Васіль Емяльянавіч Бурносаў
Васіль Емяльянавіч Бурносаў (18 жніўня 1914, в. Зелянькова, цяпер Круглянскі раён, Магілёўская вобласць — 19 ліпеня 1984, Мінск) — беларускі крытык, літаратуразнаўца.
Васіль Емяльянавіч Бурносаў | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 18 жніўня 1914 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 ліпеня 1984 (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | літаратурны крытык, літаратуразнавец |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 18 жніўня 1914 года ў вёсцы Зелянькова[1].
У 1933—1934 гг. працаваў брыгадзірам, затым старшынёй калгаса «Новы свет» Бялыніцкага раёна. Быў токарам на аўтарамонтным заводзе ў Магілёве. Скончыў у 1939 годзе Камуністычны інстытут журналістыкі ў Мінску. Працаваў рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва БССР. З пачатку Вялікай Айчыннай вайны — на Заходнім фронце, быў цяжка паранены. З 1942 г. — інструктар ЦК ВЛКСМ, з 1943 года — намеснік рэдактара газеты «Чырвоная змена». У 1944—1947 гадах быў карэспандэнтам «Правды» па БССР. Працаваў у Дзяржаўным выдавецтве БССР, рэдакцыях часопіса «Полымя», «Коммунист Белоруссии», газеты «Літаратура і мастацтва», у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР, галоўным рэдактарам выдавецтва БДУ, старшым рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура»[1].
Член Саюза пісьменнікаў СССР і Беларусі з 1951 года[1].
Памёр 19 ліпеня 1984 года ў Мінску. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска[1] (П-1, 42/19/12)[2].
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і медалямі[1].
Творчасць
правіцьЛітаратурна-крытычнай працай займаўся з 1947 г. Апублікаваў шэраг артыкулаў аб партыйнасці і народнасці літаратуры, сацыялістычным рэалізме, аб творчасці Л. Талстога, М. Гогаля, А. Кальцова, М. Горкага, У. Маякоўскага, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Лынькова, А. Куляшова і іншых беларускіх пісьменнікаў[1].
Крыніцы
правіць- ↑ а б в г д е Бурносаў Васіль – Белліт (8 ліпеня 2023). Праверана 22 ліпеня 2024.
- ↑ Брэская — Гарэцкі – Белліт (14 ліпеня 2023). Праверана 22 ліпеня 2024.