Віталь Сцяпанавіч Севяранін
Віталь Сцяпанавіч Севяра́нін[1] (руск.: Виталий Степанович Северянин; 21 сакавіка 1937) — вучоны ў галіне цеплаэнергетыкі, доктар тэхнічных навук (1987), прафесар (1989). Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі (1997), Беларускай акадэміі сацыяльных навук (1999)[2].
Віталь Сцяпанавіч Севяранін | |
---|---|
руск.: Виталий Степанович Северянин | |
Дата нараджэння | 21 сакавіка 1937 (88 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | цеплаэнэргетыка[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (1987) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьВ. С. Севяранін нарадзіўся ў Іркуцку. З 1947 па 1955 год жыў у Пінску, скончыў сярэднюю школу № 4. Працаваў ва Уральскім цеплатэхнічным навукова-даследчым інстытуце ў Чалябінску. З 1973 года В. С. Севяранін у Брэсцкім інжынерна-будаўнічым інстытуце (сучасны Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт). З 1979 па 1987 год займаў пасаду загадчыка кафедры цеплагазазабеспячэння і вентыляцыі факультэта інжынерных сістэм і экалогіі, з 1991 года — з 1991 — кіраўнік лабараторыі «Пульсар».
Навуковая дзейнасць
правіцьВ. С. Севяраніну належаць працы па праблемах гарэння розных відаў паліва, цепламасаабмену, асновах энергазберажэння. Выявіў слаявое пульсуючае гарэнне і ўстанавіў яго фазавыя суадносіны. Таксама даследаваў асаблівасці абдзімання паліва пульсуючым патокам. Аўтар больш за 400 публікацый. Больш за 200 тэхнічных канструкцый, схем, гуманітарных ідэй абаронены патэнтамі на вынаходствы.
Узнагароды і званні
правіць- Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 1997 года.
- Медаль Францыска Скарыны (2016).
- Ганаровы прафесар Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта (2001).
- Чалавек года (2004, 2012) па версіі Амерыканскага біяграфічнага інстытута (American Biographical Institute).
Зноскі
Літаратура
правіць- Севяра́нін Віталь Сцяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 291. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Северя́нин Виталий Степанович (руск.) // Часопіс «Изобретатель». № 4 (196) 2016. — С. 42.
Спасылкі
правіць- Севяранін Віталь Сцяпанавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Вучоныя Беларусі. Севяранін Віталь Сцяпанавіч // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- Северянин Виталий Степанович (руск.) // Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка
- База патэнтаў Беларусі Архівавана 26 верасня 2021. (руск.)