1972)[1][4]
- Лаўрэат Конкурсу імя першадрукара Івана Фёдарава Расійскай інжынернай акадэміі 2020 года за манаграфію «Зубчатые передачи и трансмиссии в Беларуси: проектирование, технология, оценка свойств» (разам з У. Б. Альгіным, У. Я. Антанюком, С. В. Шылько, М. М. Ішыным)[5].
Зноскі
- ↑ а б в БелЭн 2002.
- ↑ а б в г Татьяна Сычкова Всю жизнь — Её величеству Науке // Могилёвские ведомости (руск.)
- ↑ Итория института (руск.) // Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя У. А. Белага НАН Беларусі
- ↑ Старжынскі Віктар Яўгенавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- ↑ Итоги Конкурса имени первопечатника Ивана Фдорова на лучшую публикацию по научно-исследовательской и научно-методической работам по результатам 2020 года (руск.)
Літаратура
правіць- Старжы́нскі Віктар Яўгенавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 161. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).